Мілан Кундзера

Мі́лан Ку́ндзера (чэшск.: Milan Kundera; 1 красавіка 1929, Брно, Чэхаславакія — 11 ліпеня 2023) — чэшскі і французскі пісьменнік.

Пісаў па-чэшску і па-французску. Найбольш знакаміты яго твор называецца «Невыносная лёгкасць быцця».

Мілан Кундзера
чэшск.: Milan Kundera
Мілан Кундзера
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1929(1929-04-01)[…]
Месца нараджэння Брно, Чэхаславакія
Дата смерці 11 ліпеня 2023(2023-07-11)[…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Чэхаславакія Чэхаславакія
Францыя Францыя
Бацька Ludvík Kundera[d][…]
Маці Milada Kunderová[d]
Жонка Olga Haasová[d] і Věra Kunderová[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, эсэіст
Гады творчасці з 1967
Кірунак мадэрнізм
Жанр раман, апавяданне, эсэ
Мова твораў чэшская, французская
Дэбют «Жарт»
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жыццё і творчасць

Чэхаславакія

Бацькам Мілана быў Людвік Кундзера, музыказнаўца і пазней рэктар Музычнай Акадэміі ў Брно (з 1948 па 1961 год). Пісьменнік рана навучыўся граць на піяніна, музыка моцна паўплывала на ўсю яго творчасць. У 1945 годзе, будучы гімназістам, пераклаў верш Уладзіміра Маякоўскага, які быў апублікаваны ў часопісе «Гонг». Тады ж пачаў сам пісаць вершы.

Пасля вайны падпрацоўваў як рознарабочы і джазавы музыка. У 1948 годзе скончыў гімназію ў Брно і пачаў вывучаць музыку і літаратуру ў Пражскім Карлавым універсітэце. Аднак у хуткім часе пісьменнік перайшоў у Кінаакадэмію. У 1950 годзе па палітычных прычынах вымушаны быў прыпыніць навучанне на два гады (Кундзера і яго ўніверсітэцкі таварыш былі выключаныя з камуністычнай партыі, у якую Мілан уступіў у 1948 годзе, за антыпартыйныя дзеянні). Яго раман «Жарт», напісаны ў 1965—1967 гг., шмат у чым натхнёны падзеямі таго перыяду жыцця маладога пісьменніка. У 1956 годзе Кундзера зноў уступае ў кампартыю, аднак у 1970 годзе яго канчаткова выключаюць з яе.

Пасля заканчэння вучобы Мілан Кундзера выкладаў на факультэце кіно Пражскай акадэміі музыкі і драматургіі. У 1957 годзе ён выдаў лірычны зборнік «Маналогі», у які ўвайшлі інтэлектуальныя вершы пра каханне. Пісьменнік піша шэраг эсэ, прысвечаных авангарднай паэзіі, для перыядычных выданняў «Literarni noviny» і «Listy».

Як і шматлікія іншыя чэшскія інтэлектуалы, Кундзера прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны. З-за гэтага ён быў пазбаўлены магчымасці выкладаць, яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

Францыя

У 1975 годзе Кундзера з жонкай Верай Грабанковай імігравалі ў Францыю, дзе пісьменнік атрымаў месца выкладчыка. У 1978 годзе, пасля выдання раману «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění), чэшскі ўрад пазбавіў пісьменніка чэшскага грамадзянства. З 1981 года ён з’яўляецца грамадзянінам Францыі. У 1978 годзе Кундзера пераехаў у Парыж, дзе ў 1984 годзе з’явіўся яго самы знакаміты твор — раман «Невыносная лёгкасць быцця» («Nesnesitelná lehkost bytí»).

Пачынаючы з выдадзенага ў 1994 годзе раману «La lenteur» Кундзера піша па-французску.

Трохі аб усім

Сам Кундзера дзеліць сваю творчасць на два этапы: перыяд няспеласці (ад гэтай часткі сваёй творчасці дыстанцуецца і забараняе публікаваць творы гэтага перыяду), і на перыяд сваіх лепшых твораў.

