Войскі Сс

Войскі СС (інакш «Вафен-СС», ням.: die Waffen-SS, пры нацыстах звычайна die Waffen-) — ваенныя фарміраванні СС, якія ўзніклі на аснове так званых «палітычных часцей» і зондэркаманд СС, спачатку звалася «рэзервовыя войскі СС».

Назва «Вафен-СС» (Войскі СС) была ўпершыню выкарыстана ўзімку 1939—1940 гадоў. Падчас вайны гэтыя часці знаходзіліся пад асабістым камандаваннем рэйхсфюрара СС Генрыха Гімлера.

Войскі СС
Войскі СсЭмблема войскаў СС
Гады існавання 19391945
Краіна Войскі Сс Трэці рэйх
Падпарадкаванне рэйхсфюрару СС
Уваходзіць у Войскі Сс СС
Тып Элітныя войскі
Складаецца з
Функцыя вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі
Колькасць 38 дывізій
Дэвіз Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)
Колеры Чорны
Удзел у Другая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ёзэф Дзітрых, Пауль Гаўзер, Фелікс Штайнер, Тэадор Айке

Часці войскаў СС бралі ўдзел як у ваенных дзеяннях, так і ў акцыях айнзацгруп, якія здзяйснялі генацыд.

На Нюрнбергскім працэсе войскі СС былі абвінавачаны ў ваенных злачынствах. У заключэнні трыбуналам былі абвешчаны злачыннай групай члены войскаў СС, якія здзяйснялі злачынствы, а таксама тыя, хто ведаў пра выкарыстанне войскаў СС у злачынных мэтах і засталіся пры гэтым у членах арганізацыі — выключаючы тых асоб, якія былі прызваны ў войскі СС дзяржаўнымі органамі, прычым такім спосабам, што яны не мелі правы выбару, а таксама тых асоб, якія не здзяйснялі разгляданых трыбуналам злачынстваў, а таксама тых асоб, якія перасталі быць членамі СС да 1 верасня 1939 года. Камісія ААН па правах чалавека асудзіла ўслаўленне былых ваеннаслужачых войскаў СС, і, у прыватнасці, адкрыццё помнікаў і мемарыялаў, а таксама правядзенні публічных дэманстрацый былых ваеннаслужачых войскаў СС.

Перадгісторыя войскаў СС

Карані войскаў СС прасочваюцца ад заснаванай 17 сакавіка 1933 аховы штаба «агульных СС» (Allgemeine-SS) у Берліне, якая складалася з 120 чалавек. Гэтак жа і ў іншых гарадах Германіі надзейныя члены СС былі сабраны ў «спецатрады СС» і выкарыстоўваліся для псеўда-паліцэйскіх задач. Гэтыя спецатрады (колькасцю 100—120 чалавек) зваліся пазней «казармавыя сотні», а потым «палітычныя часці». Задачай гэтых часцей была спачатку абарона правадыроў СС і НСДАП. Разам з СА яны ўвайшлі ў склад «Паліцайдынст» (паліцэйская служба) і афіцыйна выкарыстоўваліся ў якасці «дапаможнай паліцыі» ў патруляванні вуліц. У 1937 годзе некаторыя з «палітычных часцей» былі ператвораны ў часці СС «Мёртвая галава», якія сталі выкарыстоўвацца для аховы канцлагераў.

Гісторыя войскаў СС

Задачы і мэты

Войскі Сс 
Паштовая паштоўка са штампам «Канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц (Асвенцым) Вафен-СС»

«Палітычныя часці» сталі стрыжнем пазнейшых «рэзервовых войскаў СС», якія складаліся ў 1935 годзе з асабістага палка Адольфа Гітлера з асабовым складам 2600 чалавек і палкоў СС «Дойчланд» («Германія») агульнай колькасцю 5040 чалавек. Да нападу на Польшчу вермахт сачыў за тым, каб побач з ім не ўзнікла ніякая другая армія. Аднак ужо ў жніўні 1938 года па загадзе фюрара колькасць войскаў СС была даведзена да дывізіі. Каб супакоіць камандаванне вермахта, злучэнні «Мёртвая галава» і «рэзервовыя войскі СС» афіцыйна належалі да паліцыі, што працягвалася да 1942 года.

Такім чынам, Гітлер стварыў свае ўласныя войскі, якія адрозніваліся «безумоўнай вернасцю» асабіста яму, задачай якіх было забеспячэнне бяспекі. Абодва гэтыя прыкметы былі ўласцівыя Войскам СС і ў далейшым і вызначалі іх прававое і фактычнае становішча ў Трэцім рэйху. Генрых Гімлер, які стаў з 1929 года рэйхсфюрарам СС, дадаў да гэтых дзвюх вызначэнне «эліта». СС павінны былі быць не толькі «палітычна надзейнымі», але і належаць да «расы гаспадароў» у сэнсе нацыянал-сацыялісцкай ідэалогіі.

Сведчаннем аб нараджэнне войскаў СС можна лічыць сакрэтны загад Гітлера ад 17 жніўня 1938 года, у якім ставіліся задачы «рэзервовых войскаў СС» і злучэнняў «Мёртвая галава».

