1409—1411 Вялікая Вайна

Вялікая вайна 1409—1411 гадоў — баявыя дзеянні паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога.

1409—1411 Вялікая Вайна
Ян Матэйка, Грунвальдская бітва.

ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойць, Польскае каралеўства — Памор’е і маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю. Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якая злучала паморска-прускія і лівонскія ўладанні ордэна. Вайне папярэднічала актыўная дыпламатычная дзейнасць. Ордэн, ахвяраваўшы буйныя грашовыя сумы заручыўся падтрымкай чэшскага караля Вацлава і венгерскага караля Жыгімонта. ВКЛ 14 верасня 1408 заключыла мір з Маскоўскім вялікім княствам, чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі і саюзнікі праводзілі прапагандысцкую кампанію і вербавалі наймітаў па ўсёй Еўропе. 31 мая 1409 у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся 16 жніўня 1409, калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны ў Добжынскай зямлі. У час ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую зямлю, у Новай Марцы разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі ў Жамойць і выгналі адтуль ворага, палякі вярнулі Быдгашч. 8 кастрычніка 1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыла з ордэнам перамір'е «да заходу сонца» 24 чэрвеня 1410, паводле якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, палякі абавязваліся не дапамагаць жамойтам і іх саюзнікам. Перамір'е не тычылася ВКЛ, аднак ордэн актыўных дзеянняў супраць княства не пачаў. 8-9 снежня 1409 у Брэсце адбылася тайная нарада, на якой польскі кароль Ягайла і Вітаўт разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410 (Гл.далей: Берасцейская сустрэча). У маі 1410 году Ордэн заключыў перамір'е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Вітаўту ўдалося да канца лета нейтралізаваць войскі лівонскай правінцыі Ордэна, што значна паўплывала на ход ваенных дзеянняў (лівонскія войскі з'явіліся на прускім тэатры вайны толькі ў канцы жніўня). Паказаўшы сябе выдатнымі военачальнікамі Ягайла і Вітаўт шляхам складаных перамяшчэнняў увялі ворага ў зман, прымусілі Ордэн рыхтавацца да нападу з розных бакоў і вылучыць значныя сілы на абарону межаў у розных месцах. Войскі саюзнікаў рушылі на сталіцу ордэна Мальбарк, прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой тэўтонская армія пацярпела поўнае паражэнне (Гл.далей: Грунвальдская бітва). Ордэнская дзяржава выратавалася дзякуючы рашучым дзеянням комтура Генрыха фон Плаўэна, які здолеў апярэдзіць саюзнікаў, першы дабраўся да сталіцы і арганізаваў яе абарону. Аблога Марыенбурга (Мальбарка) (25 ліпеня — 19 верасня 1410) скончылася беспаспяхова. Ваенныя дзеянні працягваліся з перапынкамі на перамір'е. Вялікая вайна скончылася Торунскім мірам 1411, паводле якога ўсе гарады і замкі, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць перадавалася ВКЛ, а пасля смерці Вітаўта — ордэну, Добжынская зямля пакідалася за Польшчай. Перамога саюзнікаў моцна падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсходзе.

Літаратура

Tags:

Баявыя дзеянніВялікае Княства ЛітоўскаеПольскае Каралеўства (1385—1569)Тэўтонскі ордэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эндру Джон УайлсКарл X БурбонГрунвальдская бітваГарады-героіМарыэль ГуашэльАлесь РазанаўПрыметнікМахатма ГандзіМаксім ЛужанінКіншасаГомаэратызмКнут ВіксельШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхНавакольнае асяроддзеНасельніцтва БеларусіУільям ШэкспірБаравое (Глыбоцкі раён)СкірмунтыАрменіяВуліца Дворышчы (Мінск)НародВільнюсAv.byКастрычнікРада Беларускай Народнай РэспублікіВейшнорыяСтарыя Дарогі.neАўтамагістраль АмурНігілізмСлавенская моваАндрусь ГорватВасіль ВіткаІрэней Клеафас АгінскіАмерыканскі варыянт англійскай мовыГруня Яфімаўна СухараваСлава КораньВікіБерасцейская уніяБарташы (Шчучынскі раён)НарвасадатаБерасцянкаЛітбел ССРІнфарматыкаРада БНРГісторыя БеларусіЯхвеВікіпедыяАсіміляцыя (мовазнаўства)Марк ШагалАркадзь КуляшоўЯнка СіпакоўЛаосКастэль-НуоваВечаСкорасць гукуБразіліяЭстэр Ледэцкая1978Злучаныя Штаты АмерыкіВенгрыяДасакратыкіМарыус Іванавіч ПетыпаРаман Аляксандравіч СкірмунтГербы гарадоў БеларусіКупаллеСёмухаФіджы🡆 More