Клод Коэн-Тануджы

Клод Коэн-Тануджы (фр.: Claude Cohen-Tannoudji; нар.

1 красавіка 1933 года, горад Канстанціна, Алжыр) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1997) сумесна са Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам «за стварэнне метадаў астуджэння і ўлоўлівання атамаў лазерным прамянём».

Клод Коэн-Тануджы
Claude Cohen-Tannoudji
Клод Коэн-Тануджы
Дата нараджэння 1 красавіка 1933(1933-04-01)[…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, даследчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Альфрэд Кастлер і П'ер Дор[d]
Вядомыя вучні Серж Арош
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1997)
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Коэн-Тануджы паходзіць з яўрэйскай сям'і, якая жыла ў Алжыры з XVI стагоддзя (з 1870 года — падданыя Францыі). З 1953 па 1957 год вывучаў у Вышэйшай нармальнай школе спачатку матэматыку, затым фізіку, пасля таго, як наведаў лекцыі нобелеўскага лаўрэата Альфрэда Кастлера. У 1957 годзе ён атрымаў дыплом, пасля чаго праслужыў у войску 28 месяцаў . З 1960 года працаваў у дзяржаўным навуковым даследчым цэнтры Centre National de la Recherche Scientifique (CNRS). Пасля 1962 выкладаў на факультэце прыродазнаўчых навук ва ўніверсітэце Парыжа і пасля ва ўніверсітэце П'ера і Марыі Кюры. У 1973 годзе стаў прафесарам Калеж дэ Франс і членам праўлення Каледжа ядзернай і малекулярнай фізікі.

Дасягненні

Двухтомная манаграфія «Méchanique Quantique», якая выйшла ў 1977 годзе і напісаная Коэнам-Тануджы сумесна з Бернарам Дзью і Франкам Лалоэ, па сённяшні дзень з'яўляецца ўзорным падручнікам па квантавай механіцы.

Сумесна з амерыканцамі Стывенам Чу і Уільямам Філіпсам Коэн-Тануджы распрацаваў метад астуджэння атамаў пры распаўсюдзе пучка атамаў ўздоўж пераменнага магнітнага поля. Пры гэтым атамны пучок тармозіцца, і атамы ўлоўліваюцца ў пастку. Гэты метад прымяняецца пры канструяванні дакладных атамных гадзіннікаў, таксама яго ўжываюць пры дакладным пазіцыянаванні і ў касмічнай навігацыі.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй Харві ў Хайфе (Ізраіль).

Зноскі

  • а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  • Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  • list of professors at Collège de France
  • NNDB — 2002.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Cohen-Tannoudji_Claude
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Клод Коэн-Тануджы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Клод Коэн-Тануджы БіяграфіяКлод Коэн-Тануджы ДасягненніКлод Коэн-Тануджы СпасылкіКлод Коэн-Тануджы1 красавіка1933АлжырКанстанцінаНобелеўская прэмія па фізіцыФранцузская моваФізік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    1969БаграшкёльБеларуская Народная РэспублікаПрызнанне Галадамору генацыдамТрайчасты нервБарыс Аляксеевіч КрэпакЛапландыяБеларуская народная дэманалогіяРаёўка (Маладзечанскі раён)ТрасцянецБайнэтДасакратыкіСпортСлуцкі поясЧорны замак АльшанскіЧэмпіянат свету па снукерыРадаўніцаМарыэль ГуашэльРасійская імперыяРыгор БарадулінГвязда БыдгашчKnowledge GraphІван МележСцерлядзьВасіль ВіткаBetfairФінляндыяБананКірыліцаРыжскі мірны дагавор (1921)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічБелсатГарэлкаЭдуард Анатолевіч Лобаў1918ЛюблінБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБеларуская тэрміналогіяМагілёўНурагаСірмійМефедронАляксей ДудараўБарнсМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтHTTPБараўЛекавыя расліныЯлтаНікала Леанар Садзі КарноСлонімСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікPinterestЛіс Мікіта (мультсерыял)Павятовы соймікУНІАНОта Небель987Карлес ПучдэмонФрыдрых ЭнгельсТрэці рэйхПенабскотХрыстос прызямліўся ў ГародніКатарПАЗ-320539Анатоль ВярцінскіВайна на ўсходзе УкраіныНовая зямля (паэма)ЛаосДзеепрыметнікНіжняя сківіцаУладзімір Пятровіч БутрамееўЯкуб ТатаркевічПолацк🡆 More