Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі (у культуры вядомы як Чорная ноч, Ноч расстраляных паэтаў) праведзены 29—30 кастрычніка 1937 года ў Менску, было забіта больш за 100 чалавек.

Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»). У ліку расстраляных дзеячы навукі, культуры, вайскоўцы, дзяржаўныя дзеячы і служачыя Беларускай ССР. Сярод расстраляных 22 беларускія літаратары. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. Масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні, у гэты перыяд рэпрэсіі 1937—1938 гадоў у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе
Месца нападу Менск
Мэта нападу знішчэнне людзей у рамках палітычных рэпрэсій у БССР
Дата 29 кастрычніка30 кастрычніка 1937
Спосаб нападу расстрэл
Загінулыя больш за 100
Тэрарысты супрацоўнікі НКУС БССР
Арганізатары Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клімент Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімір Цэсарскі, Барыс Берман

Гісторыя

Бальшавіцкія рэпрэсіі на Беларусі пачаліся з 1917 года, спыняліся праз баявыя дзеянні і адступленне бальшавікоў з беларускіх тэрыторый. У перыяд НЭПу і палітыкі Беларусізацыі сістэмных палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР не праводзілася. Сістэмныя рэпрэсіі аднавіліся з 1930-х гадоў, са згортваннем палітыкі Беларусізацыі і пачаткам хвалі прымусовай калектывізацыі. Жнівень 1936 года лічыцца пачаткам Вялікага тэрору ў СССР, які характарызуецца масавымі палітычнымі рэпрэсіямі і знішчэннем вялікай колькасці людзей, найбольшага піку ён дасягнуў у 1937—1938 гадах. Асобнай часткай Вялікага тэрору ёсць рэпрэсіі ў апараце Чырвонай арміі.

У архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Спіс асоб, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР» (адзін з «сталінскіх расстрэльных спісаў[d]»). У спіс уключаныя «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Спіс датаваны 7 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым, Лазарам Кагановічам, Кліментам Варашылавым, Мікалаем Яжовым. Спіс падсудных паводле першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, паводле другой катэгорыі (мусяць быць прыгавораны да 10 і болей гадоў зняволення ў лагерах) — 6 чалавек. Спіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасня 1937 года і падпісаны Іосіфам Сталіным, Вячаславам Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бяспекі Уладзімірам Цэсарскім. У спіс, які паступіў з Масквы, мясцовыя супрацоўнікі НКУС БССР дадалі шэраг дзеячаў (іх прозвішчы ў пераліку адзначаны «*»).

Уяўленне пра расстрэльную ноч 29—30 кастрычніка сфармавана ў кнізе даследчыка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч» (2006), але ў пратаколах НКУС пазначалася дата без часу (29 ці 30 кастрычніка). Лічыцца, што прынамсі частка расстрэлаў адбылася ў сутарэннях унутранай турмы НКУС БССР (т. зв. «амерыканкі»), але расстрэлы маглі адбывацца за горадам, у тым ліку ў Курапатах. Далейшыя даследаванні ўскладнены закрытасцю архіваў КДБ у Беларусі. Дакладная колькасць расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года не вызначана. Лёс некаторых асоб з маскоўскага спісу невядомы, пры гэтым вядома, што частка з маскоўскага спісу была расстраляна ў іншы дзень, як ветэрынарны ўрач Канстанцін Гурскі (17 кастрычніка), ці намеснік начальніка ўпраўлення Наркамзема БССР Аляксандр Васілевіч Іваноў (17 кастрычніка). Некаторыя падсуднай першай катэгорыі, як загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі Міхаіл Капітанакі, у выніку былі прыгавораны да зняволення ў лагерах, хоць гэта было хутчэй выключэнне. Былі ў спісе тыя, хто толькі асуджаны 30 кастрычніка, але расстраляны ўжо 31 кастрычніка, як дацэнт Віцебскага ветзааінстытута Герасім Качанаў ці загадчык кафедры Віцебскага ветзааінстытута і медінстытута Віктар Клянціцкі, вайсковец Іван Сарокаш і іншыя.

