Лявон Цімафеевіч Баразна

Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в.

Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Мінск) — беларускі мастак і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Забіты ў 1972 г. пры нявысветленых абставінах.

Лявон Баразна
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 лютага 1929(1929-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1972(1972-08-15) (43 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс, станковая графіка
Вучоба

Біяграфія

У 1950 г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Мінск. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1952 г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў ўзоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. З 1957 г. браў удзел у выставах. У 1963 г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1968 г. Пасля пачатку навучальнага года з Зянонам Пазняком стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны.

Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.

Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 1969 г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.

15 жніўня 1972 г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы.

Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.

Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй.

У 1975 яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына».

Творчасць

  • Гравюры Францыска Скарыны, альбом, 1972

Узнагароды

  • Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963)
  • Граматы Міністэрства культуры БССР

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Лявон Цімафеевіч Баразна БіяграфіяЛявон Цімафеевіч Баразна ТворчасцьЛявон Цімафеевіч Баразна УзнагародыЛявон Цімафеевіч Баразна СпасылкіЛявон Цімафеевіч Баразна15 жніўня192919724 лютагаМінскНовае Сяло (Талачынскі раён)Талачынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Этнічная тэрыторыя беларусаўБарысаглебская царква (Гродна)Руская моваКрывічыАфіныЛесРаксалана Андрэеўна ПідласаБеларускія народныя танцыПімен ПанчанкаГуканне вясныНа ростаняхІван НавуменкаУварванне Расіі ва Украіну (2022)Алесь ДударПавел Аляксандравіч ХарланчукФранцыяБульбаБілінгвізмCounter-Strike 2Рэч ПаспалітаяКостшынСвятлана Міхайлаўна ЛясовічБарані (Астравецкі раён)Кузьма ЧорныСарган IIАнілінгусБеларусыПаўлінкаПолацкі езуіцкі калегіумВялікае Княства ЛітоўскаеАлена Сямёнаўна ВасілевічГомельГерб ЛітвыХрыстос прызямліўся ў ГародніПолацкБелгазпрамбанкЛюдзі на балоце (раман)ПарыжЗвязда (газета)ВікіпедыяЛатвіяАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўГербы гарадоў БеларусіДжэрсіЕва ВежнавецКубаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічДжэймс КукШаманізмБеларускія татарыДзікае паляванне караля Стаха (опера)Святлана Валер'еўна ФаменкаБерасцейская уніяФранцыск СкарынаФрэнсіс Скот ФіцджэральдСлуцкБерасцянка3РэфармацыяЛітаратурная моваКароткая гісторыя БеларусіБарташы (Шчучынскі раён)Радыеактыўны распадЗамкавая царква (Мінск)АнтычнасцьВялесЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаНасельніцтва БеларусіЯн ПятроўскіКанадаСлавенская моваВітаўтАўтамагістраль УралЦім Бёртан🡆 More