Войскі СС былі нарэшце створаны да пачатку Другой сусветнай вайны з аднастайных часцей, такіх як «рэзервовыя войскі СС», а таксама ўключаных да канца 1941 года ахоўных каманд канцлагераў, часцей «Мёртвая галава». Вопыты на людзях, напрыклад у канцлагеры Бухенвальд, праводзіліся ўрачамі з войскаў СС, якія ўлічвалі таксама сабранае з зубоў золата. Удзел у гэтых вопытах прымалі аднак таксама медыкі, якія не ўваходзілі ў СС. Шмат разоў такія вопыты праводзілі медыкі з люфтвафэ, якія выкарыстоўвалі ўнікальную магчымасць правядзення на «свежым чалавечым матэрыяле» эксперыментаў, часцяком пазбаўленых усякага навуковага абгрунтавання.

Хоць ахоўныя часці СС «Мёртвая галава» не былі рэгулярнымі баявымі злучэннямі, праводзілася іх пастаянная ратацыя з іншымі злучэннямі войскаў СС.

З'яўленне тэрміна «Вафен-СС»

Паняцце «Вафен-СС» (Войскі СС) стала ўжывацца камандаваннем СС нефармальна напачатку лістапада 1939 года і замяніла сабой на працягу года старыя назвы «рэзервовыя войскі» і «злучэнні Мёртвая галава». Самым раннім з вядомых дакументаў, у якім ужыта паняцце «Вафен-СС», з'яўляецца загад ад 7 лістапада 1939 года, у якім членам «агульных СС» указвалася, што яны могуць замяшчаюць начальнікаў у войсках СС і паліцыі. Пры гэтым «Вафен-СС» выступае ў якасці зборнай назвы для «ўзброеных падраздзяленняў СС і паліцыі». Неўзабаве за тым, па загадзе рэйхсфюрара СС ад 1 снежня 1939 года было ўсталявана, што ўваходзіць у склад войскаў СС. У адпаведнасці з гэтым загадам да войскаў СС адносіліся наступныя злучэнні і службы:

  • асабісты полк Адольфа Гітлера;
  • Дывізія СС «Дас Райх»
  • Дывізія СС «Мёртвая галава»;
  • дывізія СС-Паліцай;
  • юнкерскія школы СС;
  • часці СС «Мёртвая галава» — ахова канцлагераў (SS-Totenkopfverbande);
  • служба камплектацыі СС;
  • служба ўзбраенняў і прыбораў СС;
  • служба кадраў войскаў СС;
  • служба R. V.[што гэта?] войскаў СС;
  • служба забеспячэння войскаў СС;
  • санітарная служба войскаў СС;
  • кіраванне войскаў СС;
  • суд СС.

Нягледзячы на тое, што такая арганізацыя была ўведзена Гімлерам без прававога абгрунтавання, Гітлер безумоўна яе падтрымаў. Па меркаванні Гітлера ўнутраны падзел СС быў асабістай справай Гімлера: 179 пасад былі пераведзены з агульных СС у войскі СС.

Гл. таксама

  • Нацысцкі акультызм

Зноскі

Tags:

Войскі Сс Перадгісторыя войскаў ССВойскі Сс Гісторыя войскаў ССВойскі Сс Гл. таксамаВойскі СсГенрых ГімлерНямецкая моваРунічныя «СС»РэйхсфюрарСС

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Фаціма Зайнулінаўна ГабітаваЯн ЧыквінМонктанскі ўніверсітэтГанаровыя грамадзяне ПолацкаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньШыман КанарскіЗямляНацыянальная бібліятэка ФранцыіВялікдзеньРасціслаў ЗавістовічКрыж Ефрасінні ПолацкайТэмнэТадэвуш КасцюшкаПраспект Ракасоўскага (Мінск)Беларуская Рада КультурыКатоўскае (возера)Іван ЧыгрынаўПарнаграфіяПрыназоўнікУладзімір Аляксеевіч АрлоўПрыпяцьБеларуская фанетыкаІван ШамякінVPNСідрПрамысловасцьАляксандр БаршчэўскіВіктар МарціновічБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Помнік літары «Ў»Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)Сялянская рэформа ў Расійскай імперыі100 найвялікшых беларускіх песеньІнцыдэнт Асама-СансаОрдэн «Знак Пашаны»ВаўкалакВярбаЧжэн ЦзасіньМіхал АнемпадыстаўРэкі і каналы БеларусіКуфарТураўскае княстваОршаДзве душыПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Беларускі ПЭН-цэнтрЛюдміла РублеўскаяАртур ВольскіБеларуская Народная РэспублікаВасіль Ісакавіч ТалашАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаКрасная Гара (Краснагорскі раён)Знак бядыПалеская вобласцьОдноклассникиМіхась БашлакоўМіланТрагедыя ў НалібокахВайнаБеларусьПётр Міронавіч МашэраўПубліцыстычны стыльМарат Сяргеевіч МаркаўРэпартажДзеепрыметнікВацлаў ЛастоўскіАндрэй Валер’евіч ХадановічСэрца на далоніІван ПташнікаўПрыродны газ🡆 More