Найбольш частымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса БССР, інкрымінаванымі расстраляным, былі: артыкул 63 («здрада радзіме»), артыкул 69 («падрыў дзяржаўнай прамысловасці, транспарту, гандлю, грашовага звароту, крэдытнай сістэмы альбо кааперацыі, які зроблен з контррэвалюцыйнымі мэтамі»), артыкул 70 («учыненне тэрарыстычных актаў супроць прадстаўнікоў савецкай улады»), артыкул 76 («арганізацыйная дзейнасць, накірованая на падрыхтоўку альбо на ўчыненне прадугледжаных у артыкулах 63—75 злачынстваў, а таксама удзел у арганізацыі, утворанай для падрыхтоўкі або ўчынення аднаго з гэтых злачынстваў»). Пад артыкул 76 супрацоўнікамі НКУС фабрыкаваліся арганізаваныя «тэрарыстычныя» і «антысавецкія групы», «нацыянал-фашысцкія арганізацыі», «контррэвалюцыйныя арганізацыі» і да т.п., прызнанні ў сфабрыкаваных злачынствах выбіваліся праз катаванні зняволеных.

29—30 кастрычніка 1937 года адметныя вялікай колькасцю расстраляных літаратараў, але масавыя расстрэлы адбываліся ў папярэднія і наступныя дні. Так, 31 кастрычніка, сярод іншых, былі расстраляныя беларускі палітык і Народны камісар асветы БССР у 1926—1929 гадах Антон Баліцкі, намеснік Народнага камісара асветы ў 1928—1930-х гадах і эканаміст Самуіл Слонім, сельскагаспадарчы дзеяч і рэдактар Сяргей Гесэн і іншыя. 1 лістапада ў Менску адбыўся масавы расстрэл дзеячаў беларускай праваслаўнай царквы (11 чалавек) па справе «Беларуская аўтакефальная царква».

