Елізавета Сцюарт (англ.: Elizabeth Stuart; 19 жніўня 1596 — 13 лютага 1662) — шатландская прынцэса з роду Сцюартаў, чые прамыя нашчадкі ў 1714 годзе заснавалі Гановерскую дынастыю на англійскім прастоле.
Елізавета Сцюарт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Elizabeth Stuart | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Каранацыя | 4.11.1619 | ||||||
Нараджэнне | 19 жніўня 1596[…] | ||||||
Смерць | 13 лютага 1662[…] (65 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сцюарты | ||||||
Бацька | Якаў I Сцюарт | ||||||
Маці | Ганна Дацкая | ||||||
Муж | Фрыдрых V Вітэльсбах | ||||||
Дзеці | сыны: Фрыдрых Генрых, Карл Людвіг, Руперт, Морыц, Людвіг, Эдвард, Іаган Філіп Фрыдрых, Густаў Адольф; дочкі: Элізабэт, Луіза Галандзіна, Генрыэта Марыя, Шарлота, Сафія | ||||||
Дзейнасць | мецэнат, кансорт, арыстакратка | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Елізавета была старэйшай дачкой караля Шатландыі (з 1603 года Англіі) Якава VI (I) і яго жонкі Ганны Дацкай. Малодшы брат прынцэсы, Карл I, у 1625 годзе атрымаў у спадчыну англійскі і шатландскі прастолы.
У 1605 годзе ўдзельнікі Парахавой змовы планавалі забіць караля Якава I і ўзвесці на англійскі прастол яго дзевяцігадовую дачку Елізавету, каб забяспечыць рэстаўрацыю каталіцызму ў Англіі. Змова была выкрата, а яго арганізатары пакараны смерцю.
У 1613 годзе Елізавета Сцюарт выйшла замуж за курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, лідара Евангелічнай уніі нямецкіх пратэстанцкіх князёў. Гэты шлюб заклаў аснову трывалага саюза паміж Англіяй і пратэстанцкімі дзяржавамі Германіі, які ігралі важную ролю ў міжнародных адносінах у Еўропе ў XVII—XVIII стагоддзях. У 1619 годзе Фрыдрых Пфальцкі быў выбраны мяцежнымі чэшскімі саслоўямі каралём Чэхіі, што паслужыла нагодай да пачатку Трыццацігадовай вайны. Кіраванне Фрыдрыха ў Чэхіі было нядоўгім, ужо ў 1620 годзе войскі імператара разбілі чэшскую армію ў бітве ў Белай гары і выгналі Фрыдрыха. Нядоўгі перыяд кіравання ў Чэхіі прынёс Елізавеце Сцюарт мянушку «Зімовая каралева».
Пасля шэрагу параз ад імперскіх войскаў і акупацыі Пфальца Фрыдрых V і Елізавета перабраліся ў Гаагу, дзе былы чэшскі кароль сканаў у 1632 годзе Елізавета Сцюарт засталася ў Галандыі, нават пасля таго, як у 1648 годзе яе сын Карл I Людвіг быў адноўлены на прастоле курфюрства Пфальцкага.
Пасля Рэстаўрацыі Сцюартаў на англійскім прастоле ў 1660 годзе Елізавета вярнулася ў Лондан, дзе ў 1662 годзе сканала.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Елізавета Сцюарт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.