Кацусіка Хокусай

Кацусі́ка Хо́кусай (яп.: 葛飾 北斎; 21 кастрычніка 1760, Эда, цяпер Токіа — 10 мая 1849) — японскі гравёр і малявальшчык.

Адзін з самых вядомых мастакоў дамадэрнага японскага мастацтва.

Кацусіка Хокусай
北斎
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1760(1760-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1849(1849-05-10)[…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка невядома і невядома
Дзеці Katsushika Ōi[d] і Katsushika Tatsujo[d]
Род дзейнасці мастак, ксілограф, ілюстратар, мастак укіё-э, дзеяч мастацтваў, графік, мастак-гравёр, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, рысавальнік
Жанр укіё-э і партрэт
Мастацкі кірунак укіё-э
Уплыў Кацукава Сюнсё
Уплыў на імпрэсіянізм
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў падмайстрам ў майстра дрэварыту Накаяма Тэцусон. Пасля вучыўся ў Кацукава Сюнсё, мастака ў жанры укіё-э. Пераймаў розныя стылі. У 1800 годзе ўзяў імя пад якім цяпер вядомы. Выпрацаваў індывідуальны стыль, ажывіў заняпаўшую традыцыю ўкіё-э, узбагаціўшы яе малюнкамі пейзажаў. Стыль Хокусая вылучаецца прастатой і манументальнасцю. Аўтар каля 30 тысяч гравюр і малюнкаў і больш за 500 ілюстрацый. Сярод лепшых твораў — серыі ксілагравюр: «36 краявідаў гары Фудзі» (1833—1829), «Знакамітыя масты» (1827—1830), «Вандроўка па вадаспадах краіны» (1827—1833), «Паэты Кітая і Японіі» (1830). Уменне перадаць рух, тонкасць пейзажаў, а таксама гумар жанравых твораў зрабілі майстра адным з найвядомейшых японскіх мастакоў у Еўропе. Творчасць Хокусая значна паўплывала на еўрапейскае мастацтва канца 19 — пачатку 20 ст.

Хокусай скарыстаў не менш за трыццаць псеўданімаў на працягу жыцця. Нягледзячы на тое, што выкарыстанне псеўданімаў было звычайнай практыкай японскіх мастакоў таго часу, па ліку псеўданімаў ён значна перасягае іншых выдатных аўтараў. Псеўданімы Хокусая нярэдка выкарыстоўваюцца для перыядызацыі этапаў яго творчасці.

Біяграфія

Дзяцінства

Нарадзіўся ў сям’і рамесніка, які жыў у раёне Кацусіка — бедным прадмесці Эда. Сапраўднае імя — Такітаро, але на працягу жыцця ўзяў некалькі дзесяткаў псеўданімаў. Лічыцца, што яго бацькам быў Нікадзіма Ісэ, які вырабляў люстры для сёгуна. Хокусай не стаў спадчыннікам свайго бацькі, таму яго маці мусіць была канкубінай. Паводле версіі аўтарытэтнага даследніка Нарадзакі Мунесігэ, Нікадзіма Ісэ быў толькі прыёмным бацькам хлопчыка, якога яму далі ў навучанне. Сапраўдным жа бацькам Мунесігэ лічыць селяніна Кавамуру, які і аддаў сына Ісэ ва ўзросце чатырох-пяці гадоў. Гэта дазваляе зрабіць выснову, што сям’я Хокусая была з бяднейшых і ў бацькоў не было магчымасці самастойна выхоўваць усіх дзяцей. Таксама можна выказаць здагадку, што Хокусай быў не старэйшым сынам у сям’і, бо на выхаванне ў чужыя сем’і аддавалі толькі малодшых.

