Гартань

Гарта́нь (лац.: larynx) — пачатковы аддзел дыхальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, што знаходзіцца паміж глоткай і трахеяй.

Гартань размешчана на ўзроўні 4-6 шыйных пазванкоў і злучаецца звязкамі з падязычнай косткай. Зверху гартань злучаецца з поласцю глоткі, знізу — з трахеяй. Праз гартань паветра праходзіць у трахею, якая засцерагае дыхальныя шляхі ад пападання ў іх ежы (корму), удзельнічае ва ўтварэнні гукавых сігналаў і голасу.

Шкілет гартані складаецца са шчыта-, пярсцёнка- і чарпакападобных гіялінавых храсткоў, а таксама з эластычнага храстка надгартанніка з прымацаванымі да яго мышцамі і звязкамі. У некаторых відаў рукакрылых, сумчатых, кратоў і зубастых кітоў чарпакападобныя храсткі і надгартаннік утвараюць трубку, якая ўдаецца ў насаглотку і забяспечвае дыханне пры заглынанні корму. У дзяцей і жанчын дзве пласціны шчытападобных храсткоў зыходзяцца пад тупым, у мужчын пад вострым (утвараюць адамаў яблык) вуглом.

Поласць гартані дзеліцца на ўваход, жалудачак і ніжнюю частку, выслана слізістай абалонкай, парныя складкі якой утвараюдь паміж жалудачкам і ніжнім адцзелам гартані сапраўдныя галасавыя звязкі і абмяжоўваюць галасавую шчыліну (гл. галасавы апарат). У млекакормячых пад імі знаходзяцца несапраўдныя галасавыя звязкі, у птушак галасавы апарат лакалізуецда ў ніжняй частцы трахеі і верхніх учасгхах бронхаў. Зрушэнні храсткоў гартані з утварэннем гукаў забяспечваюцца папярочна-паласатымі мышцамі шкілетнага тыпу (укрываюць пярэднюю і бакавыя паверхні гартані), яе інервацыя — адгалінаваннямі блукаючага нерва, кровазабеспячэнне — праз гартанныя артэрыі, адток крыві — праз сістэму ярэмных і падключычных вен.

Найбольш пашыраныя запаленчыя хваробы гартані — ларынгіт, гартанная ангіна.

Зноскі

Літаратура

Tags:

ГлоткаДыхальная сістэмаЛацінская моваТрахея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вожык (часопіс)Беларуская міфалогіяКузьма ЧорныАляксандр Мікалаевіч КазекаАляксандр Васільевіч ДухновічВацлаў ЛастоўскіІван ПташнікаўTitanoecaМікалай Фёдаравіч ЖлобаТэпінгГрамадскі транспартСтары СветБабруйскТэрмінПа што ідзеш, воўча?Беларуская Народная РэспублікаРаіса Андрэеўна БаравіковаШчасцеNürnbergOxyspirura petrowiМезонМузеі ПознаніЭйфелева вежаДзікае паляванне караля Стаха (опера)ДзяржаваMicrosoft WindowsСям’яСаюз пісьменнікаў СССРСарата (рака)Элітарная культураУладзімір Аляксеевіч АрлоўБеларуская фанетыкаВыхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзаМахамад Рэза ЗахедзіRSSЛетнія Алімпійскія гульні 2024Траецкае прадмесцеТом ТыкверВольга Іванаўна ЧупрысСяргей Аляксандравіч ПадсасонныКапіталізмРасіяКарлес ПучдэмонАдвечным шляхамПершы крыжовы паходБеларускі лацінскі алфавітІдэяСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьБеларуская дзіцячая літаратураГімн УкраіныХрыстос прызямліўся ў ГародніЯгайлаГор-БейБалометрХаркаўПесахМар’ян ДуксаУсебеларускі народны сходStreit Group CougarДзеяслоўНазоўны склонНовасібірскПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыКсістыкусы2024Іпацій ПацейАдам ГлобусОрдэн ЛенінаГаліна Аляксандраўна БарташэвічАлесь КажадубСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяБеларуская ВікіпедыяФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіПары-Ла-Дэфанс АрэнаМіхась Турыянскі🡆 More