Смешныя каханкі

Кундзера сцвярджае, што ўпершыню «знайшоў сябе», калі пісаў аповед «Я сумны Бог» (1958), пазней уключаны ў першую з трох сшыткаў «Смешных каханак» (1963, 1965, 1968). Характэрная рыса «Смешных каханак» — анекдатычнасць, жартаўлівасць. Па прызнанні аўтара, ён пачаў пісаць аповеды для ўласнага задавальнення. Першае агульнае выданне ўсіх трох сшыткаў, якое складаецца з 8 аповедаў, выйшла ў Празе ў 1970 годзе, аднак пазней аўтар перапрацаваў зборнік, надаўшы яму новую форму і кампазіцыйнае адзінства, і ўключыў толькі 7 аповедаў. Тэматыка «Смешных каханак» засяроджана на містыфікацыі, гульні з каханнем і парадоксах донжуанства нашага часу. Кожны з аповедаў мае сваю апавядальную структуру, мадэль і тэму, якія аўтар развіў пазней у сваіх раманах.

Жарт

Свой першы раман «Жарт» Кундзера пачаў пісаць яшчэ ў 1962 годзе, кніга была надрукавана ў 1967 годзе. Выкарыстоўваючы гратэскавую гісторыю пра чалавечае жыццё, сапсаванае з-за простага жарту, і пра няўдалую помсту героя, аўтар апісвае змены, якія адбываліся ў чэшскім грамадстве з сярэдзіны 1950-х, і прыводзіць свайго героя да адчування адчужанасці ад свету. Аўтар перапісаў раман у выглядзе сцэнарыя для фільма, які ён сам і паставіў.

Жыццё — не тут

У рамане «Жыццё — не тут» (скончаны ў 1969 ці 1970, упершыню выйшаў у Парыжы на французскай мове ў 1973 годзе) апісваецца гісторыя маладога паэта, які паставіў свой мастацкі талент і юнацкае славалюбства на службу ідэалогіі. Менавіта таму яму не даецца ні самакрытыка, ні цвярозы погляд на грамадскае становішча, урэшце ён бесцырымонна ўмешваецца ў лёс іншых людзей, прыносячы ім няшчасці. Сама назва рамана з’яўляецца цытатай. Гэтай фразай, узятай з А.Рэмбо, А.Брэтон у 1924 годзе завяршыў Маніфест сюррэалізму. Той жа самы лозунг можна было ўбачыць у Парыжы ў 1968 падчас студэнцкіх хваляванняў.

Вальс на развітанне

«Вальс на развітанне» (скончаны ў 1971 ці 1972, упершыню выйшаў на французскай мове ў Парыжы ў 1976 годзе) — апошні раман, напісаны ў Празе. На першы погляд ён здаецца проста камедыяй, якая апісвае калізіі паміж некалькімі любоўнымі парамі ў чэшскім курортным мястэчку. На самай жа справе гэта кніга поўная смутку і роспачы, выкліканымі безвыходнасцю сітуацыі. Галоўнага героя рамана прымушаюць з’ехаць з краіны абыякавасць людзей, пустэча, дробязнасць праблем.

Кніга смеху і забыцця

«Кніга смеху і забыцця» была напісана ў першыя гады эміграцыі, і ўпершыню выйшла на французскай мове ў Парыжы ў 1979 годзе. Як і ў некаторых іншых творах Кундзеры, кампазіцыя тэксту інспіравана музычнай кампазіцыяй. У рамана няма скончанага сюжэту, асобныя эпізоды з’яўляюцца рознымі варыяцыямі на агульную тэму: героі змагаюцца з забыццём і прыходзяць да таго, што мінулае нельга заклікаць на дапамогу сучаснасці, мінулае нельга палепшыць.

Невыносная лёгкасць быцця

Матывы эміграцыі і побытавай ідыліі Кундзера развівае ў рамане «Невыносная лёгкасць быцця» (скончаны ў 1972, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1984 годзе), героі якога пасля жніўня 1968 года з’яжджаюць у Швейцарыю, але потым вяртаюцца ў Чэхаславакію. У рамане шмат філасофскіх разважанняў, заснаваных па перавазе на тлумачэнні лёгкасці і цяжары ў духу старажытнагрэчаскага філосафа Пармеіда і ідэі Фрыдрыха Ніцшэ пра вечнае вяртанне. У 1988 годзе амерыканскі рэжысёр Філіп Каўфман зняў па гэтым рамане аднайменны фільм.

