Мацьяш I Корвін

Ма́цьяш I Ко́рвін (Мацьяш Хуньядзі (рум.: Matei Corvin, венг.: Hunyadi (Corvin) Mátyás альбо Mátyás király, ням.: Matthias Corvinus, харв.: Matija/Matijaš Korvin, чэшск.: Matyáš Korvín; 23 лютага 1443, Калажвар, цяпер Клуж-Напока, Трансільванія — 6 красавіка 1490, Вена, эрцгерцагства Аўстрыя, Свяшчэнная Рымская імперыя) — кароль венгерскі і харвацкі (1458—1490), антыкароль чэшскі (ад 1469), герцаг аўстрыйскі (ад 1486).

Мацьяш I Корвін
Matei Corvin / Hunyadi Mátyás
Мацьяш I Корвін
Мацьяш I Корвін
Кароль Венгрыі
24 студзеня 1458 — 6 красавіка 1490
Каранацыя 29 сакавіка 1464
Папярэднік Ласла V
Пераемнік Уласла II
Нараджэнне 24 лютага 1443
Смерць 6 красавіка 1490 (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Хуньядзі[d]
Бацька Янаш Хуньядзі
Маці Эржбет Сіладзі[d]
Жонка Лізавета Цалейская[d], Кацярына з Падэбрадаў[d] і Беатрыса Арагонская[d]
Дзеці Янаш Корвін[d] і Н. Хуньядзі[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Мацьяш I Корвін 
Выява Мацьяша Корвіна ў Хроніцы венграў Яна з Турца (1488)

Мацьяш Корвін быў малодшым сынам Янаша з роду Хуньядзі. Бацька, венгерскі губернатар і славуты ваявода, быў найбагацейшым вяльможам у Венгрыі; маці, Эржэбет Сіладзі, паходзіла са знатнай венгерскай сям'і.

Бацька паклапаціўся пра адукацыю сына, запрасіўшы для яго біскупа Янаша Вітэза і польскага гуманіста Грэгара з Санака. З дванаццацігадовага ўзросту сын браў удзел у ваенных выправах бацькі, у 1456 падчас аблогі Бялграда ён быў пасвечаны ў рыцары.

Бацька таксама знайшоў для сына годную нявесту з магутнага роду графаў Цэльскіх. Эржэбет была адзінай дачкой Ульрыха II  (англ.) і Ірыны Кантакузіны  (руск.). Аднак Эржэбет памерла ў пятнаццацігадовым узросце, яшчэ да шлюбу.

Пасля смерці Янаша Хуньядзі паміж венгерскімі баронамі і каралём Ладзіславам Постумам пачаўся двухгадовы канфлікт. Старэйшы брат Мацьяша Уладзіслаў меў намер сесці на прастол, аднак у 1457 годзе ён быў падманам схоплены і абезгалоўлены, а ў лістападзе таго ж года неспадзявана памёр і кароль. 20 студзеня 1458 парламент у Будзе абраў Корвіна каралём пры падтрымцы войскаў дзядзькі Мацьяша графа Міхая Сілагі, супернікі якога не здолелі сабраць дастаткова моцнае войска. 24 студзеня 40 000 венгерскіх шляхцічаў адзінагалосна прагаласавалі за Мацьяша, пасля чаго 14 лютага ён здзейсніў каралеўскі ўезд у Буду.

Падчас узыходу Мацьяша Хуньядзі на прастол каралеўства знаходзілася ў акружэнні ворагаў: з поўдню пагражалі асманы і венецыянцы, з захаду — імператар Фрыдрых III, з поўначы — Казімір Ягелончык, абодва дамагаючыся заняць прастол. Чэшскія найміты пад камандаваннем Іскры аселі ў паўночных рэгіёнах, адкуль рабілі наезды на цэнтральныя. Мацьяш адбіў у асманаў Голубацкую крэпасць, паспяхова ўварваўся ў Сербію, пацвердзіў сюзерэнітэт Венгерскай кароны над Босніяй. Здзейсніў таксама некалькі ваенных кампаній супраць Іржы з Падэбрадаў і Фрыдрыха III, заваяваў Сілезію, Лужыччыну і Маравію, быў каранаваны на чэшскага караля (як антыкароль). Здабыў таксама Ніжнюю Аўстрыю і зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Вену.

1 мая 1461 ажаніўся з дачкой Іржы з Падэбрадаў.