Спіс расстраляных 29—30 кастрычніка

Імя Занятак Партрэт
1 Абухоў Барыс Аляксандравіч загадчык кафедры анатоміі, Віцебскі ветэрынарны інстытут
2 * Арабей Мікалай загадчык школьнага аддзела ЦК КП(б)Б
3 Аронаў Навум Мееравіч
4 * Аўгусціновіч Анатоль Ільіч начальнік упраўлення ваеннага будаўніцтва № 93, вайсковы інжынер 3 рангу
5 Афанасьеў Ігнат Ільіч выкладчык Менскага Беларускага педагагічнага тэхнікума
6 Бабкоў Сямён Дзмітрыевіч вайсковец, камандзір 21-й механізаванай брыгады
7 Барзуноў Георгій Фёдаравіч дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР
8 * Башкевіч Вадзім начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР
9 Бейлін Саламон Хаімавіч
10 Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11 * Бранштэйн Якаў Анатолевіч літаратурны крытык
12 Бурдыка Іван Сямёнавіч адказны сакратар СНК БССР
13 * Вайноў Віктар Лявонцьевіч загадчык экспедыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
14 * Варончанка Аляксандр Аўксенцевіч Народны камісар асветы БССР
15 Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16 Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17 Вольны Анатоль паэт, празаік, журналіст і драматург Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
18 Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19 Габрусёў Апанас Сцяпанавіч
20 * Галавач Платон Раманавіч празаік Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
21 Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22 * Гершон Іосіф Хаімавіч намеснік Народнага камісара асветы БССР
23 Гінзбург Якаў Яфімавіч
24 Госін Абрам Мендзелевіч
25 Гурэвіч Нохман Гіршавіч Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
26 * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
27 Дзмітраў Мікалай Андрэевіч
28 Дзякаў Ананій Іванавіч рэктар БДУ у 1934—1935 гг. Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
29 Дракахруст Абрам Генрыхавіч вайсковы дзеяч, ваенны камісар
30 Дудар Алесь паэт, крытык, перакладчык Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
31 * Дунец Хацкель Майсеевіч крытык і публіцыст
32 Елянсон Гірш Борухавіч
33 Жывуцкі Іван Сцяпанавіч настаўнік
34 Замалін Навум Міхайлавіч дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута
35 Зарэцкі Міхась празаік, драматург, перакладчык, крытык Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
36 Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
37 Іспраўнікаў Прохар Іванавіч намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газеты «Віцебскі пралетарый»
38 * Кавалёў Захар сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
39 Каваль Васіль празаік Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
40 * Кавальчук Захар Захаравіч старшыня ЦК прафсаюзаў БССР Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
41 * Кандрашук Мікалай Фёдаравіч начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР
42 Кантар Саламон Мендзелевіч дырэктар Белпрамгандлю
43 * Каранеўскі Язэп Пятровіч дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
44 Карпенка Іван Іванавіч загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі
45 Кляшторны Тодар Тодаравіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
46 Кудзелька Язэп (Іосіф) Фадзеевіч начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх праў пры Саюзе пісьменнікаў БССР
47 * Кульбак Майсей Саламонавіч празаік Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
48 Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар
49 * Лабадаеў Міхаіл Гаўрылавіч намеснік першага сакратара, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б
50 * Лашкевіч Леанард намеснік народнага камісара Наркамата саўгасаў БССР
51 Левін Аляксандр Самойлавіч
52 Левін Саламон Вульфавіч літаратурны крытык
53 Лейбін Піня Майсеевіч
54 Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
55 Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
56 Лявонны Юрка паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
57 Лямперт Саламон Рыгоравіч студэнт 5 курса БДУ
58 * Ляўкоў Максім Архіпавіч Народны камісар юстыцыі БССР Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
59 Мазель Элізар Якаўлевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
60 * Майсееў Леў сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
61 Малаў Барыс Міхайлавіч загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
62 Маракоў Валерый Дзмітрыевіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
63 Маргелаў Сцяпан Прохаравіч загадчык секцыі геаграфіі інстытута эканомікі АН БССР
64 Марголін Міхаіл Саламонавіч
65 * Мар’янаў Барыс сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937)
66 Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч[d] вайсковы дзеяч
67 Мірлін Абрам Навумавіч
68 Міснікоў Мікалай Данілавіч
69 * Міхайлаў Дзям’ян Мацвеевіч кансультант Упраўлення справамі СНК БССР
70 * Міцькоў Сяргей Рыгоравіч дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР
71 Мурзо Сяргей Мікітавіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
72 Мухін Павел Максімавіч загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
73 Нёманскі Янка празаік, грамадскі дзеяч Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
74 Несцяровіч Іван Іванавіч
75 Падсявалаў Іван Іванавіч
76 Паплыка Іван Майсеевіч вайсковец, намеснік начальніка штаба, палкавы камісар 16-га стралковага корпуса
77 * Петрушэня Васіль Аляксандравіч кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
78 Півавараў Зяма Раманавіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
79 * Пратасеня Рыгор Іванавіч вучоны-аграхімік
80 Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
81 Пуцілоўскі Аляксандр Андрэевіч
82 Пуцінцаў Іван Андрэевіч вайсковец, памочнік начальніка штаба 13 стралковага палка 5 стралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі, капітан
83 Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
84 Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута
85 Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
86 Сандамірскі Якаў Рыгоравіч загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута
87 Сапрыцкі Оскар Абрамавіч намеснік Народнага камісара земляробства БССР
88 Спектар Якаў Мееравіч загадчык сакратарыята СНК БССР
89 Сташэўскі Васіль Пятровіч драматург, перакладчык Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
90 Стрэле Георгій Уладзіміравіч дырэктар конесаўгаса № 120, у ранейшым намеснік Народнага камісара земляробства
91 Сялоў Дзмітрый Паўлавіч начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР
92 Сярдзюк Панцялей Іванавіч загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
93 Таненбаум Мірон Барысавіч
94 Таўбін Юлій Абрамавіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
95 Трумпацкі Эля Хацкелевіч
96 * Турлай Андрэй Наркам саўгасаў БССР
97 Успенскі Яўген Канстанцінавіч фізік
98 Фалкін Рыгор Якаўлевіч
99 Фінкельштэйн Аба Алтэравіч
100 Фломбаўм Яўсей Еўнавіч вядома пра яго асуджаную жонку
101 * Фрыдман Ісак Сямёнавіч начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР
102 Харлац Дзмітрый Сямёнавіч
103 * Харык Ізі паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
104 Хатулёў Пётр Фёдаравіч літаратурны крытык
105 Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч загадчык забеспячэннем, Белгеаразведка; Наркам асветы БССР у 1933—1936 гадах Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
106 Чарняк Мікалай Платонавіч ветэрынарны ўрач Віцебскай біяфабрыкі
107 Чарот Міхась паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
108 Шалай Макар Ксенафонтавіч літаратурны крытык
109 Шапіра Юдаль Ісакавіч
110 Шастакоў Павел Пятровіч журналіст
111 * Юдэльсон Арон Ісакавіч паэт Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
112 Элькін Якаў Веньямінавіч
113 * Яркін Віктар Іванавіч начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі, у 1918—1919 гадах старшыня ЧК Заходняй вобласці, а затым БССР, адначасова ў сакавіку-маі 1919 года старшыня Менскага гарсавета.
    Зорачкай (*) пазначаны прозвішчы, дададзеныя ў першапачатковы спіс мясцовым НКУС.

