Канструктарскае Бюро Беспілотныя Верталёты

Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты» (раней «Індэла») — прыватная беларуская кампанія.

Спецыялізуецца на беспілотных лятальных апаратах.

КБ «Беспілотныя верталёты»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1996
Ранейшыя назвы «Індэла» (1996—2018)
Заснавальнікі Уладзімір Чудакоў
Размяшчэнне Беларусь Мінск, Фрунзенскі раён, вул. Пятра Глебкі, д. 15А
Галіна прамысловасць
Прадукцыя беспілотныя лятальныя апараты
Дэвіз Па-за чалавечай здольнасцю
Сайт uavheli.by

За час свайго існавання канструктарскае бюро стала адным з лідараў беспілотнай індустрыі. На 2022 год яно заставалася адзіным прадпрыемствам на постсавецкай прасторы з уласнай распрацоўкай і серыйнай вытворчасцю верталётных дронаў.

Гісторыя

У 1996 годзе 26-гадовы інжынер Уладзімір Чудакоў заснаваў Канструктарскае бюро «Індэла» (англ.: Independent Development LaboratoryЛабараторыя незалежнай распрацоўкі). У 1999 годзе КБ «Індэла» распрацавала сваю бартавую апаратуру і наземную станцыю кіравання беспілотнікам для Сухапутных войск і ВПС Беларусі.

У 2002 годзе створаны беспілотны верталёт «Індэла Вінтакрыл», які на авіясалоне «Макс-2005» у Жукоўскім (Маскоўская вобласць) атрымаў назву «Штыль». У 20032005 гадах КБ «Індэла» сумесна з маскоўскім ЗАТ «Карпарацыя радыёэлектронных і інфармацыйных тэхналогій» («КРІТ») распрацоўвала і вырабляла прылады кантролю радыёлакацыйнага суправаджэння і лічбавага кіравання станцыяй абароны. Да 2007 года прадпрыемства стварыла 4 беспілотныя верталёты: лабараторныя «Рэвалюцыя» і «Легіён», здымачныя «Індэла ФільмКам» і «ХайСкай». За 2007—2010 гады распрацавана 8 беспілотных самалётаў: лабараторны «Пацёмкін», паветраныя мішэні «Індэла Страла» (хуткасць 350 км/гадз), «Беркут» (400 км/гадз) і «Буравеснік» (600 км/гадз), разведвальныя «Індэла 6» (1,5 гадзіны палёту), «Індэла 6М» (10 гадзінаў), «Індэла 9» (электрарухавік, 1,5 гадзіны) і «Індэла 9М» (15 гадзінаў). У 20102012 створаны беспілотны самалёт «Грыф-1» з часам палёту да 8 гадзінаў і 3 беспілотныя верталёты: здымачны «Індэла Ай Скай», авіяхімічны «Індэла Кантры» і выпрабавальны «Індэла Скай Лэб». На 2013 год КБ выпускала звыш 10 відаў беспілотнікаў, у тым ліку верталёты разведкі і паветраныя мішэні, і з’яўлялася найбольшым іх вытворцам у Беларусі.

У верасні 2013 году КБ «Індэла» прадставіла на беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2013» свой беспілотны верталёт «Індэла Інскай». У 2014 годзе беспілотнік запусцілі ў серыйную вытворчасць. У лістападзе 2015 году вытворца беспілотнікаў «Адком Сістэмы» з Абу-Дабі (ААЭ) набыў КБ «Індэла». На парадзе 3 ліпеня 2017 года паказалі беспілотнік «Індэла Скай Бур», які меў далёкасць стральбы да 1700 метраў. 21 лютага 2018 году Гаспадарчы суд Мінску распачаў справу аб банкруцтве КБ «Індэла», пасля чаго прадпрыемства ўзнавіла дзейнасць пад назвай Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты».

1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Канструктарскае Бюро Беспілотныя Верталёты ГісторыяКанструктарскае Бюро Беспілотныя Верталёты Гл. таксамаКанструктарскае Бюро Беспілотныя Верталёты СпасылкіКанструктарскае Бюро Беспілотныя ВерталётыБеспілотны лятальны апарат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

.nuАнтыкостыСяргей ШупаУладзімір ДубоўкаКларксвіл (Тэнесі)Брытва ОкамаЮрась СвіркаБеларускія татарыЗабалацце (Чавускі раён)Джэніфер ЛоўрэнсСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)БеларусыВасіль ВіткаБалгарскі алфавітПрыслоўеПалессеДаніэль КанеманБэз1984 (раман)Трагедыя ў НалібокахЗлучнікМар’інагорская гімназіяФіліп НуарэУладзімір СцяпанДамінік РудніцкіКуфарГерманіяЖалезаФальшывыя сябры перакладчыкаЛітоўская хронікаБаальбекАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка120-я зенітна-ракетная брыгадаЦыянабактэрыіБоска НтагандаЭтымалогіяApraxiaВануатуСлонімЭякуляцыяБорыс ДжонсанРэйчэл КарсанПестаТэатры БеларусіКупаллеKFCТэрмінNürnbergНавуковы стыльВялікае БушкаваТомас МорМоўная інтэрферэнцыяСымон-музыкаКыргызстанУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаДудуткіБеларуская дзіцячая літаратураІван ШамякінМіхась Турыянскі2023Па што ідзеш, воўча?ЛітаграфіяПолк КаліноўскагаЭпітэтАнгкор-ВатТроіцкая царква (Слонім)66-я цырымонія «Грэмі»Васіль ЦяпінскіЯндэксGoogleЎТрасянка🡆 More