Іван Аляксеевіч Бунін

Іван Аляксеевіч Бунін (10 (22) кастрычніка 1870, Варонеж — 8 лістапада 1953, Парыж) — рускі пісьменнік, паэт, ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1909), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1933 года.

Іван Аляксеевіч Бунін
руск.: Иван Алексеевич Бунин
Іван Аляксеевіч Бунін
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, паэт, празаік, драматург
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1870(1870-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1953(1953-11-08)[…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Tsakni[d] і Vera Muromtseva-Bunin[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

Род Буніных вядзе свой пачатак ад Сімяона Бункоўскага, які ў XV ст. выехаў з Літвы да маскоўскага князя Васілія Цёмнага. Як паведамляецца ў «Гербоўніку дваранскіх родаў», Сімяон Бункоўскі разам са сваёй дружынай паступіў да яго «на ратную службу»:

Іван Аляксеевіч Бунін  Род Буніных ідзе ад Сімяона Бункоўскага, чалавека знатнага, які выехаў у XV ст. з Польшчы да вялікага князя Васіля Васільевіча. Праўнук яго Аляксандар Лаўрэнаў сын Бунін служыў ва Ўладзіміра і забіты каля Казані. Стольнік Кузьма Лявонцьеў Бунін наданы за службу і храбрасць дарчай граматай на маёнткі. Такім жа чынам і іншыя шмат якія Буніны служылі ваяводамі і на іншых пасадах і мелі вёскі. Усё гэта пацвярджаецца паперамі Варонежскага дваранскага дэпутацкага сходу аб унясенні роду Буніных у радаслоўную кнігу ў VI частку, у лік старадаўняга дваранства… Іван Аляксеевіч Бунін 

Жыццё

Да 11 гадоў выхоўваўся дома, у 1881 паступае ў Ялецкую павятовую гімназію, у 1885 вяртаецца дадому і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросце пачынае пісаць вершы, у 1887 — дэбют у друку. У 1889 ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газету «Арлоўскі веснік». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтай газеты Варварай Пашчанка, з якой яны насуперак жаданню сям’і пераязджаюць у Палтаву (1892). Зборнікі «Вершы» (Арол, 1891), «Пад адкрытым небам» (1898), «Лістапад» (1901; Пушкінская прэмія).

У 1895 годзе асабіста пазнаёміўся з Чэхавым, да гэтага перапісваліся. У 1890-х падарожнічаў на параходзе «Чайка» («барк з дровамі») па Дняпру і наведаў магілу Тараса Шаўчэнкі, якога любіў і шмат потым перакладаў. Праз некалькі гадоў напісаў нарыс «На „Чайке“», які быў апублікаваны ў дзіцячым ілюстраваным часопісе «Усходы» (1898, № 21, 1 лістапада). У 1899годзе ўступае ў шлюб з Ганнай Мікалаеўнай Цакні (Какні), дачкой грэчаскага рэвалюцыянера. Шлюб быў недоўгачасовым, адзінае дзіця памерла ў 5-гадовым узросце (1905). У 1906 Бунін уступае ў грамадзянскі шлюб (у 1922 афіцыйна аформлены) з Верай Мікалаеўнай Мурамцавай, пляменніцай З. А. Мурамцава, першага старшыні Першай Дзяржаўнай Думы.

У апавяданнях і аповесцях паказаў (часам з настальгічным настроем)

  • Высіленне дваранскіх сядзіб («Антонаўскія яблыкі», 1900)
  • Жорсткае аблічча вёскі («Вёска», 1910, «Сухадол», 1911)
  • Згубнае забыццё маральных асноў жыцця («Спадар з Сан-Францыска», 1915).
  • Рэзкае непрыманне Кастрычніцкай рэвалюцыі і бальшавіцкага рэжыму ў дзённікавай кнізе «Акаянныя дні» (1918, апублікаваная ў 1925).
  • У аўтабіяграфічным рамане «Жыццё Арсеньева» (1930) — узнаўленне мінулага Расіі, дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
  • Трагічнасць чалавечага існавання ў навэлах аб каханні («Міціна каханне»], 1925; зборнік апавяданняў «Цёмныя алеі», 1943.
  • Перавёў «Песню аб Гаяваце» амерыканскага паэта Г. Лангфела. Упершыню была надрукаваная ў газеце «Арлоўскі Веснік» у 1896 г. У канцы таго жа года друкарня газеты выдала яе асобнай кнігай.

Буніну тройчы прысуджалася Пушкінская прэмія; у 1909 годзе ён быў абраны акадэмікам па разрадзе зграбнай славеснасці, стаўшы самым маладым акадэмікам Расійскай акадэміі.

Летам 1918 года Бунін перабіраецца з бальшавіцкай Масквы у занятую германскімі войскамі Адэсу. З набліжэннем у красавіку 1919 года да горада Чырвонай арміі не эмігруе, а застаецца ў Адэсе. Вітае заняцце горада Добраахвотніцкай арміяй у жніўні 1919 года, асабіста дзякуе прыбыўшага 7 кастрычніка ў горад генерала А. І. Дзянікіна, актыўна супрацоўнічае з ОСВАГ (прапагандысцка-інфармацыйны орган) пры УЗПР. У лютым 1920 пры падыходзе бальшавікоў пакідае Расію. Эмігруе ва Францыю.

У эміграцыі вёў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць: выступаў з лекцыямі, супрацоўнічаў з рускімі палітычнымі партыямі і арганізацыямі (кансерватыўнага і нацыяналістычнага кірунку), рэгулярна друкаваў публіцыстычныя артыкулы. Выступіў з вядомым маніфестам аб задачах Рускага Замежжа адносна Расіі і бальшавізму: «Місія Рускай эміграцыі». Шмат і плённа займаўся літаратурнай дзейнасцю, стаўшы адной з галоўных фігур Рускага Замежжа.