Пачаў маляваць ва ўзросце каля шасці гадоў, магчыма навучаўся мастацтву ў бацькі, чыя праца над люстрамі ўключала і іх размалёўку. У 1770 годзе ўладкоўваецца разносчыкам у кніжную краму ў раёне Ёкамацё. Прычыны з-за якіх ён сышоў з майстэрні прыёмнага бацькі, застаюцца невядомымі. У гэты перыяд яго завуць Тэцудзо. Напэўна, менавіта ў кніжнай краме Хокусай навучыўся грамаце, у т.л. кітайскай мове. Наступны этап у жыцці мастака, прыблізна з 1773 года — праца ў майстэрні гравёра, што, мусіць, не было выпадковасцю. На гэты час прыпадае росквіт гравюры ў Японіі, яна мае вялікую папулярнасць і попыт. У цэлым, той час у Японіі характарызуецца значным развіццём культурнай сферы — тэатр, выяўленчае мастацтва, літаратура асвойваюць новыя метады, распрацоўваюцца новыя стылі, адбываецца ўсплёск у кнігадрукаванні. У развіцці ярка выяўляецца ўласцівы японскай культуры сінтэтызм, калі асобныя віды мастацтва і рамёстваў узаемазвязаныя і ўзаемаўплываюць — тэатр у Японіі трывала звязаны не толькі з літаратурай, але і з музыкай, асобным важным жанрам у гравюры з’яўляецца стварэнне партрэтаў акцёраў, гравюра непасрэдна звязана з кнігадрукаваннем, стварэннем малюнкаў на тканінах, масава выкарыстоўваецца ў побыце пры стварэнні віншавальных паштовак і г.д.

Пачатак творчасці

На дзяцінства і юнацтва Хокусая прыпадае творчасць многіх японскіх майстроў гравюры — Судзукі Харунобу, Кацукава Сюнсё, Утагава Таёхару[en], наогул ксілаграфія выходзіць на новы ўзровень развіцця ў мастацкім і тэхнічным плане. У майстэрні гравёра Хокусай навучыўся асновам майстэрства разьбы па дрэве, але праца разьбяра-гравёра была абмежавана задумай мастака. Як тэхнічны выканавец, разьбяр не мог адступіць ад задумы мастака, ад яго патрабавалася дакладнасць і асцярожнае стаўленне да працы. Хокусаю былі цесныя гэтыя рамкі і ён пачаў ствараць гравюры па ўласных малюнках.

У 1778 годзе Хокусай паступіў вучнем у студыю Кацукава Сюнсё (1726—1792), вядомага мастака ўкіё-э, які праславіўся партрэтамі акцёраў кабукі. Майстэрня Кацукава была сярод буйнейшых у Эда. Гэты перыяд творчасці Хокусая звычайна завецца «Перыяд Сюнро», ад імя якім ён тады падпісваўся. У 1779 годзе малады мастак зрабіў серыю даволі ўпэўнена скампанаваных тэатральных партрэтаў.

Праца і навучанне Хокусая ў майстэрні былі адзначаны яе гаспадаром. Сюнсё зычлівы да працавітага і акуратнаму вучня, які хвацка выконвае складаныя заказы. Пры агульнай атмасферы беспярэчнай пакоры і пакланення настаўніку ў майстэрні, Хокусай прыцягвае да сябе выключную ўвагу Сюнсё, яму дазволена падпісвацца імем Сюнро, складзеным з частак імёнаў настаўніка (Сюн- — ад Сюнсё, -ро — ад імя Кекуро, якім Сюнсё падпісваўся раней).

Хокусаю дазволена выступіць з самастойнымі працамі, першым яго досведам у 1784—1785 гадах былі гравюры ў жанры якуся-э (адным з відаў тэатральнай гравюры). Гравюры галоўным чынам тыпу хасо-э (вузкія падоўжныя гравюры, з якіх складаліся дыпціхі і трыпціхі, выяўляюць аднаго акцёра). Вядомыя працы Хокусая гэтага перыяду, якія паказваюць тагачасных папулярных акцёраў Іцікаву Дандзюро Пятага[en], Сэгаву Кікудзіро. У працах прасочваецца несумнеўны уплыў Сюнсё, аднак да гэтага часу папулярнасць Хокусая ў жанры якуся-э ўжо параўнальная з папулярнасцю настаўніка. Тонкі густ, уменне перадаць самае важнае, пільная прапрацоўка твораў — усё прычынілася да з’яўлення ўласнага стылю, якому цесна ў рамках школы Кацугавы.

У перыяд Сюнро Хокусай шмат працуе над ілюстраваннем кніг. Збольшага над папулярнай недарагой прадукцыяй, гэтак званай «кібёсі» («кніжкі ў жоўтых вокладках»). Багацце сюжэтаў гэтых выданняў патрабавала ад мастака маляваць як побытавыя сцэны з жыцця гараджан, так і малюнкі з гісторыі Японіі і Кітая. У 1791 годзе Хокусай быў запрошаны зрабіць некалькі гравюр для выдаўца Цутая Дзюдзабуро.

