Блакітніца Звычайная

Блакітніца звычайная, Сініца сіняя, Блакітніца блакітная (Cyanistes caeruleus) — птушка сямейства сініцавых.

Блакітніца звычайная
Блакітніца Звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyanistes caeruleus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Parus caeruleus
Арэал
выява

     Група caeruleus

     Група teneriffae
Ахоўны статус
Блакітніца Звычайная
Сістэматыка
на Віківідах
Блакітніца Звычайная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559612
NCBI  156563
EOL  4404719

Апісанне

Даўжыня цела 11-12 см, размах крылаў 18-20 см. Ніз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў і хваста ярка-блакітны, белыя шчокі, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымі шчокамі і зеленавата-карычневым верхам цела. Песня даволі доўгая, далікатная і хуткая.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка, Іран, паўднёвы захад Туркменістана. На Беларусі звычайны від.

Насяляе розныя тыпы мяшаных лясоў, паркі, сады, населеныя пункты і гарады. Пазбягае хваёвых лясоў (асабліва сухіх), за выключэннем Канарскіх астравоў. У Татрах даходзіць да 1100 м, у Швейцарскіх Альпах — да 1250 м, у Французскіх Альпах — да 1700 м, у Пірэнеях і на Каўказе — да 1800 м над у.м.

Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі.

Гняздо ладзіць у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай (3-3,5 см), шчылінах і дзірках у мурах, рэдка на зямлі або ў перабудаваных гнёздах іншых птушак. Знешняя частка з зялёнага моху з прымессю сухой травы. Унутраная частка з касмыкоў воўны, шэрсці, валосся і пуху.

Яйкі (звычайна 10-12, часам 6-18) авальныя з тупым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з даволі рэдкімі светла-чырвонымі плямкамі (часам чорна-карычневымі), часта згушчанымі на шырэйшым канцы. Памеры: 16 х 12 мм.

Падвіды

  • P. c. caeruleus — Паўночная і Усходняя Еўропа;
  • P. c. obscurus — Брытанскія астравы;
  • P. c. ogliastrae (сін. P. c. harterti) — Пірэнейскі паўвостраў, Корсіка, Сардзінія, паўднёвая Грэцыя, Крыт;
  • P. c. balearicus — Балеарскія астравы;
  • P. c. orientalis — ад Волгі да Урала;
  • P. c. satunini — Крым, Каўказ, паўночны Іран;
  • P. c. teneriffae — Канары (Гранд-Канарыя, Тэнерыфе);
  • P. c. palmensis — Канары (Ла Пальма);
  • P. c. ombrosus — Канары (Хіера);
  • P. c. degener — Канары (Фуэртавентура, Ланзарот).

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Tags:

Блакітніца Звычайная АпісаннеБлакітніца Звычайная ПашырэннеБлакітніца Звычайная Асаблівасці біялогііБлакітніца Звычайная ПадвідыБлакітніца Звычайная ЛітаратураБлакітніца Звычайная

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЙАляксей Мікалаевіч СокалЮр’еў дзень (вясенні)ПланетаПротазаалогіяІнтэрнэтВайна на ўсходзе УкраіныРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)ГарэлкаЗюзяКастусь КаліноўскіСкірмунтыЛітбел ССРБеларуская ВікіпедыяГерманіяАкупацыя Ірака (2003—2011)Эдуард Анатолевіч ЛобаўСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)НігілізмКлайпедаАлесь РазанаўPinterestЧэхіяПаўночная вайна (1700—1721)Archive.isПарэчкіСлоўнік «Мультитран»Янка БрыльРасціслаў ЛапіцкіВялікабрытаніяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаКароткая гісторыя БеларусіАлаіза ПашкевічАбу НувасФінляндыяКапэльбрукеNode.jsМарк ШагалПубліцыстычны стыльБеларуская мова31 сакавікаГарнішПелеЛюксембургАлена Леанідаўна БогданНаталля Уцелеўна АрынбасараваРуская ВікіпедыяВялікдзеньПаўстанне 1830—1831 гадоўАхметаўКіпрУрад Беларускай Народнай РэспублікіБарташы (Шчучынскі раён)Lortel ArchivesСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскНаталля Аляксееўна АрсенневаСтарабеларуская моваБаграшкёльСвіслацкая гімназіяАфрыкаУладзімір Пятровіч БутрамееўНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМазамбікБеларускі саюз жанчынГроднаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЮрась СвіркаСерабрыстая чайкаЖамойцьНародны АльбомАркадзь КуляшоўSony Music EntertainmentРыжскі мірны дагавор (1921)🡆 More