Бунін стварае свае лепшыя рэчы: «Міціна каханне» (1924), «Сонечны ўдар» (1925), «Справа карнета Елагіна» (1925) і, нарэшце, «Жыццё Арсеньева» (1927—1929, 1933). Гэтыя творы сталі новым словам і ў бунінскай творчасці, і ў рускай літаратуры ў цэлым. А па словах К. Г. Паўстоўскага, «Жыццё Арсеньева» — гэты не толькі вяршынны твор рускай літаратуры, але і «адна з найвыдатнейшых з’яў сусветнай літаратуры». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры у 1933 годзе.

Памёр у сне ў дзве гадзіны ночы з 7 на 8 лістапада 1953 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

У 1929—1954 творы Буніна ў СССР не выдаваліся. З 1955 года — найбольш выдаваемы ў СССР пісьменнік «першай хвалі» (некалькі зборнікаў твораў, мноства аднатомнікаў). Некаторыя творы («Акаянныя дні» і інш.) у СССР надрукаваныя толькі ў перабудову.

Беларускія пераклады

У студзені 2010 года ў выдавецтве Ігара Логвінава выйшла буйное 486-старонкавае выданне твораў расійскага класіка ў перакладзе Андрэя Каляды. Кнігу склалі 75 апавяданняў, 3 аповесці, раман «Жыццё Арсеньева», а таксама «Аўтабіяграфічная нататка», «З інтэрв’ю», "Прамова на юбілеі газеты «Русские ведомости», «Як я пішу», «Нобелеўскія дні», «З запісаў».

Пераклады твораў Івана Буніна таксама друкаваліся ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (Мінск: Маст. літ., 1992). Сярод перакладчыкаў вершаў Буніна — Рыгор Бярозкін, Пётр Макарэвіч, Рыгор Сітніца.

  • Выбранае / Пер.з рус.мовы Я.Скрыгана. — Мн. : Дзяржвыд. Рэд.маст.літ., 1958. — 381с.
  • Выбраная проза / Іван Бунін, Аляксандр Купрын. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 586, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Выбраныя творы / Іван Бунін. — Мінск : Логвінаў І. П., 2010. — 486 с.
  • Акаянныя дні / Іван Бунін. — Мінск : Віктар Хурсік, 2013. — 151 с.
  • Выбраная паэзія / Іван Бунін. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 124, [1] с. — (Паэты планеты). Пераклад Георгія Ліхтаровіча.

Зноскі

  • Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — ISBN 5-94848-245-6
  • а б Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Бунин Иван Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • А. Бабореко. И. А. Бунин. Материалы для биографии. М.: Худ. лит, 1967. — С. 5
  • У часы Буніна пад Польшчай разумелі ўсю Рэч Паспалітую, у федэрацыі якой былі і землі ВКЛ. Адпаведна, ёсць вялікая верагоднасць, што і род Буніных, як і Дастаеўскіх, паходзіў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага. Пра вялікалітоўскае паходжанне Буніных згадвае вядомы даследчык жыцця і творчасці Івана Буніна Аляксандр Бабарэка ў сваёй кнізе «И.А. Бунин. Материалы для биографии».
  • Бунін, І. А. Выбраныя творы / Іван Бунін; уклад., пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2010. — C. 3 ISBN 978-985-6901-57-0
  • Чую я!(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 22 студзеня 2010
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван Аляксеевіч Бунін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іван Аляксеевіч Бунін ПаходжаннеІван Аляксеевіч Бунін ЖыццёІван Аляксеевіч Бунін Беларускія перакладыІван Аляксеевіч Бунін СпасылкіІван Аляксеевіч Бунін187019091933195322 кастрычніка8 лістападаВаронежНобелеўская прэмія па літаратурыПарыжПаэтПецярбургская акадэмія навукПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    7Янка КупалаВасіль БыкаўПрыслоўеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБела-чырвона-белы сцягРазбітае сэрца пацана1991Максім ТанкГарбачэва (Вілейскі раён)ШаманізмВікіІван ЧыгрынаўКірыла ТураўскіНіжняя сківіцаБарань (Барысаўскі раён)База даныхКуфарСтарабеларуская моваНержавеючая стальКостшынБасяJavaScriptБутанЯн ПазнякМастацкі стыльКыргызстанПаўстанне 1863—1864 гадоўДарожныя знакі БеларусіСкірмунтыРаёўка (Маладзечанскі раён)СлонімМузычны альбомНігілізмРумыніяКірыліцаГісторыя беларускай мовыУладзімір Пятровіч БутрамееўБарані (Астравецкі раён)Аўтамагістраль ВолгаРэч ПаспалітаяТрэці рэйхРэпрадуктыўная сістэма чалавекаВялікабрытаніяАнілінгус41ВаршаваПалессеРэкі і каналы БеларусіСяргей БульбаЕгіпетБразіліяСажалкаВадзім КабанчукДзеепрыслоўеВікіпедыяРымРасійская імперыяРасійская акупацыя КрымаРональд РосЯкуб КоласPhoenix theophrastiiСлоўнік «Мультитран»Папараць-кветкаХаўер (цыклон)ФэндомСвятлана Валер'еўна ФаменкаЗвязда (газета)Ян ПятроўскіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеГрунвальдская бітваАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўБарыс Аляксеевіч Крэпак🡆 More