Гравітацыя

Гравіта́цыя (сусве́тнае прыцягне́нне, прыцягне́нне) (ад лац.: gravitas — «цяжкасць») — універсальнае фундаментальнае ўзаемадзеянне паміж усімі матэрыяльнымі целамі.

Пры малых хуткасцях і слабым гравітацыйным ўзаемадзеянні апісваецца тэорыяй прыцягнення Ньютана. У сучаснай фізіцы ў агульным выпадку гравітацыя найбольш дакладна апісваецца агульнай тэорыяй адноснасці Эйнштэйна, у якім з'ява прыцягнення з'яўляецца вынікам скрыўлення прасторы-часу пад уздзеяннем інерцыйных аб'ектаў. Аднак Ньютанаў просты закон сусветнага прыцягнення забяспечвае дакладнае прыбліжэнне для большасці фізічных сітуацый, у тым ліку і такіх крытычных разлікаў, як будаванне траекторыі руху касмічнага карабля.

Гравітацыя
Гравітацыя трымае планеты на сваіх арбітах вакол Сонца.

Гравітацыя з'яўляецца самым слабым з чатырох тыпаў фундаментальных узаемадзеянняў (куды акрамя гравітацыі адносяцца электрамагнетызм і ядзерныя моцнае і слабае ўзаемадзеянні). На квантавай граніцы пераходзіць у квантавую тэорыі гравітацыі, якая яшчэ цалкам не распрацована. Дзякуючы гравітацыі Зямля і іншыя планеты застаюцца на сваіх арбітах вакол Сонца, Месяц круціцца па арбіце вакол Зямлі, існуюць прылівы і многае іншае.

Гравітацыйнае ўзаемадзеянне

У рамках класічнай механікі гравітацыйнае ўзаемадзеянне апісваецца законам сусветнага прыцягнення Ньютана, згодна з якім сіла гравітацыйнага прыцягнення паміж дзвюма матэрыяльнымі кропкамі масы m і M, падзеленымі адлегласцю R, прама прапарцыянальная абодвум масам і адваротна прапарцыянальная квадрату адлегласці між імі:

Гравітацыя 

дзе Gгравітацыйная пастаянная, роўная прыкладна 6,6725×10−11 м³/(кг·с²)

Закон сусветнага прыцягнення — адна з праяў закона адваротных квадратаў, які сустракаецца таксама пры вывучэнні выпраменьванняў (гл. напрыклад, ціск святла) і з'яўляецца прамым вынікам квадратычнага павелічэння плошчы сферы пры павелічэнні радыуса, што прыводзіць да квадратычнага ж памяншэння ўкладу любой адзінкавай плошчы ў плошчу ўсяе сферы.

Гравітацыя 
Закон сусветнага прыцягнення

Гравітацыйнае поле, гэтак жа як і поле сілы цяжару, з'яўляецца патэнцыяльным. Гэта значыць, што можна ўвесці патэнцыяльную энергію гравітацыйнага прыцягнення пары цел, і гэтая энергія не зменіцца пасля перамяшчэння цел па замкнёным контуры. Патэнцыяльнасць гравітацыйнага поля цягне за сабой закон захавання сумы кінетычнай і патэнцыяльнай энергіі і пры вывучэнні руху цел у гравітацыйным полі часта істотна спрашчае рашэнне. У рамках ньютанаўскай механікі гравітацыйнае ўзаемадзеянне з'яўляецца далёкадзейным. Гэта азначае, што як бы масіўнае цела ні рухалася, у любой кропцы прасторы гравітацыйны патэнцыял залежыць толькі ад становішча цела ў дадзены момант часу.

Вялікія касмічныя аб'екты, гэта значыць планеты, зоркі і галактыкі маюць вялікую масу і, такім чынам, ствараюць значныя гравітацыйныя палі. Сілы прыцягнення адны з самых слабых відаў сіл на ўзроўні мікрасвету, і часцей за ўсё ў квантавамеханічных разліках гравітацыю не ўлічваюць. Але яна дзейнічае на любых адлегласцях, да таго ж, усе масы дадатныя, у выніку, у маштабах Сусвету гэта адна з самых відавочных сіл. Тады як, напрыклад, электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж целамі ў касмічных маштабах малое, бо поўны электрычны зарад гэтых цел роўны нулю, а рэчыва ў цэлым электрычна нейтральнае. Таксама гравітацыя, у адрозненне ад іншых узаемадзеянняў, універсальная ў дзеянні на ўсю матэрыю і энергію. Да нашага часу не выяўлена ні аднаго аб'екта, у якога наогул адсутнічала бы гравітацыйнае ўзаемадзеянне.

З-за глабальнага характару гравітацыя адказная і за такія буйнамаштабныя праявы, як структура галактык, чорныя дзіркі і пашырэнне Сусвету, і за элементарныя астранамічныя з'явы, як існаванне арбіты ў планет, і за простае прыцягненне да паверхні Зямлі і падзенне цел.