Памяць

Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе 
Акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» у Быдгашчы (Польшча), 29 кастрычніка 2022 г.

У 2017 годзе палітык Мікалай Статкевіч арганізаваў ушанаванне забітых ля будынка КДБ, «ланцугі памяці» адбываліся і ў наступныя гады. З 2017 года група актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў ад забудовы бізнес-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаннем іх вершаў і выступамі. У 2017 годзе быў выдадзены музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх праспявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Святлана Бень і Павел Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Akute» і «Naka».

У 2020 годзе было праведзена апошняе такое масавае мерапрыемства ў «Курапатах», у наступныя гады праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі дата адзначаецца беларускай эміграцыяй.

Гл. таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзе, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Масавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе ГісторыяМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе Спіс расстраляных 29—30 кастрычнікаМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе ПамяцьМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе Гл. таксамаМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе ЗаўвагіМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе КрыніцыМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе ЛітаратураМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе СпасылкіМасавы Расстрэл Дзеячаў Беларусі Ў 1937 Годзе193729 кастрычніка30 кастрычнікаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНКУС БССРРэпрэсіі ў БССРСледчы ізалятар КДБ Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Адам Іосіфавіч МальдзісКлаўдзіа МантэвердзіІлюмінаваны рукапісПаэзіяСаюз беларускіх пісьменнікаўПольшчаУ краіне райскай птушкіБаранавічыГор-БейПріорбанкСезон 2014/2015 БДЭУ-РЦАРАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваУладзімір НякляеўСтолінскі раёнЭль-НіньёПомнік Давыду ГарадзенскамуБраніслаў Адамавіч ТарашкевічКінгсвудскі ўніверсітэтТрасянкаДыялектная моваLinebetФелікс МендэльсонБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўФранцішка Уршуля РадзівілЗбіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі21vek.byВялікае Княства ЛітоўскаеСтупені параўнанняПупСінонімыДзеепрыметнікФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіБеларускае нацыянальнае адраджэннеКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяИАндрэй Аляксандравіч УцюрынМіхась ЗарэцкіПрамысловасцьГунар ХёкертНовая зямля (паэма)GoogleАнтыінтэлектуалізмКрасавікПорцікC++Беларуская энцыклапедыяБеларуская дзяржаўная філармоніяКраязнаўства БеларусіКастрычніцкая рэвалюцыяЯн ЧачотСкланеннеЗапазычаныя словыФранцішак БагушэвічКафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя2016Нацыянальны інстытут адукацыіТулумбаВасіль БыкаўБеларуская Народная РэспублікаКастусь КаліноўскіПаветраны шарЖавальная гумкаСаюз вызвалення Беларусі (справа)Герб Віцебска.tgВерасTheriaІдэяЛетнія Алімпійскія гульні 1920Алесь КажадубАлесь АдамовічХатыньБеларускія ручнікіАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаБеспілотны лятальны апарат🡆 More