Джэксанвіл

Джэксанвіл (англ.: Jacksonville, мянушка: Там, дзе пачынаецца Фларыда) — самы густанаселены горад у амерыканскім штаце Фларыда і трынаццаты па колькасці насельніцтва горад у ЗША.

Тэрытарыяльна належыць да акругі Дувал. З 1968 года горад і акруга маюць адзінае кіраванне, у выніку чаго Джэксанвіл стаў самым буйным па тэрыторыі горадам у ЗША. Паводле звестак 2005 года, у самім горадзе пражывае каля 783 тысяч жыхароў, а разам з ваколіцамі больш 1,3 млн чалавек.

Горад
Джэксанвіл
англ.: Jacksonville
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Джэксанвіл
Краіна
Джэксанвіл ЗША
Штат
Акруга
Дувал
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Коўфард (Cowford)
Плошча
2264,5 км²
Вышыня цэнтра
6 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
821784 чалавекі821784 (2010)
Агламерацыя
1 345 596 чалавек
Нацыянальны склад

белыя — 59,4%,

афраамерыканцы — 30,7%,
лацінаамерыканцы — 7,7%,
азіяты — 4,3%,
карэнныя амерыканцы — 0,4%,
гавайцы — 0,1%,
змяшаныя росы — 2,9%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 904
Паштовыя індэксы
32099, 32201–32212, 32214–32241, 32244–32247, 32250, 32254–32260, 32266, 32267, 32277, 32290
Афіцыйны сайт
coj.net (англ.)
Джэксанвіл на карце ЗША ±
Джэксанвіл (ЗША)
Джэксанвіл
Джэксанвіл (Фларыда)
Джэксанвіл

Джэксанвіл размешчаны на паўночным усходзе штата Фларыда на берагах ракі Сент-Джонс, якая ўпадае ў Атлантычны акіян за 30 км ад цэнтральнай часткі гораду ніжэй па цячэнні. Паселішча Коўфард (Cowford), будучы Джэксанвіл, узнікла ў 1791 годзе і сваю першапачатковаю назву атрымала дзякуючы броду ў вузкім месцы ракі, які выкарыстоўваўся для пераправы кароў (cow — карова, ford — брод). У 1822 годзе горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губернатара Фларыды і пасля сёмага прэзідэнта ЗША.

Гісторыя

Першае паселішча, празванае Осачыт (Ossachite), з’явілася на гэтым месцы каля 6 тысяч гадоў назад, у ім жылі індзейцы племені Тымукуа (Timucua).

Еўрапейцы ўпершыню з’явіліся на месцы горада ў 1562 годзе, калі французскі даследчык гугенот Жан Рыбо ўпершыню высадзіўся і нанёс на карце раку Сент-Джонс. А праз два гады пад пачаткам іншага француза Рэнэ дэ Ладаніра тут было заснавана першае еўрапейскае паселішча — форт Кералайн (Fort Caroline).

Тэрыторыя Фларыды ўвайшла пад юрысдыкцыю ЗША ў 1821 годзе, і ўслед за гэтым горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губернатара Фларыды і сёмага прэзідэнта ЗША. 9 лютага 1832 года Заканадаўчая рада Фларыды ўхваліла стварэнне гарадской управы.

Падчас грамадзянскай вайны ў ЗША ў 18611865 гадах Джэксанвіл стаў асноўным пастаўшчыком ялавічыны і свініны для войскаў Канфедэрацыі. Горад быў блакіраваны паўночнікамі і пераходзіў з рук у рукі некалькі разоў. Хоць значных баявых дзеянняў на тэрыторыі гораду не праводзілася, да канца вайны ён прыйшоў у стан значнай дэзарганізацыі.

У часы рэканструкцыі (18671877) і «пазалочанага стагоддзя» (18701898) Джэксанвіл і размешчаны па суседстве горад Сент-Огасцін сталі папулярнымі зімовымі курортамі для багатых і знакамітых персон. Наведвальнікі прыбывалі сюды на параходах, а пазней па чыгунцы. Да канца стагоддзя, аднак, струмень турыстаў крыху паменшыўся з-за ўспышак амарыльнай (жоўтай) ліхаманкі, а таксама з-за таго, што чыгунка была пракладзена далей на поўдзень паўвострава і частка турыстычных струменяў перамясцілася туды.

2 мая 1901 года ў цэнтральнай частцы горада здарыўся буйны пажар, які пачаўся на валаконнай фабрыцы. Гэты пажар стаў адным з самых буйных здарэнняў з катастрафічнымі наступствамі ў гісторыі штата, у выніку быў знішчаны дзелавы цэнтр і каля 10 000 чалавек засталіся без прытулку. У рэканструкцыі горада, якая доўжылася з 1901 па 1912 гады, было адноўлена больш за 13 000 будынкаў, большай часткай пад кіраўніцтвам вядомага нью-ёркскага архітэктара Генры Клута.

У 1910-я гады горад стаў папулярным сярод кінематаграфістаў, якіх прыцягвалі цёплы клімат, экзатычныя краявіды, блізкасць чыгункі і танная працоўная сіла. За дзесяцігоддзе ў горадзе размясціліся больш за 30 кінастудый нямога кіно, за што ён быў празваны «зімовай сталіцай сусветнага кінематографу». Аднак са з’яўленнем Галівуда цэнтр кінавытворчасці ў выніку перамясціўся туды.

