Леў Юр’евіч Гарошка

Леў Юр’евіч Гарошка (26 лютага (11 сакавіка) 1895, в.

Трашчычы, Навагрудскі павет — 28 ліпеня 1977; псеўданімы: Анатоль Жменя; Пракоп Каваль і інш.) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, грэка-каталіцкі святар, архімандрыт, даследчык гісторыі рэлігіі і царквы ў Беларусі, беларускай культуры, літаратар і педагог. Стрыечны брат беларускага грамадскага дзеяча Міколы Гарошкі.

Леў Юр’евіч Гарошка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага (11 сакавіка) 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1977(1977-07-28) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Леў Юр’евіч Гарошка Расійская імперыяСцяг Польшчы Польская Рэспубліка
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці каталіцкі святар, грамадскі актывіст, педагог, культуролаг, пісьменнік, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

У 19281931 гадах вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, потым да 1936 года ў Львоўскай духоўнай акадэміі, у 1936—1937 у Каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). Пасвячоны ў святары 17 кастрычніка 1937 года ў Львове. У 1937—1939 гг. служыў у Пінскай дыяцэзіі. У 1939 г. загадам Навагрудскага ваяводы быў выселены з пагранічнай паласы і жыў у Збуражы каля Маларыты.

У гады 2-й сусветнай вайны, з 1939 па 1944 год, жыў у Баранавічах, дзе працаваў у гандлёвай і медыцынскай школах. У сувязі з арганізацыяй Беларускага экзархата прызначаны экзархам А. Неманцэвічам сябрам Экзархальнай рады (02.05.1942). Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Мінску (1944). З 1944 у эміграцыі. У 1945 г. займаўся арганізацыяй беларускага душпастырства ў Берліне і Мюнхене (Германія). З восені 1945 ў Рыме. Рашэннем Усходняй кангрэгацыі ў Ватыкане ад 16.10.1946 прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Да 1958 жыў у Парыжы. У 1946 г. выдаў малітоўнік «Божым шляхам», а ў 19471957 гг. стварыў і выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс «Божым шляхам» (1947—1957) і быў аўтарам большай часткі артыкулаў. Пісаў пад псеўданімамі Л. Дварэцкі, Анатоль Жменя; Л. Іскра, Пракоп Каваль і іншымі. Аўтар шэрагу брашураў рэлігійнай тэматыкі.

У 1959 выехаў у Рым, дзе ўступіў у навіцыят айцоў марыянаў.

У 1960 біскупам Ч. Сіповічам прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Дзейны член лонданскага аддзела Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). У 1962 г. прыняў манаства ў капліцы Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане. Да 1969 г. заставаўся рэктарам Місіі і ігуменам законнага Дому ў Лондане. Быў адным з выкладчыкаў у школе-інтэрнаце імя Кірылы Тураўскага. Уваходзіў у Галоўную ўправу ЗБВБ, быў намеснікам старшыні арганізацыі. Ад імя беларусаў выступаў у Брытанскай радзе дапамогі ўцекачам. У 1964 г. стаў першым старшынём Беларускай харытатыўнай секцыі (фонду). У 1965 г. атрымаў годнасць архімандрыта.

Леў Юр’евіч Гарошка 
Надмагільны помнік архім. Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане

У 1970 г. перабраўся ў Рым, дзе кіраваў Беларускай секцыяй радыё Ватыкана. Адначасова выконваў абавязкі рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі.

Памёр у шпіталі ў Парыжы ў выніку няўдалай хірургічнай аперацыі. Пахаваны на могілках Св. Панкрата ў Лондане.

Архіў дзеяча захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.

Ацэнка дзейнасці

На думку гісторыка і культуролага Сяргея Абламейкі, спадчына а. Льва Гарошкі «змяшчае на сваіх старонках дзясяткі не выдадзеных тамоў каштоўнай рэлігійнай літаратуры, дзясяткі тамоў якасных навукова-гістарычных прац, абсалютная большасць з якіх так і засталіся невядомыя на Бацькаўшчыне. (...) Але галоўнай справай айца Льва, бясспрэчна, было адраджэнне Уніяцкай царквы як сродку здабыцця поўнай нацыянальна-культурнай і духоўнай незалежнасці Беларусі і беларускага народу. Свае погляды ён выклаў у гісторыка-публіцыстычнай кнізе «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры», у якой расказваецца, як суседнія краіны стагодздзямі імкнуліся духоўна заняволіць беларускі народ, навязваючы яму свае формы хрысціянскага веравызнаньня».

Гл. таксама

Зноскі

  • Будаўлянін Мікола Гарошка
  • [1] Архівавана 11 сакавіка 2021.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Леў Юр’евіч Гарошка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Леў Юр’евіч Гарошка БіяграфіяЛеў Юр’евіч Гарошка Ацэнка дзейнасціЛеў Юр’евіч Гарошка Гл. таксамаЛеў Юр’евіч Гарошка ЛітаратураЛеў Юр’евіч Гарошка СпасылкіЛеў Юр’евіч Гарошка11 сакавіка1895197728 ліпеняАрхімандрытБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваЛітаратарМікола ГарошкаНавагрудскі павет (Расійская імперыя)ПедагогТрашчычы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Раскіданае гняздо (п’еса)HTMLПінскі раёнАрмянская ССРЗваночакСкаўцкі рухТрусы (жывёлы)БайкаЭль-НіньёАсірысПрафесійны саюзЯкуб КоласАлесь БадакЗязюля звычайнаяВілксПалац Рэспублікі (Мінск)Кастрычніцкая рэвалюцыяЛеанід Дранько-МайсюкНатуралізм (жывапіс)Іосіф Вісарыёнавіч СталінСпадарПолацкЮзаф ЭльснерСаюз беларускіх пісьменнікаўСюррэалізмСтарабеларуская моваЭйвінд ЮнсанГродна-93-ГрДУНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеІслам у ЭстонііЯўгенія ЯнішчыцВальпургіева ночКаласы пад сярпом тваімЭдзі АгняцветІван Мікітавіч СерадаАбстрактны экспрэсіянізмЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыЛявон Цімафеевіч БаразнаКаскадныя табліцы стыляўАтлант БаранавічыВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)ПалесцінаВуліца Якуба Коласа (Мінск)Кірыл і МяфодзійАлесь ТуровічАзіяБрэсцкая крэпасцьПалавы актПакістанПедру I (імператар Бразіліі)Маладосць (часопіс)Давід ГільбертПомнік Максіму БагдановічуУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКлуб Сяргея АлейнікаваАртур ВольскіВозера радасці (фільм)Сцяг БеларусіЛаура МанчынэліЛідаСям’яШтадлер МінскНавуковы стыльПарнафільмТомас ДжэферсанБеларусь перадусім!Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Ігар Хведаравіч СідарукЗайменнік163Нясвіжскі палацава-паркавы комплексAP$ENTЭпітэтСэрца на далоніТочка BY🡆 More