Рыгор Саламонавіч Бярозкін

Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р.

Барута; С. Тарасаў; 3 ліпеня 1918, Магілёў — 1 снежня 1981, Мінск) — крытык, журналіст.

Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Р. Барута; С. Тарасаў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1918(1918-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1981(1981-12-01) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Юлія Канэ
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці крытык, журналіст
Мова твораў беларуская, руская, яўрэйская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 19331938 на літаратурным факультэце МДПІ. Пачаў друкавацца ў 1935. У 19381941 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (19381939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (19391941). Член СП СССР з 1939.

Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, пакінуў канвой, ён уцёк. Ваяваў да канца вайны, удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово».

Паўторна арыштаваны 9 жніўня 1949; у чэрвені 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956.

З 1960 працаваў у часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970–1975). У канцы 1950 — пачатку 1960-х гадоў шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў.

Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 г. Тым не менш у сакавіку 1970 г. разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны».

У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць

Друкаваўся з 1935, першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на мове ідыш). Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978). У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі.

Пісаў на беларускай, рускай, яўрэйскай мовах.

Сачыненні

  • Аркадий Кулешов. — М., 1960.
  • Пімен Панчанка: крытычна-біяграфічны нарыс. — Мн., 1968.
  • Постаці: артыкулы пра паэтаў. — Мн., 1971.
  • Мир Купалы: Мысли и наблюдения. — М., 1973.
  • Кніга пра паэзію. — Мн., 1974.
  • Чалавек напрадвесні. Мн., 1986.

Зноскі

Літаратура


Tags:

Рыгор Саламонавіч Бярозкін БіяграфіяРыгор Саламонавіч Бярозкін ТворчасцьРыгор Саламонавіч Бярозкін ЛітаратураРыгор Саламонавіч Бярозкін1 снежня191819813 ліпеняГорад МагілёўГорад Мінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІўрытПавел Аляксандравіч ХарланчукПатрыятызмСялянскія батальёныГары МулішСена (корм)Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеУладзімір КараткевічПадляшшаСнежкі (сексуальная практыка)Беларуская моваПурпурны колерЯн Павел IБарысаглебская царква (Гродна)БрэстБярозка (часопіс)Жан-Клод ЮнкерПрымаўкаМедаль Францыска СкарыныНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьЛітоўская моваДзікае паляваннеМіхась ЛынькоўКлаксвуйкЧасціны мовыАлесь АдамовічБалгарыяАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996Бела-чырвона-белы сцягЧорны замак АльшанскіУкраінаПедру I (імператар Бразіліі)Лоўрэнс Аравійскі (фільм)ВіліяЭмілія ПлятэрМікалай Канстанцінавіч ТалочкаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЗалаты век ісламуІнданезіяКрымЗбожжавыя культурыПалавы актДыялекты беларускай мовыГенадзь БураўкінТайгер ВудсСусветны фонд дзікай прыродыПошукавая аптымізацыяГенры Уэй КендалМінскДробДажыць да світанняКнігаўкаNico Nico DougaТэрмаклінБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЯўгенія ЯнішчыцХалоднае сэрца21vek.byЗагляне сонца і ў наша аконцаУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльРаіса Андрэеўна БаравіковаКапялюшFuture Tactical Truck SystemПрыслоўе24 снежняТалявічыДом па вуліцы Лазарэнкі, 13🡆 More