Рака Дэльта

Дэ́льта (ад абрысу грэч.

вялікай літары «дэльта» — Δ ) — нізіна, утвораная рачнымі наносамі ў вусці ракі, якая ўпадае ў плыткі ўчастак мора або возера. Прарэзана сеткай рукавоў і праток.

Рака Дэльта
Дэльта Ніла

Дэльта ракі — амаль плоская нізіна ў нізоўях ракі, складзеная рачнымі наносамі, якія назапашваліся ў спакойных гідрадынамічных умовах. Калі перагружаная наносамі рака ўпадае ў возера або спакойны заліў, бухту ці абаронены ўчастак марскога ўзбярэжжа, хуткасць яе цячэння зніжаецца. Пры гэтым дробныя часцінкі адкладваюцца, утвараючы тонкі пласт на дне возера або бухты. На ўчастку, дзе актыўны струмень губляе сваю сілу, вялікая колькасць наносаў хутка назапашваецца на дне, фармуючы акумулятыўную тоўшчу з адносна стромкім схілам, звернутым у бок мора. Гэта перадавыя пласты, якія тыповыя для ўсіх дэльт. Паверхневыя пласты — гэта асадкі, адкладзеныя рукавамі ракі.

Падчас нарошчвання дэльта паступова прасоўваецца наперад. Пры гэтым абрысы і становішча берагавой лініі змяняюцца, і адбываецца частковае падпруджванне вусця ракі. У выніку яна дзеліцца на мноства рукавоў, якія ў целе дэльты пракладваюць уласныя рэчышчы. Дэльта, раздзеленая сеткай рукавоў, называецца часам «птушынай лапай» з-за яе абрысаў на карце.

Буйныя дэльты — гэта, як правіла, урадлівыя, увільготненыя, амаль плоскія тэрыторыі, якія ідэальна падыходзяць для сельскагаспадарчага выкарыстання пры ўмове забеспячэння рэгулявання сцёку і паводак. Вельмі часта гэта густанаселеныя рэгіёны.

Адной з найбуйных у свеце з'яўляецца дэльта Місісіпі працягласцю каля 320 км і плошчай 31 тыс. кв. км. Яна працягвае расці і прасоўваецца ў Мексіканскі заліў са хуткасцю каля 100 м за год. Плошча дэльты Ніла 26 тыс. кв. км. Рака Хуанхэ сфармавала дэльту, якая высунутая ў Жоўтае мора ў выглядзе Шаньдунскага паўвострава. У вусці рэк Ганг і Брахмапутра дэльта плошчай 130 тыс. кв. км высунутая ў Бенгальскі заліў.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

ВозераВусцеМораНізіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская граматыка (1934)2012Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЧорны замак АльшанскіСтаражытны РымВіктар КарамазаўБелы легіёнЧжэн ЦзасіньСтаражытнаруская моваВера Аляксандраўна Палякова-МакейКрасная Гара (Краснагорскі раён)ВікіВіктар КазькоКнігаўкаApraxiaТры чарапахі (песня)Нарматыўны кантрольСібусава ЭіціПлошча Якуба КоласаНазоўнікВерасБалтыйскі домЕва (карціна)Якуб КоласАўстраліяМонктанМесны склонГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Пулемецкае возераЧайка (значэнні)КанчатакПятрусь БроўкаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўРымскі форумПрыпяцьФрэдэрыктанскі ўніверсітэтДзядыФранцішка Уршуля РадзівілВікіпедыяПлешчыцы (Пінскі раён)ДудуткіРаслінаводстваСымон БудныПаца-ВацаНацыянальная бібліятэка БеларусіІгарыўка (Канатопскі раён)Стары замак (Гродна)Алесь СавіцкіШыман КанарскіКолеры нацыіМінская ратушаГаспадарчыя заняткі беларусаўСент-Стывен (Нью-Брансуік)КалізейСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУМарк ШагалАБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВінцэнт Дунін-МарцінкевічВіртуальная машынаБеларускія народныя танцыСхема БЧБКатоўскае (возера)Паўлюк ТрусАркаПарадокс ФерміФаціма Зайнулінаўна ГабітаваМоўная інтэрферэнцыяКобрынскі раёнБеларуская Народная РэспублікаВацлаў ЛастоўскіГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінЮраўскі карагодЯн ЧыквінМагілёўНовы Двор (Шчучынскі раён)Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусіkrjsc🡆 More