2023 Забастоўка Sag-Aftra

Забастоўка SAG-AFTRA (англ.: SAG-AFTRA strike) — працоўны канфлікт паміж прафсаюзам галівудскіх акцёраў SAG-AFTRA і Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання (AMPTP).

Забастоўка пачалася 14 ліпеня 2023 года. Страйк SAG-AFTRA разам з аналагічнай акцыяй Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі (WGA) сталі цэнтральнымі падзеямі працоўных спрэчак у Галівудзе ў 2023 годзе.

Гэта першы выпадак ініцыявання акцёрамі працоўнага канфлікту з часоў стачкі акцёраў 1980 года і першы выпадак адначасовага выхаду акцёраў і сцэнарыстаў з 1960 года. Працоўныя спрэчкі SAG-AFTRA і WGA 2023 года спрыялі найбуйнейшаму перапынку ў амерыканскай тэле- і кінаіндустрыі з часоў пандэміі COVID-19 у 2020 годзе.

Прафсаюзны рух

Прафсаюз SAG-AFTRA прадстаўляе інтарэсы прыкладна 160 тыс. работнікаў СМІ і эстрады. Найбуйнейшыя прадзюсары Галівуду прадстаўлены Альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання (AMPTP), які заключае працоўныя дагаворы з SAG-AFTRA і ўсімі іншымі прафсаюзамі, такімі як Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі Усходу і Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі Захаду, што ўваходзяць у склад Гільдыі пісьменнікаў Амерыкі (WGA). SAG-AFTRA была ўтворана ў 2012 годзе ў выніку зліцця Гільдыі кінаакцёраў ЗША (SAG) і Амерыканскай федэрацыі артыстаў тэлебачання і радыё (AFTRA), што дазволіла SAG-AFTRA прадстаўляць інтарэсы не толькі акцёраў, але і журналістаў, работнікаў ток-шоу і іншых работнікаў тэлерадыёвяшчання. WGA і Гільдыя акцёраў экрана не страйкавалі адначасова з апошняй забастоўкі 1960 года, калі акцёры далучыліся да забастоўкі сцэнарыстаў з нагоды рэшткавых выплат ад фільмаў. У працоўных выступленнях акцёраў 1980 года ўдзельнічалі аб’яднаныя намаганні SAG і AFTRA. Найбуйнейшая з 1980 года забастоўка SAG-AFTRA адбылася ў 2000 годзе, калі камерцыйныя акцёры абвясцілі стачку, каб дамагчыся працягу сістэмы рэшткавых выплат насуперак рэакцыі рэкламадаўцаў, і на фоне рознагалоссяў паміж SAG і AFTRA.

Напярэдадні

У сувязі з развіццём струменевага вяшчання сцэнарысты і акцёры былі расчараваны палітыкай студый у дачыненні да рэшткавых даходаў ад струменевых сэрвісаў; заняпад сеткавага тэлебачання прывёў да скарачэння колькасці паўторных паказаў, што прывяло да ўзмацнення залежнасці ад іншых рэшткавых даходаў. Падчас забастоўкі Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі ў 2007—2008 гадах кіраўнікі студый прапанавалі сцэнарыстам не атрымліваць ніякіх адлічэнняў ад струменевых сэрвісаў. Яшчэ адной праблемай стаў штучны інтэлект. Яго прымяненне выклікала непакой сцэнарыстаў. Акцёры таксама выказвалі асцярогі, адзначаючы, што ён можа быць выкарыстаны для бязвыплатнага прайгравання іх вобразаў. Гэтыя фактары спрыялі страйку Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі, які пачаўся ў маі 2023 года. У чэрвені Гільдыя рэжысёраў Амерыкі дасягнула пагаднення са студыямі, што дазволіла пазбегнуць патройнай забастоўкі ў Галівудзе.

Ход падзей

Праз некалькі тыдняў пасля страйку Гільдыі сцэнарыстаў Амерыкі Нацыянальны савет дырэктараў SAG-AFTRA аднагалосна пагадзіўся правесці галасаванне па дазволе страйку напярэдадні аднаўлення кантракту. Арганізацыя назвала некалькі пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца на перамовах, уключаючы «эканамічную справядлівасць, рэгуляванне выкарыстання штучнага інтэлекту і палёгку цяжару, звязанага з пераходам усёй індустрыі на самаздымку», а таксама паведаміла сваім членам, што Альянс прадзюсараў кіно і тэлебачання будзе зніжаць заробкі, каб «павялічыць прыбытак карпарацый».

Па даных прафсаюза, 5 чэрвеня дазвол на страйк ухвалены з перавагай у 98% галасоў.

13 ліпеня, так і не дасягнуўшы пагаднення паміж SAG-AFTRA і AMPTP, Камітэт па перамовах SAG-AFTRA аднагалосна прагаласаваў за тое, каб пачаць стачку. Нацыянальны савет правёў галасаванне, афіцыйна ўхваліўшы акцыю. Прэзідэнт SAG-AFTRA Фрэн Дрэшэр абвясціла, што стачка пачнецца апоўначы 14 ліпеня. Разам з галоўным перагаворшчыкам Дунканам Крэбтры-Ірландам, Дрэшэр заявіла, што забастоўка — гэта крайняя мера.

