Іван Васілевіч або Іван III, пазней Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (1462—1505).
Іван III Васільевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Сумесна з | Васіль II | ||||||
Папярэднік | Васіль II | ||||||
Нараджэнне | 22 студзеня 1440 | ||||||
Смерць | 27 кастрычніка 1505 (65 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Васіль II | ||||||
Маці | Марыя Яраслаўна[d] | ||||||
Жонка | Марыя Барысаўна[d] і Соф’я Палеалог | ||||||
Дзеці | Іван Іванавіч Малады, Васіль III, Юрый Іванавіч[d], Андрэй Іванавіч[d], Алена Іванаўна, Дзмітрый Іванавіч Жылка[d], Сямён Іванавіч[d], Inokinya Aleksandra[d], Yevdokiya Ivanovna[d] і Theodosia Ioannovna[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, з серпухаўскай галіны нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Данілы (роду Данілавічаў) і родзічка па бацькоўскай лініі. Прамое імя, нададзенае па нараджэнні — Цімафей.
Іван III далучыў да Масквы многія ўдзельныя княствы Рурыкавічаў, процістаяў знешняй усходняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага, скасаваў залежнасць Масквы ад татар пасля стаянне на Угры ў 1480 годзе. Другі шлюб — з Соф’я, пляменніцай апошняга візантыйскага імператара, дазволіў Івану апеляваць да спадчыны канстанцінопальскіх уладароў, адначасова спрыяў далучэнню да дасягненняў еўрапейскай культуры і навукі. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча Маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі «Масква — трэцім Рымам», лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль.
Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і іншыя гарады і землі.
Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, узрасла міжнародная вядомасць Маскоўскай дзяржавы, вялікі князь маскоўскі ўзяў тытул «гасудар усяе Русі», такім чынам выказаў прэтэнзіі на падначаленне сваёй уладзе ўсіх зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы.
Іван III правіў у Маскве 43 гады і за гэты час здолеў ператварыць Вялікае Княства Маскоўскае ў цэнтралізаваную дзяржаву — Маскоўскую дзяржаву. Як пісаў расійскі гісторык М. М. Карамзін: «Адгэтуль гісторыя наша прымае годнасць сапраўды дзяржаўнай, апісваючы ўжо не бессэнсоўныя бойкі княжацкія, але дзеянне Царства, якое набывае незалежнасць і вялікасць. Рознаўладдзе знікае разам з нашым падданствам; утвараецца дзяржава моцная, як бы новая для Еўропы і Азіі, якія, бачачы яе са здзіўленнем, прапануюць ёй выдатнае месца ў іх сістэме палітычнай. Ужо саюзы і войны нашы маюць важную мэту: кожнае асобнае прадпрыемства з’яўляецца следствам галоўнай думкі, накіраванай на карысць Айчыны».
У 1478 годзе да Масквы далучаны Ноўгарад, у 1485 — Цвер, Тула, а таксама вялікая частка Вялікага княства Разанскага. На тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі незалежнымі засталіся толькі Пскоў і частка Вялікага княства Разанскага.
Барацьба са звыклым да волі Ноўгарадам была асабліва доўгай. Наўгародцы не маглі вырашыць, чыё заступніцтва прыняць: Масквы або Вялікага Княства Літоўскага. Іван III два разы хадзіць на Ноўгарад з войскамі (у 1471 і ў 1478 гадах). Пасля першага паходу на Ноўгарад (1471) Іван III прымусіў наўгародцаў «ставіць архіепіскапа на Маскве».
У выніку другога паходу (1478), веча было знішчана, як палітычны інстытут, а вечавы звон вывезены ў Маскву, як знак падначалення Наўгародскай зямлі вялікаму князю маскоўскаму.
Менавіта Іван III здолеў канчаткова пакончыць з татара-мангольскім нашэсцем. Паводле падання, у 1480 годзе хан Ахмат даслаў у Маскву чарговае пасольства з патрабаваннем даніны. Іван III Васілевіч паклікаў да сабе паслоў, але замест таго, каб заплаціць даніну, князь, дэманстратыўна разарваўшы і растаптаўшы нагамі партрэт хана, загадаў забіць усіх паслоў, акрамя аднаго. Гэтаму апошняму ён загадаў вяртацца дахаты і перадаць хану, каб пакінуў Маскву ў спакоі, у адваротным выпадку князь паабяцаў зрабіць з ханам тое, што ўжо прарабіў з яго пасламі.
Хан Ахмат раз’юшыўся і, сабраўшы войскі, адправіўся ваяваць з непакорлівым князем. Акрамя таго, ён заручыўся падтрымкай і дапамогай літоўскага вялікага князя і польскага караля Казіміра.
Маскоўскія і татарскія войскі сустрэліся 6 кастрычніка 1480 годзе на берагах Угры. Маскоўцы стаялі на левым беразе, татары — на правым. Сілы былі прыкладна роўныя. Ні тыя, ні іншыя не вырашаліся напасці. Так яны стаялі да 11 лістапада 1480 года, калі ханскія войскі развярнуліся і сышлі дадому. Гэтае супрацьстаянне татарскіх і маскоўскіх войск атрымала назву «Стаянне на рацэ Угры». У выніку татарскага нашэсця, якое доўжылася больш двух стагоддзяў, скончылася.
А ў 1487 годзе Іван III здолеў паставіць Казанскае ханства ў васальную залежнасць ад Маскоўскага княства.
У выніку вайны 1494 года, першай пасля стаяння на Угры ў 1408 годзе, да Вялікага Княства Літоўскага да Масквы адышла Вязьма. У выніку вайны 1500—1503 гадоў, якая пачалася няўдалай для ВКЛ бітвай на Ведрашы (1500), скончылася адыходам да Масквы гарадоў Ноўгарад-Северскага, Старадуба, Гомеля, Бранска, Таропца, Мцэнска, Дарагабужа і іншых.
У 1479 годзе ў Маскве было скончана будаўніцтва новага каменнага Успенскага сабора. У 1485 годзе Іван III пачаў вялікае будаўніцтва на тэрыторыі Маскоўскага Крамля. Па яго загаду будавалася Званіца Івана Вялікага, Гранавітая палата і іншыя. У 1492 годзе на ўзбярэжжы Балтыйскага мора закладзена крэпасць Івангорад.
У 1497 годзе Іван III увёў Судзебнік, збор законаў дзяржавы, складзены яго загадам дзякам Гусевым на аснове «Рускай Праўды», судных грамат і традыцый маскоўскага судаводства.
Іван III Васілевіч быў жанаты з Візантыйскай царэўнай Соф’я. Жадаючы паказаць, што Масква ва ўсіх адносінах з’яўляецца пераемніцай Канстанцінопаля, Іван III упершыню на Русі ўвёў абрад шлюбу на царства. Акрамя таго, ён аб’яднаў Маскоўскі герб з гербам Візантыі: маскоўскага Георгія Пераможца, які забівае цмока, з візантыйскім двухгаловым арлом. Пры Іване III, з канца 15 ст., у звычай пачала ўводзіцца і візантыйская назва Русі — «Расія» — як назва Маскоўскай дзяржавы.
Князь Іван III Васілевіч памёр 27 кастрычніка 1505 і пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.
Жонкі:
Дзеці:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван III Васільевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.