Падчас валадарання Мацьяша Корвіна адбываўся эканамічны і культурны росквіт краіны. У 1465 годзе заклаў у Браціславе Істрапалітанскі ўніверсітэт, а ў 1480 — універсітэт у Пешце.

Сваёй першачарговай задачай паставіў ліквідацыю братэрскіх суполак  (славацк.) у Славакіі. У маі 1458 на Блатным Патоку братрыкі былі разбіты каралеўскім войскам. Апошні іх лагер быў знішчаны ў 1467 годзе пад Вялікімі Касталянамі. Пасля ліквідацыі ўнутранага ворага ўчыніў тры выправы супраць Асманскай імперыі, у якіх дасягнуў толькі частковага поспеху.

Да развіцця пісьменнасці падчас яго ўлады значна спрычынілася жонка Беатрыса Арагонская, дачка неапальскага караля. Сужэнцы былі вельмі адукаваныя і ўсяляк падтрымлівалі адукацыю. Запрашалі ў дзяржаву замежных, найперш італьянскіх майстроў, будаўнікоў і вучоных. У часы Мацьяша Корвіна ў Венгерскае каралеўства пачалі пранікаць ідэі гуманізму і Адраджэння. У рэнесансным стылі была збудавана знакамітая Bibliotéka Corviniana ў Будзе.

Мацьяш так клапаціўся пра нашчадкаў, што з аўстрыйскаю мяшчанкай Барбарай Эдэльпак меў пазашлюбнага сына Янаша Корвіна.

Мацьяш памёр 6 красавіка 1490 у Вене ад нервовага разладу, калі прыслуга прынесла яму непамытыя фігі. З ім здарыўся інсульт, і праз два дні Корвін сканаў. Стаў адным з нямногіх венгерскіх валадароў, які захаваўся ў паданнях і памяці як добры кароль.

Цікавосткі

  • Мацьяшу Корвіну прысвяціў свой славуты твор «Detvan» паэт-штуравец Андрэй Сладкавіч.
  • Існуе легенда, паводле якой менавіта Мацьяш Корвін застрэліў апошняга зубра ў Славакіі.

Зноскі

  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мацьяш I Корвін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мацьяш I Корвін БіяграфіяМацьяш I Корвін ЦікавосткіМацьяш I Корвін СпасылкіМацьяш I Корвін1443145814691486149023 лютага6 красавікаВенаВенгерская моваКаралеўства ВенгрыяКлуж-НапокаНямецкая моваРумынская моваСвяшчэнная Рымская імперыяХарвацкая моваЧэшская моваЭрцгерцагства Аўстрыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская вёскаБеларускі лацінскі алфавітПрыназоўнікbyovqKufar.byПаўднёвая АмерыкаБаранаМарыя АнтуанетаБеларуская энцыклапедыяMuhriaApraxiaУліковы запіс MicrosoftКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Санкт-Пецярбургская біржаМазырВасіль Ісакавіч ТалашРамантызмГродзенская вобласцьПётр Міронавіч МашэраўЧжэн ЦзасіньГенадзь Пятровіч ПашкоўЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтВ’етнамВаўкалакЮрка ГолубБеларускі алфавітСымон-музыкаAv.byЗмітрок БядуляКанавалавэ (Канатопскі раён)УвасабленнеКрыж Ефрасінні ПолацкайБеларуская Народная РэспублікаКатоўскае (возера)2012M8L8THБеларуская ВікіпедыяСправа «Армія з народам»Па што ідзеш, воўча?СідрЧасціны мовыПершая сусветная вайнаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтРудабелкаPaveway IVАльгердЯнка ГеніюшІван МележУладзімір ДубоўкаПраспект Незалежнасці (Мінск)БерасцянкаЗапазычаныя словыВожык (часопіс)Падарожжа з ЖыгамонтамМёрыШчасцеАдам МіцкевічСвятлана Аляксандраўна АлексіевічСімвалУладзімір Васільевіч ГніламёдаўКалі кветкі не маўчацьФранцішка Уршуля РадзівілГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаМастацкая літаратура (выдавецтва)Песня пра зубраУладзімір Мікалаевіч КарватМашэкаМар’ян ДуксаУльяна ЦвярскаяПалессеЗямля пад белымі крыламіНе бойся!Вольга Славаміраўна БондараваСэрца на далоні🡆 More