Барсіна

Барсіна (грэч.

З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў

Барсіна
стар.-грэч.: Βαρσίνη
Барсіна
Нараджэнне 363 да н.э.
Смерць 309 да н.э.
Бацька Артабаз II
Муж Ментар Родаскі, Мемнан Родаскі, Eumenes[d] і Ментар
Дзеці Геракл[d]
Барсіна
Персідская жанчына на мазаіцы з Луўра. Зроблена ў Іране ў II ст.

Біяграфія

Яе бацька Артабаз кіраваў Фрыгіяй на Гелеспонце (Малая Азія) і паўстаў у 358 да н.э. супраць новага персідскага цара Артаксеркса III Оха. Яму прыйшлося наняць грэкаў-братоў з Родаса, Ментара і Мемнана, з якімі парадніўся, ажаніўшыся з іх сястрой у 355 да н.э.. Ментару ж Артабаз засватаў сваю дачку Барсіну, занадта маленькую, каб стаць сапраўднай жонкай. У 354 да н.э. Артабаз з дзецьмі, жонкамі і Мемнанам збег у Македонію пад заступніцтва Філіпа II. Тамака Барсіна атрымала грэчаскае выхаванне. Ментар збег у Егіпет, які стаў незалежным на час смут у Персіі.

У 343 да н.э. Ментар дапамог Артаксерксу III ізноў заваяваць Егіпет. Ён здолеў атрымаць вярхоўнае камандаванне ўсімі сіламі персаў на Захадзе, найвышэйшую пасаду, якую займаў чужынец у Персідскай імперыі за ўсю яе гісторыю. Карыстаючыся здабытым уплывам, Ментар папытаў дазволу вярнуцца Артабазу з Мемнанам. Атрымаўшы поўнае прабачэнне, Артабаз вярнуўся ў Малую Азію, такім чынам Барсіна стала сапраўднай жонкай Ментара ў 342 да н.э. і паспела нарадзіць яму сына і дачку, перш чым ён памёр праз 2 гады. Адразу ж Барсіна выйшла замуж за Мемнана, якія мелі значныя зямельныя ўгоддзі ў Траадзе (на Эгейскім узбярэжжы Малой Азіі).

Аляксандр Вялікі ўварваўся ў Азію ў 334 да н.э.. Пасля першых параз цар Дарый III зрабіў Мемнана военачальнікам персідскіх сіл на Захадзе, а каб быць упэўненым у яго вернасці, Барсіну пакінулі пры двары Дарыя. Мемнан вёў даволі паспяховыя дзеянні ў тыле Аляксандра, пагражаў адрэзаць яго ад Македоніі і ўзбуджаў бунт у Грэцыі. Аднак у 333 да н.э. ён памёр, у той самы год адбылася бітва пры Ісе, дзе Дарый пацярпеў поўную паразу і збег. Увесь яго двор, уключаючы Барсіну, быў захоплены ў Дамаску як баявы трафей. Барсіне было прыкладна каля 30, яна была старэйшая за Аляксандра на 7 гадоў, але прыгажосць яе не пацьмянела. Плутарх піша:

«Аляксандр пагадзіўся з парадай Парменіёна, які прапанаваў яму зблізіцца з гэтай прыгожай і высакароднай жанчынай. Гледзячы на іншых прыгожых і станістых палонніц, Аляксандр казаў жартам, што выгляд персіянак пакутлівы для вачэй.»

У далейшым Барсіна суправаджала Аляксандра. Пасля забойства Дарыя ў 330 да н.э. Артабаз перайшоў служыць македонскаму цару, і змог пабачыць сваю дачку. У 327 да н.э. Барсіна нарадзіла Геракла, першае дзіця Аляксандра. У той жа час Аляксандр узяў у жонкі бактрыйскую князёўну Раксану. Геракл не разглядаўся як спадчыннік Аляксандра Вялікага, бо Барсіна ў вачах падданых была ўсяго толькі наложніцай. Пасля з’яўлення афіцыйнай жонкі, якую кахаў Аляксандр, Барсіна з сынам выдалілася ў Пергам, дзе ціха пражывала аж да пачатку эпохі дыядохаў. Яе дачка ад Ментара была аддадзеная ў 324 да н.э. у жонкі Неарху, сябру і адміралу Аляксандра.

Падчас войнаў дыядохаў Антыгон выслаў Барсіну з сынам з Пергама пад апеку Палісперхона, каб узмацніць ціск на Касандра, які кіраваў у то час у Македоніі. У 309 да н.э. Палісперхон вырашыў выкарыстаць адзінага пакінутага ў жывых сына Аляксандра Вялікага для ўмацавання ўплыву ў Македоніі. Да няшчасця для Геракла яго абвясцілі спадчыннікам трона, як толькі яму споўнілася 18 гадоў. Аднак Касандр пераканаў Палісперхона адмовіцца ад задумы, абяцаўшы наўзамен саступкі. Барсіна і Геракл былі забітыя па загадзе Палісперхона ў 309 да н.э.

Зноскі

  • Любкер Ф. Eumenes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 502–503.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Барсіна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    309 да н.э.363 да н.э.Аляксандр МакедонскіАртабаз IIАхеменідыГрэчаская моваЛацінская моваПерсыФарнакіды

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мікола ГусоўскіМінская ратушаПаўлінкаА хто там ідзе?Адвечным шляхамОдноклассникиВікісховішчаNode.jsПолымя (часопіс)Беларусь 2Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіКірыла ТураўскіБеларускі лацінскі алфавітУсебеларускі народны сходГанаровыя грамадзяне ПолацкаПарнаграфія383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАІван НавуменкаБуры мядзведзьАлесь Мікалаевіч КарлюкевічСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньАндрэй Валер’евіч ХадановічГаспадарчыя заняткі беларусаўВіктар МарціновічАленаПастава на каленяхКрыжакіПурпурны колерПінская шляхта (п’еса)Насельніцтва БеларусіКвэньяПаца-ВацаАлесь АдамовічЛічэбнікМікалай I (імператар расійскі)СучаснасцьДудуткіKufar.byРыфмаНацыянальна-вызваленчы рухШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларуская моваМесны склонБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Тэорыя адноснасціЭль-НіньёРасціслаў ЗавістовічРагнеда РагвалодаўнаМіхась БельскіМонктанскі ўніверсітэтВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўГлобус БеларусіУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіЗянон Станіслававіч ПазнякАртур ВольскіКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Марат Сяргеевіч МаркаўБеларусыМаскваМінійЯўхім Фёдаравіч КарскіЛацінская моваСідрДругая сусветная вайнаПраспект Незалежнасці (Мінск)Мінская вобласцьВікіпедыяПулемецкае возераbyovqФаціма Зайнулінаўна ГабітаваПартызанскі праспект (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха🡆 More