Пасля смерці Сюнсё (1792) школу Кацукава ўзначаліў яго вучань Кацукава Сюн'эй (1762—1819). Каля 1795—1796 гадоў Хокусай пакідае дом Кацугава. Прычыны не да канца ясныя. Зразумела, цалкам сфарміраванаму і вядомаму ўжо мастаку роля вучня была цяжкай, толькі неверагодная самакрытычнасць не дазваляла Хокусаю прызнаць сябе майстрам. Магчыма, ўплыла на сыход і стаўленне новых кіраўнікоў школы, болей зацікаўленых нажывай, чым творчасцю. Паводле некаторых крыніцы, са школы Кацугава Хокусай быў выгнаны за «здраду» — ён шукае новых шляхоў самавыяўлення, вывучае мастацтва школы Кано, спрабуючы выкарыстоўваць прыёмы жывапісу ў кітайскім стылі.

Уласны стыль. Сурымано

Кацусіка Хокусай 
Вялікая хваля ў Канагаве, 1823—1831

Пераломнымі ў кар’еры Хокусая былі 1793—1794 гады, пачаўшы самастойную дзейнасць, ён сутыкнуўся з цяжкасцямі, даводзілася жыць надгаладзь, займацца дробным гандлем. Але ў гэты часам працягваецца фарміраванне Хокусая як майстра, ён вывучае розныя школы жывапісу, апроч школы Кано, яго цікавіць школа Сотацу (або Коэцу)[en] з жывапісу ямато-э, асабліва два яе прадстаўнікі — Таварая Сотацу і Агата Карын.

Хокусай адмовіўся ад патурання густам публікі, твораў у жанры укіё-э, і стаў выпрацоўваць уласны стыль, пазычыўшы некаторыя прыёмы японскіх школ жывапісу Рымпа і Тоса, а таксама еўрапейскую перспектыву.

У 1795 годзе выходзяць ілюстрацыі Хокусая да паэтычнай анталогіі «Кэка Эдо мурасакі». У 1796—1799 гады мастак стварае шмат адзінкавых гравюр, а таксама альбомных лістоў — сурымано[en], адбіткаў зробленых на заказ. Сурымано мелі каласальны поспех, неўзабаве іншыя мастакі пачалі імітаваць стыль Хокусая.

Менавіта з 1796 года мастак пачаў карыстацца цяпер шырока вядомым псеўданімам Хокусай. Гэтым імем з 1798 года ён падпісваў гравюрныя лісты і жывапісныя творы, але некаторыя заробленыя на заказ ілюстрацыі ён падпісваў псеўданімам Тацумаса, ілюстрацыі для камерцыйных раманаў выходзілі пад імем Такітаро, іншыя шматтыражныя гравюры і ілюстрацыі да кніг падпісваліся імем Како або Саробэку. У 1800 годзе мастак пачаў называць сябе Гакэдзін Хокусай — «Звар’яцелы на жывапісе Хокусай».

Публічныя выступленні

Прыкладна гэтым часам, хоць і жыў у пэўным адасабленні ад грамадства, заваяваўшы аўтарытэт Хокусай часта дэманстраваў майстэрства публіцы. У 1804 годзе на тэрыторыі храма Эда мастак стварыў малюнак Бадхідхармы памерам 240 м². Паміж 1804 і 1813 гадамі праілюстраваў камічныя аповесці, г. зв. «ёміхон», вядомых аўтараў Кёкутэя Бакіна і Рутэя Танэхіко.

