Астраномія Злучэнне

Злучэнне (у астраноміі) — такая канфігурацыя нябесных цел, пры якой іх экліптычныя даўгаты роўныя.

Часам выкарыстоўваецца і паняцце злучэння па прамым ўзыходжанні, а не па экліптычнай даўгаце. Такім чынам, падчас злучэння двух цел яны адносна блізкія адно да аднаго на нябеснай сферы (але момант злучэння не абавязкова супадае з момантам максімальнага збліжэння).

Астраномія Злучэнне
Схема злучэння Марса з Сонцам

У злучэнні могуць быць два аб’екты Сонечнай сістэмы ці аб’ект Сонечнай сістэмы і які-небудзь больш далёкі аб’ект.

Існуе астранамічны сімвал злучэння (код у Юнікодзе — U+260C). У сучаснай навуцы ён не выкарыстоўваецца.

Падобная, але менш выразна вызначаная з’ява вядома як парад планет. Гэта больш ці менш цеснае збліжэнне на нябеснай сферы некаторай іх колькасці. Гэты тэрмін не мае выразнага вызначэння і выкарыстоўваецца ў асноўным у СМІ і папулярнай літаратуры.

Злучэнне з Сонцам

Злучэнне нябеснага цела з Сонцам можа адбыцца ў двух выпадках: альбо калі гэтае цела знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, ці калі Сонца знаходзіцца паміж Зямлёй і гэтым целам. Для верхніх планет (размешчаных далей ад Сонца, чым Зямля) магчымая толькі другая сітуацыя. Для ніжніх планет (гэта значыць Меркурыя і Венеры) магчымыя абедзве. Адпаведна, у іх адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні: у ніжнім злучэнні планета знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, а ў верхнім — за Сонцам.

Зваротная сітуацыя (калі экліптычныя даўгаты дадзенага нябеснага цела і Сонца процілеглыя) завецца процістаяннем гэтага цела.

Прамежак часу паміж двума злучэннямі (аднайменнымі) якога-небудзь нябеснага цела з Сонцам называецца сінадычным перыядам звароту гэтага цела.

У ніжнім злучэнні да Зямлі звернутая начны бок планеты, а ў верхнім — дзённы. Вуглавы памер планеты, бачны з Зямлі, у ніжнім злучэнні найбольшы, а ў верхнім — найменшы.

Калі ў ніжнім злучэнні экліптычная шырата планеты досыць малая, адбываецца праходжанне гэтай планеты па дыску Сонца. Яны здараюцца і ў Меркурыя, і ў Венеры.

Злучэнне Месяца з Сонцам называецца маладзіком. Калі ў гэты час Месяц мае дастаткова малую экліптычную шырыню, адбываецца сонечнае зацьменне.

Падчас злучэння планет з Сонцам моцна абцяжарана сувязь з апаратамі, якія іх вывучаюць. Калі Сонца знаходзіцца паміж апаратам і Зямлёй, ёсць рызыка таго, што антэна, абсталяваная сістэмай аўтаматычнай навігацыі, пачне сачыць за Сонцам. Гэта тлумачыцца тым, што Сонца дзейнічае як моцны генератар электрамагнітнага шуму, які стварае значна больш магутны сігнал, чым сігнал з зямной станцыі. У прыватнасці, злучэнне Марса з Сонцам робіць немагчымай сувязь з марсахода на працягу прыкладна двух тыдняў. Напрыклад, адзін з такіх перыядаў працягваўся з 29 лістапада 2008 года да 13 снежаня 2008 (15 дзён).

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

  • Кононович Э. В., Мороз В. И. Общий курс астрономии: учебное пособие. — Москва, 2004. — P. 56—57. — 544 p. — ISBN 5-354-00866-2.

Спасылкі

  • Сурдин В. Г.. Соединение(недаступная спасылка). Астронет. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 5 студзеня 2013.

Tags:

Астраномія Злучэнне Злучэнне з СонцамАстраномія Злучэнне Гл. таксамаАстраномія Злучэнне ЗаўвагіАстраномія Злучэнне ЛітаратураАстраномія Злучэнне СпасылкіАстраномія ЗлучэннеНябеснае целаНябесная сфераПаняцце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ФарамірБелая РусьРэпартажОдноклассникиСвабодныя матэрыялыC++Мікола МятліцкіРасіяГроднаЮраўскі карагодВольга Славаміраўна БондараваКарфагенОўручВікіпедыяМінская вобласцьРагвалодПошукавая аптымізацыяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаДзяды115-ы зенітна-ракетны полкПятро ВасючэнкаАлесь ПісьмянкоўА хто там ідзе?Галоўная старонкаЯнка ГеніюшБеларусь 2Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЯўгенія ЯнішчыцМікіта Сяргеевіч ХрушчоўMacOSАдам ГлобусТадэвуш КасцюшкаСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЮрась ШамецькаФранцыяNode.jsПольшчаКнігаўкаВожык (часопіс)МайБеларуская Народная РэспублікаЕва (карціна)Бярозка (часопіс)ПрэдыкатывыПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Уладзімір Іванавіч КарызнаХрыстос прызямліўся ў ГародніНацыянальна-вызваленчы рухСпіс беларускіх імёнФрэдэрыктанскі ўніверсітэтМірскі замакДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ВілейкаАлесь КажадубМТБанкМужыцкая праўдаУладзімір НякляеўБрэстАлесь АдамовічPawaМагілёўНарматыўны кантрольГеоргій МарчукРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўПрыродаСексПлошча Якуба КоласаПершая сусветная вайнаСпіс птушак БеларусіЮрка ГолубАркадзь Куляшоў🡆 More