Гор Відал

Гор Відал (англ.: Gore Vidal; 3 кастрычніка 1925, Вест-Пойнт, штат Нью-Ёрк, ЗША — 31 ліпеня 2012) — амерыканскі пісьменнік, эсэіст, кіна- і тэатральны драматург, прызнаны класік амерыканскай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Выбітная фігура культурнага і палітычнага жыцця ЗША на працягу апошніх шасцідзесяці гадоў.

Юджын Лютэр Гор Відал
англ.: Eugene Luther Gore Vidal
У 2008 годзе
У 2008 годзе
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Edgar Box
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1925(1925-10-03)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2012(2012-07-31)[…] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Eugene Luther Vidal[d]
Маці Nina S. Gore[d]
Жонка Howard Austen[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, акцёр, сцэнарыст, раманіст, эсэіст, пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык, журналіст, празаік, публіцыст, аўтар
Гады творчасці з 1946
Кірунак гісторыя, сатыра
Жанр раман, эсэ, драма
Мова твораў англійская
Дэбют «Уіліва» (1946)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Сваё першае апавяданне Г. Відал напісаў у 19 гадоў. Вядомасць яму прынёс апублікаваны ў 1948 годзе раман «Горад і стоўп», у якім ён адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да праблематыкі гомасексуальнасці. За сваё жыццё ён напісаў 25 раманаў, мноства эсэ, у якіх закранаюцца тэмы палітыкі, рэлігіі, літаратуры і сексу.

Належаў да вядомай у ЗША палітычнай дынастыі. У 1960-я і 1970-я быў палітычным каментатарам на тэлебачанні. Прытрымліваўся леваліберальных поглядаў, удзельнічаў у кампаніі супраць вайны ў Іраку, выступаў за рэлігійныя свабоды. Пісьменнік актыўна займаўся палітыкай. Так, у 1960 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў.

Памёр у сваёй кватэры пасля перанесенага запалення лёгкіх.

Творчасць

Аўтар раманаў «Ураган» (1946), «Юліян Адступнік» (1964), «Стварэнне» (1981), «Галівуд» (1990) і інш.; п'ес «Візіт на малую планету» (1956), «Вечар з Рычардам Ніксанам» (1972). Пісаў кіна- і тэлесцэнарыі, эсэ і крытычныя артыкулы. Перавагу аддае мастацкаму асэнсаванню гістарычных асоб і падзей. Дакументальны пачатак спалучае з сацяльным аналізам, гістарычную стылізацыю — з сатырай, псіхалагізм — з натуралістычнымі тэндэнцыямі.

Гор Відал 
Гор Відал, 1948

З раманам «Ураган», базуючыся на ўласным досведзе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне, ён уваходзіць у свет літаратуры. Але не вайна, а згуба першага кахання на фронце робіць з яго пісьменніка, які прысвяціў твор не проста абстрактнай вайне, а заўчасна забітаму каханку Джэймсу Трымблу. Скандал рамана «Горад і стоўп» (The City and the Pillar) усчаўся з-за таго, што вайна і пасляваеннае пурытанскае жыццё «пэцкалася» гомасексуальнай тэмай. 1948 год, калі з'явіўся твор, стаў пачаткам складанага і пакручастага шляху вольніцы, эмансіпацыі і новых разуменняў. Згубіўшы кансерватыўнага чытача, аўтар набыў новага альтэрнатыўнага і стаўся класікам не толькі амерыканскай літаратуры наагул, але і гей-літаратуры. У назве кнігі прыхаваная біблейная алюзія, але зацяты бязбожнік смяецца і перакручвае на свой капыл старазапаветныя цытаты, кідае выклік табу.

Аўтар быў вымушаны пісаць пад псеўданімамі (Cameron Kay, Edgar Box, Katherine Everard). Неўзабаве слава прыйшла да яго: прагрэс тэлевізіі і папулярнасць Брадвея, для якіх ён пачаў пісаць, паспрыялі раскрыццю яго талентаў. Аўтар не спыняе працаваць на карысць роўніцы і сексуальных правоў. Творчасцю (раманы «Юліян Адступнік» і «Майра Брекэнрыдж», эсэ «Евангелле ад Гора Відала», «Размовы пра секс», кніга мемуараў «Палімсэст» і інш.) ды ўласным прыкладам пісьменнік раздражняе афіцыйны бамонд, хрысціяністую і гетэрасексуальную Амерыку. Крытыкуе палітыку інтэрвенцыі ЗША ва ўсім свеце, асабіста ганіць прэзідэнтаў Бушаў, падзеі 11 верасня тлумачыць крытычна: гэта натуральная расплата амерыканцаў за тое, што яны нарабілі ва ўсім свеце. Як ветэран Другой сусветнай вайны, шкадуе, што ЗША ўлезлі ў гэтую вайну, бо менавіта там амерыканцы пакаштавалі смак інтэрвенцыі.

Творы Г. Відала перакладзены на рускую, польскую і іншыя мовы.

Зноскі

  • Gore Vidal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • Gore Vidal Dies at 86; Prolific, Elegant, Acerbic Writer // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
  • а б Kindred Britain
  • а б WGA Find a Writer Праверана 24 лютага 2020.
  • Е. Лявонава (1997)
  • а б У. Гарбацкі (2012)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гор Відал, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гор Відал Біяграфічныя звесткіГор Відал ТворчасцьГор Відал ЛітаратураГор Відал СпасылкіГор Відал192520123 кастрычніка31 ліпеняXXАмерыканская літаратураАнглійская моваДраматургЗШАНью-Ёрк (штат)ПісьменнікЭсэіст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Алаіза ПашкевічЛеанід Дранько-МайсюкАлен ЛейнПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Беларуская Рада КультурыНовая зямля (паэма)Аляксандр Бекіравіч СмольскіАндрэй МакаёнакЧарнобыльская катастрофаЯнка СіпакоўМоўны пурызмВагінальны сексНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Каскадныя табліцы стыляўКіраваннеДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКуфарРыгор БарадулінКровостокСправа «Армія з народам»Рэвалюцыйнае дзеяннеЖоўты карлікСымон БудныМаладзечнаБела-чырвона-белы сцягСаюз пісьменнікаў СССРСэрца на далоніБеларуская фантастычная прозаБэй ШыжанПыласосБеларускае фэнтэзіПаскаПаводка ў Казахстане (2024)Іван ЧыгрынаўСпіс беларускіх імёнМахатма ГандзіНа ростаняхБлужскі БорХусітыМастурбацыяРудня (Пухавіцкі раён)Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіВадзім КабанчукВера Аляксандраўна Палякова-МакейМайк ПіндэрВікісховішчаУладзімір Мікалаевіч КарватВозера радасці (фільм)ЛірыкаЦмокШтадлер МінскМагіла льва (паэма)Готфрыд ЛейбніцСунКелі КларксанТрыалізмАтамная арбітальМіхал АнемпадыстаўКлементс МаркемБанкруцтваУніверсітэт ТунцзіГарантала (правінцыя)Якуты (Дзяржынскі раён)Валерый Станіслававіч МянжынскіViva BraslavКарпарацыя монстраў (мультфільм)Палац Незалежнасці (Мінск)Беларуская Народная РэспублікаДжон ТраволтаСправа журналістаў БелсатаЯноўка (Пухавіцкі раён)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУЗабіць прэзідэнтаМіхась Падгорны🡆 More