Месяцаход

Месяцаход («Праект Е-8») — серыя савецкіх дыстанцыйна кіраваных самаходных апаратаў-планетаходаў для даследавання Месяца.

Месяцаход-0

Аўтаматычны месяцаход, які павінен быў стаць першым, не быў дастаўлены на паверхню Месяца з прычыны няўдалага старту ракеты-носьбіта з апаратам Е-8 № 201 19 лютага 1969 года.

Месяцаход-1

Першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела — Месяца.

Прызначаўся для вывучэння асаблівасцей месяцавай паверхні, радыеактыўнага і рэнтгенаўскага касмічнага выпраменьвання на Месяцы, хімічнага саставу і ўласцівасцей грунта.

Быў дастаўлены на паверхню Месяца 17 лістапада 1970 года савецкай міжпланетнай станцыяй «Месяц-17» і прапрацаваў на яе паверхні да 29 верасня 1971 года (у гэты дзень быў праведзены апошні паспяховы сеанс сувязі з апаратам).

Месяцаход-2

Другі аўтаматычны месяцаход. Быў дастаўлены на паверхню Месяца 16 студзеня 1973 года савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-21 (Е-8 № 204), якая стартавала 11 студзеня 1973 года.

Быў прызначаны для вывучэння механічных уласцівасцей месяцавай паверхні, фотаздымкі і тэлездымкі Месяца, правядзення эксперыментаў з наземным лазерным дальнамерам, назіранняў за сонечным выпраменьваннем і іншых даследаванняў.

У час працы апарата «Месяцаход-2» быў пастаўлены шэраг рэкордаў: па працягласці актыўнага існавання, па масе апарата і па пройдзенай адлегласці (37.000 м), а таксама па хуткасці руху і працягласці актыўных дзеянняў.

Афіцыйна работа спынена 4 чэрвеня 1973 года.

У снежні 1993 года НВА імя Лавачкіна прадала «Месяцаход-2», які знаходзіцца на Месяцы, разам з АМС «Месяц-21» на аўкцыёне Сотбіс у Нью-Ёрку за 68.500 долараў ЗША сыну астранаўта прадпрымальніку Рычарду Гэрыоту.

Месяцаход-3

Трэці аўтаматычны месяцаход.

Павінен быў быць дастаўлены на паверхню Месяца ў 1977 года савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-25 (запуск не адбыўся).

У цяперашні час знаходзіцца ў музеі НВА імя Лавачкіна.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Tags:

Месяцаход -0Месяцаход -1Месяцаход -2Месяцаход -3Месяцаход Гл. таксамаМесяцаход ЛітаратураМесяцаходМесяц (спадарожнік Зямлі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алена Валер’еўна БраваВозера радасці (фільм)Пеніс чалавекаУнутраны светПрыслоўеШумілінаГрэцыяІосіф Аляксандравіч БельскіКаштоўнасцьКацярына СіенскаяРэч ПаспалітаяРуская літаратураЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьХалоднае сэрцаЭлектралітПарнаграфіяАнальны сексРоза ЛюксембургРаскіданае гняздо (п’еса)Святлана Георгіеўна ЦіханоўскаяКуфарПлошча Незалежнасці (Мінск)Вялікая хартыя вольнасцейПатрыятызмІрына ХадарэнкаМесны склон163ЛьвоўГалоўная старонкаАдам СтанкевічУладзімір Пятровіч БутрамееўКамянецкая вежаГісторыя НароўліЗубр у БеларусіМалады ФронтЗыслаў востраўБеларуская міфалогіяУладзімір ДубоўкаБанк ДабрабытТаіса Мікалаеўна БондарСексРэгіянальная газетаЛітаратурныя жанрыБеларуская дзіцячая літаратураБеларуская моваПаскаЯндэксМінскСтэрэатыпКаланіялізмМарыя АнтуанетаТувінская моваЗайменнікМахамед СалахФутурызмПаэтЦынкавыя хлопчыкіСпіс беларускіх імёнХайкуРасіяАзіяМаркетынгАперацыя «Баграціён»SabatonСпіс памерлых у 2024 годзеБеларускі лацінскі алфавітАдам ГлобусОршаМікола МятліцкіНародны пісьменнік Беларусі🡆 More