Гравітацыя была першым узаемадзеяннем, апісаным матэматычнай тэорыяй. Арыстоцель лічыў, што аб'екты з рознай масай падаюць з рознай хуткасцю. Толькі шмат пазней Галілеа Галілей эксперыментальна вызначыў, што гэта не так — калі выключыць супраціўленне паветра, то ўсе целы паскараюцца аднолькава. Закон усеагульнага прыцягнення Ісака Ньютана, сфармуляваны ў 1687 годзе, добра апісваў агульныя паводзіны гравітацыі. У 1915 годзе Альберт Эйнштэйн стварыў агульную тэорыю адноснасці, якая больш дакладна апісвае гравітацыю ў тэрмінах геаметрыі прасторы-часу.

Тэорыі гравітацыі

Квантавыя эфекты гравітацыі надзвычай малыя нават у самых экстрэмальных эксперыментальных і назіраемых умовах, таму да гэтага часу не існуе надзейных эксперыментальных даных аб квантавых праявах гравітацыі. Тэарэтычныя ацэнкі паказваюць, што ў пераважнай большасці выпадкаў можна абмежавацца класічным апісаннем гравітацыйнага ўзаемадзеяння.

Існуе сучасная кананічная класічная тэорыя гравітацыі — агульная тэорыя адноснасці, мноства ўдакладняючых яе гіпотэз і тэорый рознай ступені распрацаванасці, канкуруючых паміж сабой. Усе гэтыя тэорыі даюць вельмі падобныя прадказанні ў рамках таго прыбліжэння, у якім у цяперашні час ажыццяўляюцца эксперыментальныя тэсты.

Агульная тэорыя адноснасці

У стандартным падыходзе агульнай тэорыі адноснасці гравітацыя разглядаецца найперш не як сілавое ўзаемадзеянне, а як праява скрыўлення прасторы-часу. Такім чынам, гравітацыя вытлумачваецца як геаметрычны эфект, прычым прастора-час разглядаецца ў рамках нееўклідавай псеўдарыманавай геаметрыі. Гравітацыйнае поле, якое часам называецца полем прыцягнення, атаясамліваецца з тэнзарным метрычным полем — метрыкай чатырохмернай прасторы-часу, а напружанасць гравітацыйнага поля — з афіннай звязнасцю прасторы-часу, вызначаецца метрыкай.

Стандартнай задачай агульнай тэорыі адноснасці з'яўляецца вызначэнне кампанентаў метрычнага тэнзара, якія ў сукупнасці задаюць геаметрычныя ўласцівасці прасторы-часу, па вядомым размеркаванні крыніц энергіі-імпульсу ў разглядаемай сістэме чатырохмерных каардынат. У сваю чаргу веданне метрыкі дазваляе разлічваць рух пробных часціц, што раўназначна веданню ўласцівасцей поля прыцягнення ў гэтай сістэме. У сувязі з тэнзарным характарам ураўненняў, а таксама са стандартным фундаментальным абгрунтаваннем яе фармулёўкі, лічыцца, што гравітацыя таксама носіць тэнзарны характар. Адным з вынікаў з'яўляецца тое, што гравітацыйнае выпраменьванне павінна быць не ніжэйшым за квадрупольны парадак.

Гл. таксама

Літаратура

Визгин В. П. Релятивистская теория тяготения. — М.: Навука.

Спасылкі

Tags:

Гравітацыя Гравітацыйнае ўзаемадзеяннеГравітацыя Тэорыі гравітацыіГравітацыя Гл. таксамаГравітацыя ЛітаратураГравітацыя СпасылкіГравітацыяІсак НьютанАгульная тэорыя адноснасціАльберт ЭйнштэйнКасмічны карабельКласічная тэорыя прыцягнення НьютанаЛацінская моваФізіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДзятлаваТрэцяя Устаўная граматаВальціцыКалінінград21vek.byБагданаўка (Лунінецкі раён)Ангкор-ВатАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіЭтнічная тэрыторыя беларусаўАкупацыя Ірака (2003—2011)Займеннік69Вячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўАльгердКатарБукакэГарэцкія чытанніКаралеўства Італія (1861—1946)Папараць-кветкаБароўка (Лепельскі раён)Ян ПазнякVolkswagen TouranСлава КораньУладзімір КараткевічРэкі і каналы БеларусіНашвілНародАнджэла БадаламенціТрыўмфальная арка ЦітаБатанічныя помнікі прыродыБеларускія народныя танцыНігерыяДаведнікЗубр еўрапейскіКалядыНа ростанях1918Эндру Джон УайлсБерлінАлесь Разанаў18Абу НувасПятрусь БроўкаМефедронГарбачэва (Вілейскі раён)Месны склон1706Францішак БагушэвічСвятлана Іванаўна КалыванаваЯн ЧачотГрупавы сексРасіяПершая сусветная вайнаВадзім КабанчукСлуцкКапюшонВенера (планета)Ефрасіння ПолацкаяУладзімір ДубоўкаЛекавыя расліныУладзіслаў ВазаДзядыНавуковы стыльГарады-героіБутанЧорны замак АльшанскіБрагін45МінскКыргызстанФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіНіл ГілевічЗмітрок БядуляБеларуская народная дэманалогіяАндрэй МакаёнакГісторыя Кітая🡆 More