Браціслава: горад, сталіца Славакіі

Бра́ціслава (славацк.: Bratislava) — горад, сталіца Славакіі.

Буйнейшы горад краіны. Колькасць насельніцтва — 425 тыс. чал. (2005).

Горад
Браціслава
славацк.: Bratislava
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Браціслава: Геаграфічнае становішча, Назва, Гісторыя
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
907
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пожань, Прэсбург, Прэшпарак
Плошча
368 км²
Вышыня НУМ
140 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
431 061 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1171 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
каталікі 56,7%, атэісты 29,3%, лютэране 6 %, астатнія 4,7 %
Этнахаронім
брацісла́вец, брацісла́ўка, брацісла́ўцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421 02
Паштовыя індэксы
8XX XX
Аўтамабільны код
BA,BL
Афіцыйны сайт
bratislava.sk
(славацк.)(англ.)(ням.)
Браціслава на карце Славакіі
Slovakia kraj bratislava.png
Браціслава

Геаграфічнае становішча

Браціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор'ях Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны. Горад непасрэдна прылягае да межаў з Аўстрыяй (да 21 снежня 2007 года існавалі памежныя пераходы Петржалка-Берг і Яраўцы-Кітзэе) і Венгрыяй (да 21 снежня 2007 года існаваў памежны пераход Русаўцы-Райка).

Браціслава з'яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі Кітзэе, а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну Вольфсталь. Да 1936 года з Браціславы ў Вену можна было даехаць на гарадскім трамваі.

Назва

Да 1919 года горад называўся Прэ́шпарак (Prešporok, Prešporek). Нямецкая назва: Pressburg (Прэ́сбург), венг.: Pozsony (По́жань). У Сярэднявеччы горад называўся лац.: Posonium, лац.: Istropolis (Істрапо́ліс).

Гісторыя

У II ст. да н.э. тут было старажытнае паселішча кельтаў. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У V ст. на тэрыторыі сучаснай Браціславы з'явіліся славянскія плямёны. У X ст. Браціслава згадваецца як крэпасць Вялікамараўскай дзяржавы. У 907 годзе каля сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У XIII ст. атрымала статус свабоднага каралеўскага горада. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя, і ў горада з'явілася новая назва — Прэсбург. У 1541—1784 гадах горад — сталіца Венгерскага каралеўства, рэзідэнцыя караля і архібіскупа. У 1541—1848 гадах у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага сходу і каранаванне каралёў. У 1805 годзе паблізу Прэсбурга адбылася Аўстэрліцкая бітва, у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў заключаны Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). Са студзеня 1919 года Браціслава — сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гадах — сталіца Славацкай дзяржавы. З 1993 года Браціслава — сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.

Клімат

Клімат — кантынентальны, сярэднегадавая тэмпература +10,5 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 565 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня — прыблізна −0,4 °C, а сярэдняя тэмпература ліпеня — 21,3 °C. Зімовы перыяд халодны і вільготны са снежным покрывам. Лета цёплае, часта з моцнымі ветрамі.

Клімат Браціславы (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,8 19,1 25,0 30,3 33,4 36,3 38,2 39,3 34,0 30,0 21,3 17,9 39,3
Сярэдні максімум, °C 2,7 5,1 10,3 16,7 21,8 24,9 27,5 27,0 21,7 15,6 8,2 3,3 15,4
Сярэдняя тэмпература, °C −0,4 1,2 5,5 11,0 16,0 19,1 21,3 20,7 15,9 10,4 4,9 0,7 10,5
Сярэдні мінімум, °C −3,4 −2,3 1,3 5,4 10,2 13,4 15,4 15,0 11,0 6,1 1,8 −1,9 6,0
Абсалютны мінімум, °C −24,6 −20 −15,1 −4,4 −2 3,0 7,0 5,0 −2 −8 −12 −20 −24,6
Норма ападкаў, мм 39 37 38 34 55 57 53 59 55 38 54 46 565
Крыніца: Надвор'е і клімат

Адукацыя і навука

Славутасці

Браціслава: Геаграфічнае становішча, Назва, Гісторыя 
Будаўніцтва моста праз Дунай (1971).

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Вядомыя асобы

Спасылкі

Tags:

Браціслава Геаграфічнае становішчаБраціслава НазваБраціслава ГісторыяБраціслава КліматБраціслава Адукацыя і навукаБраціслава СлавутасціБраціслава Гарады-пабрацімыБраціслава Гл. таксамаБраціслава Вядомыя асобыБраціслава СпасылкіБраціславаГорадСлавакіяСлавацкая моваСталіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СтрахаМедаль «За бездакорную службу» (Беларусь)НюшаПаўлінкаМінскае замчышчаНавагрудскі замакБабранятыНясвіжскі палацава-паркавы комплексАперацыя «Баграціён»Беларускі алфавітМаксім Яўгенавіч КацXVIII стагоддзеКрыжадзюбыСтудзеньПомнік Рагнедзе і ІзяславуАляксандр Аляксандравіч Барысаў (трэнер)Дзяніс КоршукGoogleНавагрудакЗінаіда Валянцінаўна КурдзянокБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяІгар Фёдаравіч СтравінскіІван Міхайлавіч ПратасеняМоўная інтэрферэнцыяКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяПріорбанкІнструкцыя па транслітарацыіСяргей ПалуянГарады БеларусіУладзімір Уладзіміравіч ПуцінВагінальны сексДзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьКандрат КрапіваАнастасія ШчарбачэняСлонімскі тэатр АгінскагаПрэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2024)СёмухаЯўхім Фёдаравіч Карскі2 сакавікаГроднаAlexa InternetНапалеон ОрдаМарк ЦукербергГомельНавуковы стыльДзяржынскАпавяданні пра юнацтваМузыка БеларусіАляксей ДудараўТкацкі станокМікранезійцыМінск21vek.byСымон БудныРыгор БарадулінАляксандр ЗыскуноўПятрусь Броўка14/88Беларуская кухня.tgУладзімір Сідаравіч КлішэвічБеларуская песня (альбом)Генадзь Уладзіміравіч ЛяпешкаМар’ян ДуксаНарач (возера)Д’ябалРымска-Каталіцкая ЦаркваКшыштаф КеслёўскіБеларуская міфалогіяІзяслаў УладзіміравічБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны🡆 More