Карозія (ад лац.: Corrosio) — самаадвольнае разбурэнне металаў у выніку хімічнага або фізіка-хімічнага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем.
У агульным выпадку гэта разбурэнне любога матэрыялу: метал, кераміка, дрэва або палімер. Прычынай карозіі служыць тэрмадынамічная няўстойлівасць канструкцыйных матэрыялаў да ўздзеяння рэчываў, якія знаходзяцца ў кантактуемым з імі асяроддзі. Прыклад — кіслародная карозія жалеза ў вадзе: 4Fe + 6H2O + 3O2 = 4Fe(OH)3. Гідратаваны аксід жалеза Fe(OH)3 з’яўляецца іржой.
У паўсядзённым жыцці для сплаваў жалеза (сталей) часцей выкарыстоўваюць тэрмін «іржаўленне». Менш вядомыя выпадкі карозіі палімераў. У дачыненні да іх існуе паняцце «старэнне», аналагічнае тэрміну «карозія» для металаў. Напрыклад, старэнне гумы з-за ўзаемадзеяння з кіслародам паветра або разбурэнне некаторых пластыкаў пад уздзеяннем атмасферных ападкаў, а таксама біялагічная карозія.
Карозія на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Карозія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.