Магнус Карлсен

Свен Магнус Ээн Карлсен (нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen; нар.

30 лістапада 1990, Цёнсберг, лен Вестфол, Нарвегія) — нарвежскі шахматыст, 16-ы чэмпіён свету па шахматах (2013—2023). Першы ў гісторыі шахмат абсалютны чэмпіён свету (у трох катэгорыях) — з 2013 года чэмпіён свету па класічных шахматах, з 2014 года чэмпіён свету па рапідзе і бліцы. Адзін з самых маладых гросмайстраў свету — стаў гросмайстрам 26 красавіка 2004 ва ўзросце 13 гадоў 4 месяцаў 27 дзён, трэці ў спісе самых маладых гросмайстраў свету пасля Сяргея Каракіна і Парымар’яна Негі.

Магнус Карлсен
нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen
Магнус Карлсен
Краіны: Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння: 30 лістапада 1990(1990-11-30) (33 гады)
Месца нараджэння:
Званне: Гросмайстар (2004)
Актуальны рэйтынг: 2 830 (люты 2024)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самы малады шахматыст, які пераадолеў планку ў 2700 і 2800 пунктаў рэйтынгу Эла, самы малады шахматыст, які ўзначаліў афіцыйны рэйтынг ФІДЭ ва ўзросце 19 гадоў і 1 месяца (у неафіцыйным рэйтынга Эла LiveRating упершыню з’явіўся на першым месцы ўжо ў 17-гадовым узросце (5 верасня 2008 года)). З лютага 2013 — уладальнік самага высокага рэйтынга Эла за ўсю гісторыю яго існавання — 2872 пункты; Магнус пабіў рэкорд (2851 пункт), які трымаў Гары Каспараў на працягу 13 гадоў, спачатку ў студзені (набраўшы 2861), а затым у лютым (2872). У маі 2014 года дасягнуў абсалютнага піка рэйтынга — 2882 пункты.

Чэмпіён Нарвегіі 2006 года. Пераможца і прызёр шэрагу буйных турніраў. Чэмпіён свету па бліцы 2009 года. Адзін з прэтэндэнтаў на сусветнае шахматнае першынства 2007 і 2011 гадоў, пераможца турніру прэтэндэнтаў 2013 года. Уладальнік шахматных Оскараў у 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.

У 2013 годзе часопіс «Time» уключыў Магнуса Карлсена ў спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце» у катэгорыі «Тытаны».

У 2021 годзе Магнус Карлсен абараніў званне чэмпіёна свету па шахматах. Ён зрабіў гэта датэрмінова ў Абу-Дабі пасля таго, як 10 снежня перамог чорнымі ў 11-й партыі прэтэндэнта на тытул — Яна Няпомняшчага з Расіі, і лік у супрацьстаянні стаў 7,5 на 3,5.

У 2022 годзе заявіў, што не будзе абараняць тытул чэмпіёна ў класічных шахматах. 30 снежня 2023 года выйграў чэмпіянат свету па бліцы ў Самаркандзе, здабыўшы сёмы тытул за кар’еру, а напярэдадні перамог і ў рапідзе.

Зноскі

  • Magnus Carlsen // Brockhaus Enzyklopädie
  • http://www.ft.com/cms/s/0/2164608e-3ed2-11e2-87bc-00144feabdc0.html
  • FIDE FIDE Standard Ratings as of 29 february 2024 — 2024.
  • sport-express.ru
  • Спасылкі

    Магнус Карлсен 
    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Магнуса Карлсена

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Магнус Карлсен, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    199030 лістападаВестфолНарвегіяНарвежская моваСяргей КаракінЦёнсбергШахматы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Максіміліян III ГабсбургРэчыцаЯўгенія ЯнішчыцГеоргій МарчукЭліпсоідДзень беларускага пісьменства11-я асобная механізаваная брыгадаМагілёўМТБанкНавуковы стыльАдраджэннеПётр Міронавіч МашэраўУладзімір Міхайлавіч РунцэвічGott mit unsПубліцыстычны стыльАгат — электрамеханічны заводКуфарВіктар Анатолевіч ШніпСасык (Кундук)ЛідаІзі ХарыкНеарамантызмДзяржаваМікола МаляўкаКузьма ЧорныПраспект Жукава (Мінск)ВытворчасцьТрыялетБрэсцкая крэпасцьНавагрудакВільнюсНацыянальны інстытут адукацыіІгар Хведаравіч СідарукДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьВялікія князі літоўскіяСяргей Кужугетавіч ШайгуСяргей Мікалаевіч ХаменкаШахматыХаўленд (востраў)BingXАрпі (возера)Анатоль Канстанцінавіч КлышкаНовая зямля (паэма)VPNNürnbergСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Галоўная старонкаНазоўны склонВермахтПародыяАСонцаСарата (рака)УННВНатуральная гаспадаркаРазбітае сэрца пацанаГётэбаргАлесь БачылаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічУладзімір Георгіевіч МулявінАдам ГлобусЭрэбуні (аэрапорт)Герберт УэлсКапялюшБульбаЭтанолСлонімСалігорскViva BraslavРасіяНазоўнікНаміткаІстмійскія гульніПалавы актАповесцьЮрась Свірка🡆 More