Востраў Кіш

Кіш (перс.: کيش‎) — востраў у Персідскім заліве.

Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 91,5 км². Насельніцтва (2016 г.) — 39 853 чалавек.

Кіш
перс. کيش‎ ‏
Востраў Кіш
Характарыстыкі
Плошча91,5 км²
Насельніцтва39 853 чал.
Шчыльнасць насельніцтва435,55 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяПерсідскі заліў
Краіна
Кіш (востраў) (Іран)
Кіш
Кіш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Востраў Кіш знаходзіцца на поўначы Персідскага заліва за 16,36 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, за 1036,6 км ад Тэгерана і 3733,44 км ад Мінска. Мае мацерыковае паходжанне. Складзены асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Паверхня раўнінная. Найвышэйшы пункт — 45 м.

Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — каля 145 мм, аднак улетку вільготнасць паветра дасягае 60 %. Сярэднегадавая тэмпература 26,6° C.

Гісторыя

Кіш здаўна быў вядомы здабычай высакаякаснага жэмчугу. У сярэднявеччы яго насельніцтва дасягала 40 тыс. чал. Але ў XIV ст. адбыўся заняпад мясцовай эканомікі.

Кіш стаў вядомы ў 1960-ыя гг., калі апошні іранскі шах пабудаваў на ім прыватны курорт з казіно. Пасля Ісламскай рэвалюцыі ён апынуўся закінутым і зноў адроджаны толькі ў 1990-ыя гг. Эканамічнаму развіццю спрыяе тое, што Кіш уяўляе сабою свабодную эканамічную зону. У 2009 г. аб’ём знешняга гандлю дасягнуў 9,2 млрд долараў ЗША.

Турызм

Турызм — найважнейшая галіна эканомікі Кіша. Востраў прыцягвае наведвальнікаў пясчанымі пляжамі, багатай прыродай навакольнага каралавага рыфа, яхтынгам. Для абслугоўвання турыстаў пабудаваны сучасныя гасцініцы і дэльфінарый. На Кішы дзейнічаюць аэрапорт і паромная сувязь.

Спасылкі

Tags:

Востраў Кіш ГеаграфіяВостраў Кіш ГісторыяВостраў Кіш ТурызмВостраў Кіш СпасылкіВостраў КішІранВостраўПерсідская моваПерсідскі заліў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гродзенская вобласцьСтарабеларуская моваЯрылаГарнастаевічыКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаДагавор аб космасеМаксім Філімонавіч УсПарыжПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеАнатоль Іванавіч НічкасаўАўген КалубовічКліматСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўГеаграфічныя каардынатыRammsteinGmailЛатэранскі палацМностваБільбааНовая зямля (паэма)ПестаGemeinsame NormdateiТэатры БеларусіЛюбоўЗнак бядыСімяон ПолацкіАкно120-я зенітна-ракетная брыгадаКаралеўскія батанічныя сады К’юСымон-музыкаПампеіЛодзьАўстра-ВенгрыяІсакратСубарбітальны касмічны палётЮНЕСКАБеларуская дзіцячая літаратураДжон Рональд Руэл ТолкінБізнес-анёлПрыслоўеГерманіяКарэнныя амерыканцы ЗШАБеларускае нацыянальнае адраджэннеНапады на пасольства Лівіі ў МінскуБаба-ЯгаАфіцыйна-дзелавы стыльДжавані ПаскаліВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьЦнатлівасцьКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскіv3acrДзеепрыслоўе2022РасліныПанямонне2023Мар’інагорская гімназіяЭтымалогіяФіліп Сеймур ХофманФабіа КанавараАнглійская моваАбвал моста Лісіньша (2024)Карл X БурбонЛіянель МесіВольхаЗабалацце (Чавускі раён)Карл VII (кароль Францыі)Генрык ІбсенГерб БеларусіПарафінВенанцы БутрымШаленства🡆 More