Вольга Базнаньская

Вольга Базнаньская (польск.

Olga Boznańska; 15 красавіка 1865, Кракаў — 26 кастрычніка 1940, Парыж) — польская мастачка.

Вольга Базнаньская
польск.: Olga Boznańska
Вольга Базнаньская
Род дзейнасці мастачка
Дата нараджэння 15 красавіка 1865(1865-04-15)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1940(1940-10-26)[…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залатыя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага інжынера; яе бацька быў па нацыянальнасці паляк, а маці — францужанка. Вучылася малюнку з дзяцінства, брала ўрокі ў мастакоў Антона Піятроўскага і Казіміра Пахвальскага. З 1886 па 1890 год жыла ў Мюнхене. Жанчын у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў не прымалі і Базнаньская брала прыватныя ўрокі ў Карла Крыхендорфа і Вільгельма Дзюра.

В. Базнаньская малявала пераважна партрэты, нацюрморты, пейзажы і жанравыя сцэны. У 1890-х гадах, скончыўшы навучанне, маладая мастачка пачала выстаўляць свае працы — у Мюнхене, Варшаве, Берліне, Вене. За карціну «Партрэт мастака Паўла Навумена» Базнаньская на выставе ў Вене атрымала залаты медаль; яе «Партрэт міс Мэры Брэм» заваявала ўзнагароду ў Лондане. У 1896 годзе яна атрымала прэмію парыжскага Таварыства прыгожых мастацтваў.

У 1898 годзе Базнаньская ўступіла ў Таварыства польскіх мастакоў «Мастацтва». У тым жа годзе прыехала ў Парыж. У 1900 годзе яна на выставе ў лонданскай Новай Галерэі ўдастоілася залатога медаля і ёй быў прысуджаны прыз на парыжскай Сусветнай выставе. У тым жа годзе В. Базнаньская расталася з мастаком Юзэфам Чайкоўскім, з якім доўгія гады была ў блізкіх адносінах.

У 1901 годзе адбылася выстава прац В. Базнаньскай у Пітсбургу. У 1907 годзе ёй прысуджаецца сярэбраны медаль пітсбургскім інстытутам Карнегі. У 1912 годзе В.Базнаньская, сумесна з Клодам Манэ і Агюстам Рэнуарам, прадстаўляе Францыю на выставе ў Пітсбургу. У 1932 годзе мастачка апошні раз наведвае Кракаў. У 1937 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы ёй прысуджаецца Гран-Пры. Удзельніца венецыянскага біенале 1938 года.

Пахавана на могілках у Манмарансі.

Выбраныя творы

Зноскі

  • Olga Boznanska
  • Olga BoznanskaOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  • Olga Boznańska // Brockhaus Enzyklopädie
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • https://www.culture.gouv.fr/Thematiques/Musees/Les-musees-en-France/Les-collections-des-musees-de-France/Decouvrir-les-collections/Les-femmes-artistes-sortent-de-leur-reserve/Icones/Boznanska-Olga
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вольга Базнаньская, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    15 красавіка1865194026 кастрычнікаКракаўПарыж

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Санкт-Пецярбургская біржаМіхась БельскіСпіс памерлых у 2024 годзеБеларуская дыяспараВярбаТадзіяна Тодараўна КляшторнаяАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкІнданезіяПошукавая аптымізацыяМінская вобласцьiwde3КуфарВацлаў ЛастоўскіГанаровыя грамадзяне ПолацкаБрэсцкая вобласцьПрывакзальная плошча (Мінск)Белы легіёнЭўкарыётыСукенкаАдольф Гітлер УунонаХрыстос прызямліўся ў ГародніФінгерынгСпіс птушак БеларусіСяргей Іванавіч ГрахоўскіРэпартажБеларуская Народная РэспублікаІван НавуменкаНацыянальная бібліятэка БеларусіОрдэн Дружбы народаў (СССР)Google searchЯпонская моваТраецкае прадмесцеЦягнікАтрыйПечы (Барысаў)Аперацыйная сістэмаКанчатакБеларуская літаратураЗмагары (палітычнае клішэ)Ордэн «Знак Пашаны»Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўНазоўны склонАлаіза ПашкевічКрыж Ефрасінні ПолацкайГерб Беларускай Народнай РэспублікіАляксандр Мікалаевіч КосінецІгар Міхайлавіч ПракаповічКарла ТальявініКарпэнкавэ (Канатопскі раён)25 красавікаВянок (зборнік)Забіць прэзідэнтаУладзімір НякляеўМіхась БашлакоўСправа журналістаў БелсатаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаВялікае Княства ЛітоўскаеДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаМарат Сяргеевіч МаркаўАркаМаксім БагдановічКансорцыум Сусветнага павуцінняВіктар Анатолевіч ШніпСімвалНапалеон ОрдаСправа «0 праміле»Сям’яСлуцкМікіта Сяргеевіч КрыўцоўСекс без пранікненняФарамірНовы Двор (Шчучынскі раён)Пімен ПанчанкаЯн Чыквін🡆 More