Андрэас Шлютэр (ням.: Andreas Schlüter, 20 мая 1660, Гамбург альбо Гданьск — 1714, Санкт-Пецярбург) — нямецкі архітэктар і скульптар, найбольш яркі і запатрабаваны прадстаўнік ранняга барока ў Германіі.
Дырэктар Берлінскай акадэміі мастацтваў у 1702—1704 гадах.
Андрэас Шлютэр | |
---|---|
ням.: Andreas Schlüter | |
Дата нараджэння | 1660[…] ці магчыма 1659 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1714[…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар, бурштыннік, будаўнік, дзеяч мастацтваў, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | барока |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1689—1693 гг. працаваў у Польшчы, пераважна ў Варшаве, дзе стварыў скульптурнае ўбранне каралеўскага палаца ў Вілянаве і палаца Красіньскіх. Шэраг яго работ знаходзіцца ў Жоўкве, маёнтак Яна Сабескага.
У 1694 годзе перамясціўся ў Берлін, дзе распрацоўваў інтэр’еры апартаментаў курфюрста і наглядаў за будаўніцтвам Гарадскога палаца ў Берліне. Яго шэдэўрам лічыцца конны помнік «Вялікаму курфюрсту», цяпер перанесены ў Шарлоттенбург, найбольш значны для таго часу конны помнік, створаны у 1696 годзе (адліты ў 1700 годзе Іяганам Якобі (ням. Johann Jacobi)) [11]. У 1697 годзе Шлютер стварыў бронзавую статую курфюрста Фрыдрыха III для Кёнігсберга. У гэтых помніках Шлютер выступае апалагетам складаю прускага абсалютызму. У статуі вялікага курфюрста ён імкнуўся даць вобраз грознага і мудрага валадара. Апрануты ў антычны касцюм, у пышным парыку, кіраўнік Прусіі ўрачыста сядзіць на кані. Пастамент помніка упрыгожаны вялікімі дэкаратыўнымі валютамі і чатырма фігурамі закутых у ланцугу рабоў, якія сімвалізуюць перамогі прускага абсалютызму.
У 1698 годзе Шлютэру даручылі завяршыць распачатую Нерынгам пабудову і вырабіць аздабленне будынка берлінскага арсенала.
У 1699 годзе Шлютэру даручылі кіраваць будаўніцтвам вялікага каралеўскага палаца па створаным ім праекце. Да таго часу ён быў прызначаны галоўным архітэктарам. Берлінскі палац будаваўся доўга: пачаты задоўга да Шлютэра, ён быў фактычна скончаны толькі да сярэдзіны XIX стагоддзя. Аднак вонкавы выгляд будынка вызначылі менавіта тыя яго часткі, якія былі створаныя Шлютэрам. Яму належалі паўднёвы і паўночны фасады палаца і фасады яго ўнутранага двара, а таксама інтэр’ер лесвіцы і шэраг парадных пакояў.
У 1706 годзе з-за інтрыг свайго суперніка Эазандэра фон Гётэ Шлютэр быў адхілены ад пабудовы вялікага палаца, але не пазбавіўся пасады прыдворнага скульптара і вылепіў ў 1713 годзе надмагільны помнік Фрыдрыха I.
За год да смерці Шлютэр прыняў прапанову Пятра Першага, 1 траўня 1713 года Андрэас Шлютэр падпісаў дамову з Якавам Брусам і пераехаў у Расію будаваць Санкт-Пецярбург у чыне «дырэктара будаўніцтва». Пасяліўся ў Летнім палацы, для якога выканаў шэраг скульптур і рэльефаў. Архітэктару прызначылі жалаванне ў пяць тысяч рублёў у год. У 1714 годзе, дзякуючы яму Летні палац набыў свой канчатковы, цяперашні выгляд.
Памёр 4 ліпеня 1714 года. Магіла Шлютэра на Сампсоніеўскіх могілках не захавалася.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Андрэас Шлютэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.