Альбомы і серыі. Адасобленае жыццё на Міўра

У 1812 годзе завязваецца блізкае сяброўства Хокусая з мастаком Бокусэнам, у выніку ў 1814—1834 гадах у Нагоі выходзіла серыя ілюстраваных альбомаў «Хокусай манга» («Малюнкі Хокусая»)[en]. Знакамітая серыя пейзажных гравюр «Фугаку сандзюрокэй» («36 краявідаў Фудзі») пачала выходзіць у 1831 годзе, на пачатку 1830-х гадоў Хокусай выпусціў гравюры вядомых вадаспадаў, мастоў, птушак і прывідаў, то-бок тыя працы, якімі збольшага ён вядомы цяпер. У канцы 1834 года непасрэдна перад выхадам яго серыі «Фугаку хякэй» («100 краявідаў Фудзі»), шэдэўра яго кніжнай гравюры, мастак пакінуў Эда і на працягу года жыў у рабочым раёне паблізу Урага на паўвостраве Міўра да поўдня ад Эда. У гэты ж перыяд, у 1835 годзе пачала выдавацца яго апошняя сур’ёзная серыя гравюр «Хякунін ісю уба га этокі» — «Сто вершаў у пераказе нянькі», ілюстрацыі да зборніка «100 вершаў 100 паэтаў», агулам для гэтай серыі мастак зрабіў 28 гравюр і 62 эскізы тушшу. Выхад серыі ксілаграфій да паэтычнай анталогіі «Хякунін ісю» быў спынены пасля публікацыі 28 лістоў і застаўся незавершаным.

Зноў у Эда. Беднасць

У 1836 годзе мастак вяртаецца ў Эда, у гэты час горад разгромлены навакольнай беднатой і Хокусаю даводзіцца зарабляць на жыццё продажам твораў. У 1839 годзе ў майстэрні Хокусая здарыўся пажар, які знішчыў усе накіды і рабочыя матэрыялы. Пасля гэтага Хокусай, напэўна, маляваў зусім мала, практычна не выпускаў гравюр і кніжных ілюстрацый. Самым вядомым з яго вучнем стаў Татоя Хокэй, ілюстратар кніг і сурымано.

Творчасць

Сурымано

Кацусіка Хокусай 

Сурымано[en] — від традыцыйнага японскага мастацтва, каляровая ксілаграфія спецыфічнага, пэўнага прызначэння — падарунак ў колах японскай гарадской інтэлігенцыі. Нагоды падарунку былі якія заўгодна — юбілей, нараджэнне сына, пачатак пары цвіцення вішань, змена прозвішча, надыходзячы Новы год. Жанравая разнастайнасць сурынамо была вельмі багатай, жывапісны план твораў належаў да многіх жанраў — дзінбуцу (малюнак знакамітых асоб), добуцу (малюнак жывёл), кацё (малюнак кветак і птушак), сансуй (пейзаж).

Узніклы ў 1-й палове XVIII ст., сурымано стаў незвычайна папулярным у наступным стагоддзі. Асаблівасці кола распаўсюду абумовілі і адметныя ўласцівасці: у параўнанні з іншымі гравюрамі, сурымано друкаваліся на болей якаснай паперы і сам тэхналагічны працэс іх стварэння быў болей складзены. Сурымано, па сваёй сутнасці, былі характэрным японскім віншаваннем — пасланнем, выяўленым ў малюнку, тэксце (часцей у вершах), каліграфіі. Невялікае памерамі, з простым зместам, пасланне, аднак, магло быць надзвычай складаным па сэнсе. Створаная выяўленчымі, вершаванымі і тэхнічнымі сродкамі выява мусіла быць цэласнай, арганічна сінтэзуючы ўсе складнікі. Менавіта сінтэтычнасць, якая дазваляе выявіць таленты, праявіць розум, тонкі густ, явіць у прастаце вытанчанасць і глыбіню філасофскага падтэксту, і цанілася стваральнікамі сурынамо. Гэта і мастацтва, і гульня — стварэнне сурымано робіцца адной з забаў, спосабам прыемна бавіць час. Як і спаборніцтвы складання хайку або кека, сурымано робіцца часткай побыту гараджан, сяброў «паэтычных клубаў», вельмі папулярных у Эда.

Заслуга Хокусая ва ўздыме папулярнасці сурымано несумнеўная, ён робіць яго найважным з відаў японскай ксілаграфіі[en]. Да яго ў гэтым кірунку стваралі творы такія майстры як Таёхіро[en], Сюман, Утамаро.

З пэўнай умоўнасцю можна вылучыць тры этапы, пройдзеных Хокусаем пры стварэнні сурымано: ранні этап — творы 1783—1797 гадоў, этап 1797—1805 гадоў, дзе мастак імкнецца да традыцыйнага стылю, і творчасць пасля 1805 года, час росквіту і стварэння ўласнага непаўторнага стылю.