У адпаведнасці з правіламі, усталяванымі 10 ліпеня, акцёры не могуць удзельнічаць у здымках фільмаў і тэлесерыялаў, а таксама ў рэкламных мерапрыемствах, такіх як прэс-канферэнцыі, прэм’еры фільмаў і мерапрыемстваў, уключаючы San Diego Comic-Con International. На міжнародным узроўні члены SAG-AFTRA мелі права працягваць працу ў Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з загадзя заключанымі калектыўнымі пагадненнямі, паколькі брытанскае заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць за забастоўкі салідарнасці.

17 ліпеня прадстаўнікі SAG-AFTRA апублікавалі 12-старонкавую заяву з выкладаннем зрыву перамоваў і ўмоў, якія яны палічылі непрымальнымі, уключаючы, апроч іншага, павышэнне заработнай платы акцёраў на 5%, у той час як прафсаюз запытаў 11%. Іх апаненты з AMPTP адзначылі, што арганізатары стачкі вырашылі абыйсці бокам «самую выгадную здзелку, якую мы калі-небудзь заключалі».

19 ліпеня прафсаюзнае кіраўніцтва ўхваліла працяг работы акцёраў у большай колькасці фільмаў Галівуда. У агульнай складанасці 39 кінастужак аднавілі здымачны працэс.

25 ліпеня ў г. Нью-Ёрк тысячы акцёраў сабраліся на пратэстнай акцыі на Таймс-сквер.

23 жніўня галівудскія студыі і струменевыя сервічы апублікавалі ўмовы перагледжанай прапановы бастуючым сцэнарыстам. Аднак прафсаюз заклікаў сваіх членаў працягваць пікетаваць, паколькі не ўбачыў у новых умовах вырашэнне ўсіх іх праблем. AMPTP змяніў сваю прапанову, уключыўшы ў яе падрабязнасці аб такіх важных пытаннях, як кампенсацыя, мінімальны штатны расклад, рэшткавыя выплаты і абмежаванні на штучны інтэлект. Гільдыя сцэнарыстаў прапанавы сукупны дадатак да заработнай платы на 13% на працягу трохгадовага кантракту, а пісьмовы кантэнт, створаны штучным інтэлектам, не будзе лічыцца «літаратурным матэрыялам».

У кастрычніку бакі актывізавалі перамовы.

8 лістапада кіраўніцтва SAG-AFTRA абвясціла аб заканчэнні страйку. Напярэдадні прафсаюзныя перагаворшчыкі заявілі, што атрымалі новую прапанову ад AMPTP па вырашэнні бягучых пытанняў, якую яны ахарактарызавалі як найлепшую.

Рэакцыя

  • Роберт Айгер, генеральны дырэктар The Walt Disney Company, заявіў, што патрабаванні акцёраў «не рэалістычныя», дадаўшы што яны «дапаўняюць набор праблем, з якімі ўжо сутыкаецца гэты бізнес». На Айгера абрынулася крытыка за дадзеныя выказванні.
  • Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў акцыю SAG-AFTRA.

Гл. таксама

Заўвагі

Tags:

2023 Забастоўка Sag-Aftra Прафсаюзны рух2023 Забастоўка Sag-Aftra Напярэдадні2023 Забастоўка Sag-Aftra Ход падзей2023 Забастоўка Sag-Aftra Рэакцыя2023 Забастоўка Sag-Aftra Гл. таксама2023 Забастоўка Sag-Aftra Заўвагі2023 Забастоўка Sag-AftraАнглійская моваГалівудЗабастоўкаПрафсаюз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Іванавіч ГрахоўскіАлесь БадакБрэстНідэрландская моваЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Змітрок Змітравіч МарозаўЯнка КупалаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Храналогія суданскага канфлікту (2023)ПалаткаФагот (страва)Забіць прэзідэнтаБальніцаГалоўная старонкаПціч (рака)Жоўты карлікКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКапыткаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаУліковы нумар плацельшчыкаАнальны сексРагнеда РагвалодаўнаКанстытуцыйная камісія (2021)SandvineГенадзь Валер’евіч ШутаўТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмВянок (зборнік)Людзі на балоце (раман)Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)Мухамор чырвоныБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)ЭякуляцыяViva BraslavАнілінгусМікола МятліцкіЮраўскі карагодВань (прозвішча)Пятрусь БроўкаЯн ЧачотРыфмаВерлібрПаца-ВацаУладзімір КараткевічГенрых II ПлантагенетКалінаўка (Блужскі сельсавет)Рыжскі судовы працэсСпіс вуліц МінскаНа ростаняхАндрэй ГорватВярбаАмонімЯзэп Юр’евіч ЛёсікЛарыса ГеніюшМедаль «За працоўныя заслугі»Ірына Уладзіміраўна ДрыгаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ПрыродаВікіБрэсцкая вобласцьЛетнія Алімпійскія гульні 1920Справа менеджараў БелгазпрамбанкаШахматыІван МележНаркамаўкаРыгор БарадулінСэрца на далоніЗоркаЛі ЛіньсыВермахтПершы крыжовы паходColossal Cave AdventureАлаіза ПашкевічМіндоўгАндрэй Міхайлавіч Федарэнка🡆 More