Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар.
30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўдакс Італьяна» з Авельянеды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Марсела Альфонса Дыяс Рохас | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся | 30 снежня 1986[…] (37 гадоў) | |||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чылі | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Аўдакс Італьяна | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная | ||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг». У ліпені 2021 года далучыўся да парагвайскага «Лібертада», а ў студзені 2023 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Аўдакс Італьяна».
«Універсідад дэ Чылі»:
«Базель»:
«Расінг»:
«Лібертад»:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марсела Дыяс Рохас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.