Несмяротнасць

У рамане «Несмяротнасць» (дапісаны ў 1988, упершыню апублікаваны на французскай мове ў 1990 годзе), апошнім рамане, напісаным на чэшскай мове, Кундзера падкрэслівае фіктыўнасць усяго адбывалага. Яго галоўным чынам цікавяць агульныя пытанні быцця і характэрныя рысы еўрапейскай культуры. У кнізе рэфлексіўнасць настолькі пераважае над сюжэтнай лініяй, што яе можна лічыць нейкім сінтэзам рамана і эсэ.

Мастацтва рамана

Ключом да глыбейшага разумення творчасці Кундзеры можа быць зборнік з сямі эсэ «Мастацтва рамана», напісаных на французскай мове і выдадзеных у 1986 годзе. Гэты зборнік не мае нічога агульнага з ранняй аднайменнай тэарэтычнай працай, акрамя назвы. Тут аўтар кажа пра свой метад пісьма, асабліва акцэнтуе ўвагу на сціплую ацэнку традыцыі цэнтральна-еўрапейскага рамана і выяўляе захапленне мадэрнізмам «кафкіянскай» традыцыі.

Парушаныя запаветы

Наступныя эсэ апублікаваны ў зборніку «Парушаныя запаветы» (1993). Разважанні пра магчымасці рамана, а таксама апублікаваныя ў часопісах эсэ пра палітычнае і культурнае проціпастаўленне «Захаду» і «Усходу» і пра канцэпцыю Цэнтральнай Еўропы зрабілі Кундзеру папулярным публіцыстам яшчэ ў 1980-я. Ён таксама публікаваўся ў чэшскіх, французскіх, і нават у ісландскіх і мексіканскіх перыядычных выданнях.

Павольнасць. Сапраўднасць. Недасведчанасць.

Кундзера не раз падкрэсліваў, што чэрпае натхненне ў творах еўрапейскай літаратуры перыяду Адраджэння і Асветы, асабліва ў раманах Дж. Бакача, Ф. Рабле, Л. Стэрна і Д. Дзідро. Сваю п’есу «Жак і яго спадар», якая прысвечана Дзідро і з’яўляецца варыяцыяй на тэму рамана самога Дзідро «Жак фаталіст» напісаў у гады, наступныя за савецкай акупацыяй. Упершыню п’еса была апублікавана ў Парыжы ў перакладзе аўтара ў 1981 годзе.

У 1990-я гады піша свае раманы на французскай мове. «Павольнасць» (1995) і «Сапраўднасць» (1997) уяўляюць хутчэй нейкія рэзюмэ, у якіх намёк на больш пэўную гісторыю толькі ілюструе абстрактныя разважанні, эсэ чаргуюцца з сюжэтнай лініяй, і ў свет рамана пранікаюць больш ці менш відавочныя алюзіі на традыцыі рамана мінулых стагоддзяў.

Апошні раман «Недасведчанасць» (2000) быў упершыню апублікаваны па жаданні аўтара на іспанскай мове. Тэмы рамана — эміграцыя, адзінота, памяць, забыццё, настальгія, абыякавасць.

Творы

Раманы

  • 1967 — «Жарт» (Žert)
  • 1972 — «Вальс на развітанне» (Valčík na rozloučenou)
  • 1973 — «Жыццё не тут» (Život je jinde)
  • 1978 — «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění)
  • 1984 — «Невыносная лёгкасць быцця» (Nesnesitelná lehkost bytí)
  • 1990 — «Несмяротнасць» (Nesmrtelnost)
  • 1995 — «Павольнасць» (La lenteur)
  • 1997 — «Сапраўднасць» (L’Identité)
  • 2000 — «Недасведчанасць» (L’Ignorance)

