Алхімія

Алхімія (лац.: alchimia, alchymia, ад араб.

У больш вузкім сэнсе — квазіхімічнае вучэнне пра пераўтварэнне металаў у золата і срэбра шляхам фізіка-хімічных маніпуляцый з дапамогаю адмысловага сродку, званага філасофскім каменем. Часам алхіміяй называюць пэўныя містычныя, даоскія і псіхатэхнічныя практыкі (г.зв. унутраная алхімія), скіраваныя на дасягненне несмяротнасці.

Этымалогія

Паводле адной з версій, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад копцкага слова Kēme, якое мае шмат значэнняў: «чорны», «чарназём», «свінец»; таксама Kēme — гэта уласна копцкая назва Егіпта.

Паводле іншай версіі, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад грэчаскага χύμος — «вадкасць», «сок».

Гісторыя алхіміі

Радзімай алхіміі лічыцца Старажытны Егіпет, а пачынальнікам, паводле традыцыі, — Гермес Трысмегіст. Алхімічныя практыкі актыўна развіваліся ў арабскіх краінах і сярэднявечнай Еўропе.

Алхімія 
Алхімікі ў пошуках філасофскага каменя

Культура Егіпта, як вядома, валодала добра развітымі тэхналогіямі, што дэманструюць аб'екты і збудаванні, стварэнне якіх магчыма толькі пры наяўнасці тэарэтычнай і практычнай базы. Пацвярджэнне развіцця першасных тэарэтычных ведаў у Егіпце навука атрымлівала ў апошні час. Тым не менш, на такое паходжанне паказвае, у большай ступені традыцыйныя крыніцы алхіміі, мудрагелістага і квяцістага «сімбіёзу» мастацтва і, у пэўнай ступені, хіміі. Сярод такіх крыніц у першую чаргу варта адзначыць «Ізумрудную скрыжаль» (па-лацінску: Tabula smaragdina) Гермеса Трысмегіста, як і шэраг іншых трактатаў «Вялікага алхімічнага збору».

Меў месца яшчэ ў IVIII стагоддзях да н.э. на Усходзе, гэта значыць у Індыі, Кітаі, у арабскім свеце, ранні «прататып» алхіміі. У гэты і наступныя перыяды былі знойдзены новыя спосабы атрымання такіх элементаў, як то ртуць, сера, фосфар, ахарактарызаваны многія солі, ужо былі вядомыя і выкарыстоўваліся азотная кіслата (HNO3) і луг гідраксід натрыя (NaOH). З ранняга Сярэднявечча атрымлала развіццё тое, што зараз прынята разумець пад алхіміяй, у якой традыцыйна злучыліся, разам з вышэйназванымі навукападобнымі кампанентамі, у сэнсе сучаснага разумення метадалогіі навукі, філасофскія прадстаўленні эпохі і новыя для таго часу рамесныя навыкі, а таксама магічныя і містычныя прадстаўлення. Вядомымі алхімікамі таго часу былі Джабір ібн Хаян, Авіцэна і Абу-ар-Разі. Яшчэ ў антычнасці, дзякуючы інтэнсіўнаму развіццю гандлю, золата і серабро сталі ўсеагульным эквівалентам вырабляемых тавараў. Цяжкасці, з якімі звязана атрыманне гэтых параўнальна рэдкіх металаў, заахвоцілі да спробаў практычнага выкарыстання натурфіласофскіх поглядаў Арыстоцеля аб пераўтварэнні адных рэчываў у іншыя; узнікненне вучэння пра «трансмутацыі», разам з працамі Гермеса Трысмегіста, традыцыя алхімічнай школы звязвана з яго імем. Гэтыя ўяўленні зведалі мала змен аж да XIV стагоддзя.

У VII стагоддзі алхімія пракралася ў Еўропу. У той час, як і на працягу ўсёй гісторыі, у прадстаўнікоў пануючых пластоў грамадства асаблівай «папулярнасцю» карысталіся прадметы раскошы, у асаблівасці — золата, паколькі менавіта яно з'яўляліся эквівалентам гандлёвай ацэнкі. Алхімікаў, у ліку іншых пытанняў, працягвалі цікавіць спосабы атрымання золата з іншых металаў, а таксама праблемы іхняй апрацоўкі. Разам з тым, да таго часу арабская алхімія стала аддаляцца ад практыкі і страціла свой уплыў. З-за асаблівасцей тэхналогій, абумоўленых, у ліку іншага — сістэмай герметычных поглядаў, адрозненнем знакавых сістэм, тэрміналогіі і асабліва карпаратыўнага распаўсюджвання ведаў «алхімічныя дзействы» развіваліся вельмі марудна. Найбольш вядомымі еўрапейскімі алхімікамі лічацца Нікола Фламель, Альберт Вялікі, Джон Дзі, Роджэр Бэкан і Раймунд Лулій. Эпоха алхімікаў адзначыла атрыманне шматлікіх першасных рэчываў, распрацоўку спосабаў іх атрымання, выдзялення і ачысткі. Толькі ў XVI стагоддзі з развіццём розных вытворчасцей, у тым ліку металургіі, а таксама фармацэўтыкі, абумоўленым узрастаннем яе ролі ў медыцыне, пачалі з'яўляцца даследчыкі, чыя дзейнасць прывяла да істотных пераўтварэнняў у гэтай навуцы, якія наблізілі станаўленне добра асэнсаваных і актуальных практычных метадаў гэтай дысцыпліны. Сярод іх, перш за ўсё, варта адзначыць Георгія Агрыкалу і Парацэльса.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Алхімія ЭтымалогіяАлхімія Гісторыя алхімііАлхімія ЛітаратураАлхімія СпасылкіАлхіміяwikt:AlАрабская моваДаасізмЗолатаКвазі-Лацінская моваМеталМістыкаНатурфіласофіяСрэбраФармакалогіяХімія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Блакітны колерТадэвуш ТышкевічДзеяслоўАртрозДзеепрыслоўеТрагедыя ў НалібокахМайк ПенсЧыгуначны вакзалGmailПімен ПанчанкаУладзімір Пятровіч СаламахаНарачанская група азёрЯўген ПапакульВалянцін Паўлавіч ТаўлайУнікодТроіцкая царква (Слонім)Раскіданае гняздо (п’еса)Садружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіЗмітрок БядуляГалоўная старонкаЭдуард Сямёнавіч НіканораўКрыс ЭвертВалерый Дзмітрыевіч МаракоўАлегзандрыяМіхась БашлакоўСяргей Пятровіч Гурулёў.neАляксандр Мікалаевіч СакураўНа ростаняхЧырвоным па Белым2022Рамантычны фільмПаўночная АмерыкаСвяшчэнная Рымская імперыяРадучы (вёска)Уітні Х’юстанIva SativaАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукАфіцыйна-дзелавы стыльВікіслоўнікМоўная нормаКанье УэстКандрат КрапіваПарыжТэхасПутумаёСекс без пранікненняБалгарскі алфавітФК МіланБаба-ЯгаНацыяналізмПарэміялогіяСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Рымская квадрыеналеАхоцкае мораГуканне вясныАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЛуі ДавуInternet ExplorerМязень (горад)Яўгенія ЯнішчыцМіцыпсаРомбМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічРасійская імперыяГісторыя БеларусіГарнастаевічыЯўстах Піевіч ТышкевічУльтраправыяСан-Луіс-Абіспа🡆 More