Ранні этап характэрны стварэннем злёгку падоўжаных сурымано маленькага памеру. Падпісваў іх аўтар імёнамі Могура Сюіро, Хякурын Смяці (часам з дадаткам Хісікава). Да пачатку XIX ст. Хокусай пераходзіць да стварэння доўгіх гарызантальных сурымано. Гэтыя творы часта падпісваюцца імем Гакедзін Хокусай. Нягледзячы на тое, што пры іх стварэнні Хокусай арыентаваўся на традыцыі, закладзеныя папярэднікамі, ён здолеў узбагаціць мастацкія прыёмы і закласці асновы для будучых адкрыццяў. Да гэтага перыяду належаць такія творы як «Узыход сонца», «У фантана», «Жанчына з падносам» і іншыя. Кампазіцыя сурымано гэтага перыяду звычайна аднатыпная, справа размяшчаецца група людзей, у левай частцы — пейзаж.

Вылучае творы майстра сярод твораў іншых вядомых стваральнікаў гравюр перад усім дзіўная ўвага да выяўляных рэчаў, прыроды, навакольнага свету. Падобная ўвага прычыняецца да ўзбагачэння кожнай дэталі ўласным сэнсам. Выяўляя на далёкім плане прыроду, Хокусай можа раптам стварыць карціну настолькі натуральную, што яна ўжо не служыць фонам, а каштоўная сама сабою. І хоць гэта асабліва ўласціва пазнейшым творам мастака, у творчасці пачатку XIX ст. ужо адчуваецца будучая вытанчанасць і багацце задум.

Людзі на сурымано Хокусая перад усім «жывыя», а не толькі малюнкі. Паказаныя на фоне пейзажу, яны актыўна з ім узаемадзейнічаюць: прыкрыюць рукой вочы ад сонца, паказваюць на аблокі, узіраюцца ў бязмежныя абшары, часам нават павярнуўшыся спінай да гледача. Важнасць унутранай сутнасці выяўляных з’яў і дзеянняў, зацікаўленасць дэталямі натуральна прыводзяць Хокусая да камернасці сюжэтаў. На сурымано з’яўляецца інтэр’ер, што не нова — інтэр’еры можна знайсці, напрыклад, у творчасці Маранобу, — але тое, што мастак прыйшоў да яго выяўлення праз ўласную ўнутраную працу, а не бяздушным пераймання, дае творам Хокусая адмысловую інтымнасць. Нягледзячы на тое, што выяўленне інтэр’еру не стала тэмай далейшых творчых пошукаў майстра, яно між іншага прычыніла нараджэнне Хокусая як унікальнага, ні да каго не падобнага творцы, здольнага стварыць новы, раней невядомы тып сурымано.

Манга

«Манга» (Малюнкі Хокусая (яп.: 北斎漫画)) — адна з найгалоўнейшых прац у творчай спадчыне мастака, створаная ім у зеніце славы. Вялікага аб’ёму і складанасці, надзвычай багатая па матэрыяле, «Манга» з’яўляецца выяўленнем поглядаў Хокусая на творчасць, яго філасофіі, раскрывае сакрэты майстра. «Манга» каштоўная не толькі як вяха жыцця Хокусая, але і як неацэнная крыніца інфармацыі пра культуру і мастацтва Японіі эпохі позняга феадалізму. «Мангу» Хокусая часта называюць «энцыклапедыяй японскага народа».

Матэрыялам для першага выпуску «Мангі» сталі замалёўкі Хокусая, зробленыя ім у час падарожжа ў раён Кансай у 1812 годзе. Вучні Хокусая — Кэкотэй Бокусэн, Хокуун і Хокутэй, — угаварылі настаўніка выдаць іх асобнай кнігай, гэтак яны былі здзіўлены ўбачаным.

Першы выпуск «Мангі» выйшаў у 1814 годзе ў Эда (выдавец Какумаруя) і Нагоя (выдавец Эйракуя). Падпісана яна была імем Тамэкадзу, якім карыстаўся Хокусай у 1812—1814 гадах. Аб’ём першага выпуску складаў 54 старонкі. Агулам пры жыцці мастака выйшла 12 выпускаў, а пасля яго смерці — яшчэ 3:

  • 1815 — II, III
  • 1816 — IV, V
  • 1817 — VI, VII
  • 1818 — VIII
  • 1820 — IX, X
  • 1834 — XI
  • 1849 — XII
  • 1849 — XIII (пасля смерці мастака)
  • 1874 — XIV
  • 1878 — XV.

