Валянцін Пятровіч Грыцкевіч: беларускі ўрач, гісторык медыцыны

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч (30 сакавіка 1933, Мінск — 5 сакавіка 2013, Санкт-Пецярбург) — беларускі ўрач, гісторык, грамадскі дзеяч беларускага згуртавання ў Санкт-Пецярбургу.

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч
Дата нараджэння 30 сакавіка 1933(1933-03-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2013(2013-03-05) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына і гісторыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1963) і доктар культуралогіі[d] (2003)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка і медыка. Скончыў у Мінску сярэднюю школу (1950), Інстытут замежных моў (1955), медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957).

Працаваў урачом ва Узлянах Рудзенскага раёна Мінскай вобласці (1956—1957), у Мінску (1957—1969), Ленінградзе (1969—1971), старшым навуковым супрацоўнікам Ваенна‑медыцынскага музея (1971—1995). Кандыдат медыцынскіх навук (1963). Доктар культуралогіі (2003).

Адначасова выкладаў гісторыю ў Ленінградскім універсітэце культуры (з 1980), з 1988 года — дацэнт, затым прафесар кафедры музеязнаўства гэтага ж інстытута.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні В. Грыцкевіча прысвечаны гісторыі беларускай медыцыны (кандыдацкая дысертацыя была абароненая ў 1963 г.) — кнігі «З факелам Гіпакрата», «Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая», а таксама біяграфістыцы, у першую чаргу беларускай інтэлігенцыі ў замежжы — «Падарожжы нашых землякоў», «Дзесяць шляхоў з Вільні», «Нашы славутыя землякі», «Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна», «Эдуард Пякарскі», у тым ліку біяграфістыцы медыкаў — «Успаміны і дзённікі ў фондах ваенна‑медыцынскага музея: Анатаваны каталог», «Ваенныя медыкі — кавалеры ордэна Славы трох ступеняў»; апісанням падарожжаў як гістарычнай крыніцы — «Шляхі вялі праз Беларусь». Працы ў галіне крыніцазнаўства, музеязнаўства і гісторыі турызму (доктарская дысертацыя на тэму «История музейного дела в мире: До конца XVIII в.» абаронена ў 2003 г.): «История туризма в древности», М.-СПб, 2005; «История музейного дела конца XVIII — начала ХХ вв.», СПб, 2007; «История и теория источниковедения», Мн.: БГУ, 2008 (у сааўтарстве).

Грамадская дзейнасць

В. Грыцкевіч — адзін з арганізатараў і неадменны старшыня Беларускага грамадска‑культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага ПЭН‑цэнтра, ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Рускага геаграфічнага таварыства, Пецярбургскага таварыства гісторыкаў медыцыны, замежны член Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны, член Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Валянцін Пятровіч Грыцкевіч БіяграфіяВалянцін Пятровіч Грыцкевіч Навуковая дзейнасцьВалянцін Пятровіч Грыцкевіч Грамадская дзейнасцьВалянцін Пятровіч Грыцкевіч ЛітаратураВалянцін Пятровіч Грыцкевіч СпасылкіВалянцін Пятровіч Грыцкевіч1933201330 сакавіка5 сакавікаБеларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)ГісторыкМінскСанкт-ПецярбургУрач

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кабардзінская моваНацыяналізмВялікае БушкаваСпіс вуліц МінскаШтучны інтэлект557-я інжынерная брыгадаПурпурны колерУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)КірыцімаціДжасцін БіберЗабалацце (Чавускі раён)Нарматыўны кантрольЗлучаныя Штаты АмерыкіПубліцыстычны стыльКока-КолаМіхась ЗарэцкіФістынгСексуальныя практыкі паміж мужчынаміНаркамаўкаВенанцы БутрымРабяткіРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііАндрусь ТакіндангСцяпан Антонавіч ВяршковічЛеаніды не вернуцца да ЗямліІсакратМукаСкандыйРадаводЗборная Расіі па футболеАсіміляцыя (мовазнаўства)KFCБрамбіБаварыяКыргызстанohuy1Аўстралія (кантынент)Сердар (горад)Юрась СвіркаВасіль Васілевіч ШапялевічМіхась ТурыянскіМелатанінРаскіданае гняздо (п’еса)120-я зенітна-ракетная брыгадаАўген КалубовічМоўная нормаPornhubКрыс ЭвертСэрца на далоніЖуан ПерэйраЮгаславіяМіцыпсаАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўAv.byКасцёл Святога Духа (Мінск)Беларускі фальклорPlayStation 5Андрэй МакаёнакКупаллеНарвасадатаЯн Каміль БіспінгПаліваЭнцыклапедыяДудуткіНарвалТрускаўкаMacOSЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкЭўкарыётыПрыметнікМіндоўгMediaWikiРуская мова ва УкраінеГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельГісторыя беларускай мовы🡆 More