Антыгуа

Анты́гуа (англ.: Antigua) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў.

Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. На востраве размешчана сталіца — горад Сент-Джонс. Плошча — 281 км². Насельніцтва — 80 161 чалавек (2006).

Антыгуа
англ. Antigua
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча281 км²
Насельніцтва80 161 чал.
Шчыльнасць насельніцтва285,27 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Антыгуа (Малыя Антыльскія астравы)
Антыгуа
Антыгуа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Антыгуа 
Карта астравоў Антыгуа і Барбуда

Востраў Антыгуа знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага басейна ў 41 км на поўдзень ад вострава Барбуда, 38 км на паўночны ўсход ад вострава Мантсерат, у 62 км на поўнач ад вострава Гвадэлупа. Даўжыня - 23,3 км, найбольшая шырыня - 21,4 км.

Востраў Антыгуа ўзнік на месцы субдукцыі тэктанічных пліт некалькі мільёнаў гадоў таму. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў мінулым ён быў звязаны сушай з востравам Барбуда. Паўднёва-заходняя частка гарыстая. Лічыцца, што яна мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Абама, вядомая да 2009 г. як пік Богі (новая назва была дадзена ўрадам дзяржавы Антыгуа і Барбуда ў гонар Барака Абамы). Яна ўзвышаецца на 402 м над узроўнем мора. Цэнтральная частка ўяўляе сабою старажытнае вулканічнае плато з невысокімі пагоркамі і нізінамі. Паўночна-усходняя частка складаецца пераважна з вапнякоў. Узбярэжжа Антыгуа парэзана глыбокімі залівамі і невялікімі бухтамі. На паўночным усходзе залівы маюць працяглыя водмелі і невялікія вапняковыя астравы і скалы.

Клімат трапічны пасатны. Найбольш спякотны і вільготны сезон цягнецца з чэрвеня да жніўня. Сярэдняя тэмпература летніх месяцаў вагаецца ад +25 °C да +31 °C. Яны суправаджаюцца тайфунамі, што фарміруюцца ў выніку сутыкнення цёплых вільготных вятроў Карыбскага мора з прахалоднай атмасферай блізкай Атлантыкі. Узімку атлантычныя вятры змягчаюць спякоту, усталёўваецца сухое надвор'е. Сярэдняя зімовая тэмпература вагаецца ад +22 °C да +28 °C.

Прырода

Антыгуа 
Карыбская элінія - звычайны від птушак на Антыгуа

Да прыходу еўрапейцаў большая частка вострава была занята трапічнымі лясамі. У наш час лясы займаюць каля 9 тысяч га. У іх выяўлена 1158 відаў раслін, 2,9% з якіх з’яўляюцца эндэмікамі. На паўночным усходзе, дзе колькасць ападкаў ніжэйшая, чым у гарах, а вапняковыя глебы надзвычай кіпрыя, пераважаюць ксерафітныя хмызнякі, зараснікі кактусаў, алоэ, баваўнянага дрэва і інш. На ўзбярэжжы растуць какосавыя пальмы. Флора Антыгуа значна зменена чалавекам дзякуючы інтрадуцыраваным відам. Многія з іх завозіліся як культурныя расліны, але ў наш час шырока распаўсюджаны і ў дзікім выглядзе, у тым ліку фінікавая пальма, інжыр, карычнае дрэва, дзікі вінаград і г. д.

Фаўна Антыгуа тыповая для Малых Антыльскіх астравоў, прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, марскімі і сухапутнымі чарапахамі, яшчаркамі, амфібіямі. У XIX ст. для кантролю колькасці пацукоў былі ўвезены мангусты, аднак на Антыгуа яны сустракаюцца значна радзей, чым на Ямайцы або Гвадэлупе. У прыбярэжнай зоне каля вострава шмат рыб, малюскаў, ракападобных. Сустракаюцца рэдкія віды каралаў.