У гэтыя жа гады Джэксанвіл стаў буйным банкаўскім і страхавым цэнтрам, тут сталі квітнець такія кампаніі, як Barnett National, Atlantic National, Florida National, Prudential, Gulf Life, Afro-American Insurance, Independent Life і American Heritage Life. Падчас Другой сусветнай вайны ў раёне горада былі размешчаныя тры ваенна-марскія базы, і ВМС ЗША сталі адной з эканамічных рухаючых сіл гораду і буйным працадаўцам. Пасля заканчэння вайны горад стаў пакутаваць ад негатыўных наступстваў хуткай урбанізацыі гарадоў за кошт сельскай мясцовасці. У выніку галасавання ў 1968 годзе муніцыпалітэты горада і акругі былі аб’яднаныя, у выніку чаго па занятай тэрыторыі горад стаў найбуйнейшым горадам у кантынентальнай частцы ЗША.

У цяперашні час горад пакутуе ад вялікай колькасці цяжкіх злачынстваў — за апошнія 17 гадоў горад 12 раз станавіўся лідарам па колькасці забойстваў.

Геаграфія і клімат

Геаграфія

Джэксанвіл 
Цэнтральная частка горада

Горад Джэксанвіл размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штата Фларыда, ЗША. Паводле звестак Бюро перапісу ЗША, плошча горада складае 2264,5 км², з якіх 1962,4 км² належаць да сушы і 302,1 км² (13,34 %) да воднай паверхні.

Клімат

Клімат у Джэксанвіле вільготны субтрапічны, мяккі ўзімку і спякотны ўлетку. Сярэднегадавыя высокія тэмпературы вагаюцца ў межах 18-33 °C. Самая высокая вядомая тэмпература +43 °C была зафіксаваная 21 ліпеня 1942 года, самая нізкая −14 °C 21 студзеня 1985 года. Улетку ў вячэрнія гадзіны часта здараюцца навальніцы — гэта адбываецца з-за моцнага нагрэву зямлі і вады ў камбінацыі з высокай вільготнасцю. Узімку здараюцца маразы, але як правіла такія перыяды недоўгачасовыя. Рэдка выпадае снег, але звычайна ён растае яшчэ ў паветры.

Джэксанвіл у меншай ступені ў параўнанні з іншымі гарадамі Фларыды пакутуе ад ураганаў. Прамы ўдар стыхіі быў зафіксаваны толькі аднойчы ў 1871 годзе, аднак за ўвесь час больш 12 разоў было абвешчана штармавое папярэджанне ў сувязі з рухам праз тэрыторыю штата ўраганаў з боку Мексіканскага заліва. Самая вялікая шкода была зафіксавана ў 1964 годзе, калі эпіцэнтр урагану Дора прайшоў крыху паўднёвей праз горад Сент-Огасцін. Сіла ветру складала 177 км/гадзіну, што дало падставу прысвоіць урагану другую катэгорыю па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана.

Колькасць ападкаў у сярэднім складае 1320 мм у год, найбольшая іх колькасць выпадае з чэрвеня па верасень.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  • Annual Estimates of the Resident Population for Incorporated Places Over 100,000, Ranked by July 1, 2009 Population (PDF)(недаступная спасылка). US Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2010. Праверана February 14, 2011.
  • http://www.census.gov/popest/cities/files/SUB-EST2005-all.csv
  • http://www.census.gov/population/www/estimates/metropop/table01.xls
  • http://www.sptimes.com/2006/08/09/State/Florida_briefly.shtml
  • http://www.climate-zone.com/climate/united-states/florida/jacksonville/
  • http://www.hurricanecity.com/city/jacksonville.htm
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джэксанвіл, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Джэксанвіл ГісторыяДжэксанвіл Геаграфія і кліматДжэксанвіл Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыДжэксанвіл СпасылкіДжэксанвіл1968Англійская моваЗШАФларыда (штат)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    iwde3Пулемецкае возераСукенкаАлаіза ПашкевічВожык (часопіс)Лісты з-пад шыбеніцыКарфагенМайТры чарапахі (песня)Паўлюк ТрусАперацыя «Баграціён»Сэрца на далоніПрымыканне (лінгвістыка)Помнік Якубу Коласу (Мінск)Кіраўнікі МінскаАндрэй МакаёнакМікола ГусоўскіПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Полацкае княстваЮраўскі карагодСеутаГаўрыіла (Глухава)Пошукавая аптымізацыяАлесь РазанаўМаксім ГарэцкіСідрМірскі замакSandvineВіртуальная машынаВіктар Анатолевіч ШніпУладзімір НякляеўГенадзь ТумашСымон Вікенцьевіч БарысКандрат КрапіваЯпоніяПолацкі езуіцкі калегіумVII Усебеларускі народны сходДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньКастрычніцкая рэвалюцыяКанадаКрыжакіЯнкава (Пухавіцкі раён)СвятлоЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларускі лацінскі алфавітУладзімір Аляксеевіч АрлоўКуфарЯн БаршчэўскіМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Палеская вобласцьДзяржаўная прэмія БССРВіцебская вобласцьВярбаПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Валерый Мікалаевіч ГапееўКарная аперацыя «Bamberg»БаладаМечыслаў ПароўскіПраспект Ракасоўскага (Мінск)Плошча Свабоды (Мінск)Галіна Радзівонаўна ЛукашэнкаЗаходняя БеларусьАленаВасіль ЗуёнакЯўхім Фёдаравіч КарскіНюшаШчасцеЯгайлаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяГенадзь Васільевіч КастырчанкаРуская моваПрыслоўеГрунвальдская бітваКанчатакІгарыўка (Канатопскі раён)Святлана Аляксандраўна АлексіевічБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч🡆 More