Альфрэд Вернер

Альфрэд Вернер (ням.: Alfred Werner; 12 снежня 1866, Мюлуз — 15 лістапада 1919, Цюрых) — швейцарскі хімік, стваральнік каардынацыйнай тэорыі, якая легла ў аснову хіміі комплексных злучэнняў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1913).

Альфрэд Вернер
ням.: Alfred Werner
Альфрэд Вернер
Дата нараджэння 12 снежня 1866(1866-12-12)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1919(1919-11-15)[…] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Emma Werner[d]
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія, фізічная хімія і хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Артур Рудольф Ганч
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Альфрэд Вернер
Альфрэд Вернер

Біяграфія

Нарадзіўся ў французскім Эльзасе ў сям’і токара; неўзабаве пасля яго нараджэння бацька купіў ферму і заняўся развядзеннем племянной жывёлы. Пасля заканчэння тэхнічнага вучылішча ў 1885 годзе быў прызваны на гадавую вайсковую службу ў нямецкай арміі (Эльзас быў анексаваны Германіяй у 1871 годзе). Служыў у Карлсруэ, дзе ў вольны час наведваў лекцыі ў Вышэйшай тэхнічнай школе. Пасля службы Вернер вырашыў не вяртацца ў Эльзас і паступіў у Тэхналагічны інстытут у Цюрыху, які скончыў у 1889 годзе з дыплом хіміка-тэхнолага.

У 1890—1891 гадах працаваў у хіміка-тэхнічнай лабараторыі інстытута на пасадзе асістэнта. У 1890 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Аб прасторавым размеркаванні атамаў у злучэннях азоту». У 1891—1892 гадах стажыраваўся ў лабараторыі М. Бертло ў Калеж дэ Франс (Парыж).

У 1892 годзе атрымаў пасаду прыват-дацэнта ў Тэхналагічным інстытуце. У 1893—1915 — прафесар арганічнай хіміі ў Цюрыхскім універсітэце, з 1909 — дырэктар Хімічнага інстытута гэтага ўніверсітэта. У 1895 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства.

Атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі 1913 «у знак прызнання яго работ аб прыродзе сувязяў атамаў у малекулах». Узнагароджаны медалём Леблана Французскага хімічнага таварыства. Член Брытанскага хімічнага таварыства, Гётынгенскай акадэміі навук і шэрагу іншых навуковых таварыстваў.

Зноскі

  • Alfred Werner // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Вернер Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/tod/friedhoefe/prominenteverstorbene/Promi_Alpha.pdf
  • а б LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Альфрэд Вернер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    12 снежня15 лістапада18661919МюлузНобелеўская прэмія па хімііНямецкая моваЦюрых

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БрэстAv.byФК СевільяТаежная зонаМатрона Сяргееўна МаркевічГай Юлій ЦэзарСтыль (мова)Бізнес-анёлТрускаўкаМаксім ГарэцкіНьёраДзеепрыслоўеКобальтТэрмінСласцёны (Дрыбінскі раён)Салах аль-МухтарАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеСвяшчэнная Рымская імперыя557-я інжынерная брыгадаПрудок (Гомель)Рыз УізерспунНастаўніцкая газетаПалітычныя партыі БеларусіЛідсДу ФуРыгор БарадулінМастацкі стыльВейшнорыяГалоўная старонкаЛішайнікіКуклічы (Свіслацкі раён)Янка БрыльЛюбоўАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўВялікая Айчынная вайнаФК Рубін КазаньКарыбут АльгердавічНапады на пасольства Лівіі ў МінскуАстатАркадзь КуляшоўМіжнародны стандартны кніжны нумарТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаВ’етнамЧасціны мовыuknytСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаДыяна (прынцэса Уэльская)Яўгенія ЯнішчыцСпіс беларускіх імёнГрызуныАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаКарл VII (кароль Францыі)Чырвоным па БелымДавід Бен-ГурыёнГалілеа ГалілейСтаматалогіяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўЗлучаныя Штаты АмерыкіАхова птушак БацькаўшчыныБародкіМаксім Філімонавіч Ус1984 (раман)Чыгуначны вакзалНарвасадатаЭдуард Сямёнавіч НіканораўКаханак Вялікай МядзведзіцыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаМностваКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)МастурбацыяБлакітны колерПершая Аўстрыйская РэспублікаАксаміткі прамастойныя🡆 More