Гісторыя

Антыгуа 
Перавозка цукру з Антыгуа, мал. 1823 г.

Першыя індзейскія паселішчы з’явіліся на Антыгуа ў 2400 г. да н. э. Найбольш старажытныя насельнікі былі выхадцамі з Паўднёвай Амерыцы, займаліся збіральніцтвам і рыбалоўствам, не ведалі вырабу керамікі. У канцы 1 тысячагоддзя н. э. на востраве з’явіліся земляробы-аравакі. У першай палове 2 тысячагоддзя н. э. іх выціснулі ваяўнічыя карыбы. Але колькасць заваёўнікаў не была значнай.

У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбаў, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-ла-Антыгуа (ісп.: Santa Maria de la Antigua) ў гонар знакамітага касцёла ў Севільі. У 1632 г. на ім высадзіліся англійскія каланісты. Яны займаліся вырошчваннем тытуню, бавоўны і цукровага трыснягу. Для працы на плантацыях увозіліся чарнаскурыя афрыканскія рабы, нашчадкі якіх у нашы дні складаюць нашчадкі астравіцян. Ужо ў 1713 г. колькасць рабоў дасягала 12500 чал. і перавышала еўрапейскую абшчыну (5000 чал.). У 1725 г. брытанцы пабудавалі на Антыгуа докі, дзе чынілі і ладзілі новыя караблі. На іх таксама часткова выкарыстоўвалася праца рабоў. У 1834 г. рабства было адменена.

У 1918 г. на Антыгуа быў створаны адзін з першых на Малых Антылаў прафсаюзаў, арганізавана першая забастоўка рабочых на цукровых плантацыях.

У 1968 г. Антыгуа і Барбуда былі вылучаны ў асобную брытанскую калонію. У 1981 г. яна атрымала дзяржаўную незалежнасць.

Галерэя

Спасылкі

Tags:

Антыгуа ГеаграфіяАнтыгуа ПрыродаАнтыгуа ГісторыяАнтыгуа ГалерэяАнтыгуа СпасылкіАнтыгуаАнглійская моваАнтыгуа і БарбудаВостраўМалыя Антыльскія астравыСент-Джонс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь АркушАланінПлошча Якуба КоласаХаўленд (востраў)Мікіта Ільіч ТалстойЛюдзі на балоце (раман)Марк ШагалНавагрудскі замакМагілёўская вобласцьПрамысловасцьРаіса Андрэеўна БаравіковаКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)АрфаграфіяУладзімір Іванавіч КарызнаІў дзю МануарГенадзь Пятровіч ПашкоўДняпровецСмаргоньПружаныМіхась ТурыянскіСтупені параўнанняБеларуская дэтэктыўная прозаВершаваны памерВасіль БыкаўПарнафільмПавукі-бакаходыПалавы актГалоўная старонкаМухамор чырвоныNaviny.byАнтыінтэлектуалізмСтрававальная сістэма чалавекаПагоняМячэць Султана КабусаАсветніцтваБеларуская міфалогіяМааізмЖнівеньБеларусы ў Афганскай вайнеУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВадзім Кабанчук2016Уладзімір Пятровіч БутрамееўІсландыяРасліныГанна Мікалаеўна КісліцынаГамеланЁрквілскі ўніверсітэтБеспілотны лятальны апаратДзікае паляванне караля СтахаФелікс МендэльсонБаронЭлектралітЛарыса ГеніюшПавел Андрэевіч МіськоДрыгавічыХрыстос прызямліўся ў ГародніЗімовыя Алімпійскія гульні 1988ШвецыяУладар ПярсцёнкаўЭнцыклапедыяСпіс вуліц МінскаКірыла ТураўскіАстравецВялікая Айчынная вайнаЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Пётр Пятровіч КанаўніцынХведар Хведаравіч ГурыновічАртур ВольскіМарфемаШэры журавельУладзімір ДубоўкаЭль-Ніньё🡆 More