Адразу пасля выхаду першай часткі яна робіцца надзвычай папулярнай і раскупляецца літаральна за тыдзень. Змест яе быў немудрагелістым: большасць малюнкаў паказвалі сцэнкі з гарадскога жыцця, таксама было мноства замалёвак людзей. Зборнік не быў створаны паводле якога-небудзь прынцыпу, па сутнасці, гэта быў дзённік, куды майстар заносіў усё бачанае ім у жыцці, толькі ў форме малюнкаў, а не тэксту. Агулам, такі прынцып быў працягнуты і ў наступных выпусках, усе яны вылучаюцца багаццем сюжэтаў. Толькі некалькі выпускаў можна лічыць тэматычнымі: прыкладам, у пятым выпуску шмат месца адведзена архітэктурным замалёўкам, дванаццаты прысвечаны карыкатуры, у чатырнаццатым шмат выяў жывёл.

Уплыў на мастацтва і культуру

Хокусай, як і агулам японскае мастацтва, значна ўплыў на еўрапейскае мастацтва XIX стагоддзя: ар-нуво (югендстыль) і французскі імпрэсіянізм. У характэрных для югендстылю напружаных і звілістых лініях, названых крытыкамі «ўдарам бізуна» (ням.: Peitschenhieb) заўважны ўплыў матываў Хокусая. Тэматыка гравюр Хокусая ёсць у творах Клода Манэ і П’ера Агюста Рэнуара.

У гонар Кацусіка Хокусая названы кратар на Меркурыі Хокусай (англ.).

Зноскі

  • а б Hokusai // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б The Fine Art Archive
  • RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  • https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=40578 Праверана 23 студзеня 2018.
  • Japans // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  • а б https://www.rijksmuseum.nl/en/rijksstudio/2084333--etamemeta/collections/colour-woodcut-xylography?ii=0&p=0
  • Жанр укіё-э з’явіўся ў 17 ст., аб’ектам малюнку з’яўляюцца сцэны штодзённага жыцця.
  • а б в Weston, Mark (1999). Giants of Japan: The Lives of Japan’s Most Influential Men and Women. New York: Kodansha International. P. 116. ISBN 1-56836-286-2.
  • а б Nagata, Seiji (1995). Hokusai: Genius of the Japanese Ukiyo-e. Kodansha International, Tokyo.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кацусіка Хокусай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кацусіка Хокусай БіяграфіяКацусіка Хокусай ТворчасцьКацусіка Хокусай Уплыў на мастацтва і культуруКацусіка Хокусай ЛітаратураКацусіка Хокусай СпасылкіКацусіка Хокусай10 мая1760184921 кастрычнікаТокіаЯпонская моваЯпонія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Фэндом9877Алесь ГарунАстанаПаўстанне 1830—1831 гадоўБрэстМесны склонНігерыяБальшавік (Мінскі раён)Аперацыя «Цыклон»БангкокЯнка БрыльНапады на пасольства Лівіі ў МінскуВялікае Княства ЛітоўскаеТрасцянецБеларускі дзяржаўны тэатр лялекБеларускі алфавітДагестанСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКлаўдзія Герасімаўна ВасінаJavaScriptХанс Крысціян АндэрсенАндрэй МакаёнакSoldatТрэці рэйхСпортНадвор’еАлесь Мікалаевіч КарлюкевічКлаўдзія ВасінаЭякуляцыя на чалавекаДэйр-эз-ЗорВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічЯкуб ТатаркевічЯнка МаўрВырайЯкуб КоласНаша Ніва (1991)Папа РымскіУННВКароткая гісторыя БеларусіРуская ВікіпедыяПапараць-кветкаФінляндыяВадзім КабанчукЭквадорАмерыканскі варыянт англійскай мовыДасакратыкіБарані (Астравецкі раён)Марыя ПшаздзецкаяНіл ГілевічБеларускае нацыянальнае адраджэннеРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)БразіліяIPhone 5Прасніца29 сакавікаМазамбікКіншасаКыргызстанВера Аляксандраўна Палякова-МакейСымон БудныГарэцкія чытанніGemeinsame NormdateiЭдуард Анатолевіч ЛобаўSony Music EntertainmentКуфарБеларусьФеадалізмМТБанкБалты (дынастыя)Міждзяржаўны авіяцыйны камітэтГана🡆 More