Эсэ

  • 1955 — «Пра спрэчкі спадчыны» (O sporech dědických)
  • 1960 — «Мастацтва рамана» (Umění románu: Cesta Vladislava Vančury za velkou epikou)
  • 1968 — «Чэшскі дагавор» (Český úděl)
  • 1969 — «Радыкалізм і эксгібіцыянізм» (Radikalismus a exhibicionismus)
  • 1983 — «Выкрадзены Захад ці трагедыя Цэнтральнай Еўропы» (Únos západu aneb Tragédie střední Evropy)
  • 1986 — «Мастацтва рамана» (L’art du Roman (Umění románu))
  • 1992 — «Парушаныя запаветы» (Les testaments trahis (Zrazené testamenty))
  • 1991—2004 — «Мой Яначак» (Můj Janáček))
  • 2005 — «Невядомая спадчына Сервантэса» (Zneuznávané dědictví Cervantesovo)
  • 2005 — «Заслона» (Le Rideau (Opona))
  • 2006 — «Каструсь — цень святога Гарту» (Kastrující stín svatého Garty)
  • 2006 — «Не тут, дома, мой сябра» (Nechovejte se tu jako doma, příteli)
  • 2009 — «Сустрэча» (Une rencontre (Setkání))

Паэзія

  • 1953 — «Чалавек — неабсяжны сад» (Člověk zahrada širá)
  • 1955 — «Апошні май» (Poslední máj)
  • 1957 — «Маналогі» (Monology)

П’есы

  • 1962 — «Уладальнік ключоў» (Majitelé klíčů)
  • 1966 — «Дзве плёткі, два вяселлі» (Dvě uši, dvě svatby)
  • 1968 — «Прамашка» (Ptákovina)
  • 1971 — «Жак і яго спадар» (Jakub a jeho pán: Pocta Denisu Diderotovi)

Зборнікі аповедаў

  • 1968 — «Смешныя каханкі» (Směšné lásky)

Заўвагі

  • Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  • Boyer-Weinmann M. Milan Kundera, romancier de l’existence, est mort / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2023. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 12 ліпеня 2023.
  • Balucha M. Ve věku 94 let zemřel Milan Kundera. Ve světě patřil mezi nejznámější české spisovateleČeský rozhlas, 2023. Праверана 12 ліпеня 2023.
  • Fichier des personnes décédées Праверана 22 жніўня 2023.
  • Milan KUNDERAÚstav pro českou literaturu AV ČR.
  • а б Encyklopedie dějin města Brna — 2004. Праверана 12 лістапада 2021.
  • Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  • а б в г д е Milan Kundera – iLiteratura.cz — 2006. Праверана 12 ліпеня 2023.
  • а б в г д Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мілан Кундзера, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мілан Кундзера Жыццё і творчасцьМілан Кундзера Трохі аб усімМілан Кундзера ТворыМілан Кундзера ЗаўвагіМілан Кундзера ЛітаратураМілан Кундзера СпасылкіМілан Кундзера1 красавіка11 ліпеня19292023БрноНевыносная лёгкасць быццяФранцузская моваЧэхаславакіяЧэшская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Амерыканскае матэматычнае таварыстваБраўзерНавелаДзень ВоліГуцулыІван ПташнікаўАўген КалубовічМаксім Філімонавіч УсЧэмпіянат свету па футболе 2022Барацінскі раёнУнікодАнтыкостыСэм КлафлінКарл XIV ЮханЯрылаПлаваннеДаўятБаскетболAMZ DzikМаладосць (часопіс)МностваЭдвін Паўэл ХаблМянушкаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьПрыслоўеАнгкор-ВатУННВСтаражытны светГроднаБаварыяПятрусь БроўкаПій XIЛарэн БэколКыргызстанСексуальныя практыкі паміж мужчынаміХіміяЭндрэ ДаманаўскіКаралеўскія батанічныя сады К’юГай Юлій ЦэзарФеафан СпаведнікAv.byСцягПастава на каленяхЛяшчынаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхФутболСацыяльныя медыяРасійская імперыяБуякіЗлучнікБрытва ОкамаРоджэр ФедэрэрДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойКарл X БурбонАвіцэнаБорджыя.tgНацыяналізмЖазеф ФешМ. ЦяцерскіАляксандр Валер’евіч Хаджаеў66-я цырымонія «Грэмі»Рабіндранат ТагорПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)ДзеепрыметнікСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіПолк КаліноўскагаРазалінд ФранклінАндрусь ТакіндангPink FloydЯўстах Піевіч ТышкевічБелае (Пухавіцкі раён)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)ПсалтырФК Рубін КазаньІзраіль🡆 More