Эканоміка Аўстрыі

Аўстрыя зьяўляецца адной з 11 самых багатых краін па аб’ёме СУП (Сукупны ўнутраны прадукт) на душу насельніцтва, мае добра разьвітую сацыяльна-арыентаваную рынкавую эканоміку і высокі ўзровень жыцьця.

Да 1980-х гадоў многія з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Аўстрыі былі нацыяналізаваныя, аднак у апошнія гады прыватызацыя скараціла дзяржаўную маёмасьць да ўзроўню, супастаўнага зь іншымі эўрапейскімі эканомікамі. У Аўстрыі асабліва моцны рух працоўных, які мае вялікі ўплыў на працоўную палітыку. Разам з высокаразьвітой прамысловасьцю найбольш важнай часткай нацыянальнай эканомікі зьяўляецца міжнародны турызм.

Эканоміка Аўстрыі
Данаўштадт, Вена

Гістарычна галоўным гандлёвым партнэрам Аўстрыі была Нямеччына, што робіць аўстрыйскую эканоміку ўразьлівай да зьменаў у эканоміцы Нямеччыны. Аднак сяброўства Аўстрыі ў Эўрапейскім Зьвязе дапамагло ёй набыць больш цесныя сувязі з эканомікамі іншых дзяржаваў-членаў ЭЗ. У 2000-х гадах рост МУП Аўстрыі паскорыўся, склаўшы 3,3% у 2006 годзе.

У 2004 годзе Аўстрыя была чацьвёртай сярод самых багатых краінаў у Эўрапейскім Зьвязе пасьля Люксэмбургу, Ірляндыі і Нідэрляндаў, маючы СУП на душу насельніцтва каля €27666. У сваю чаргу сталіца Аўстрыі Вена заняла пятае месца сярод самых багатых рэгіёнаў Эўропы пасьля Унутранага Лёндану, Люксэмбургу, Брусэльскага сталічнага рэгіёну і Гамбургу з СУП на душу насельніцтва €38632.

Tags:

АўстрыяПрыватызацыяСукупны ўнутраны прадукт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь СавіцкіМікола МятліцкіСэксБеларусыГаянаГенадзь ШутаўПалешукіАдвечным шляхамПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)АмонімАпэрацыйная сыстэма1992УкраінаБісэксуальная парнаграфіяТадзіяна КляшторнаяВольга ІпатаваГабрэі.vcСпіс марак аўтамабіляў2006Халодная вайнаКурапатыВольныя матэрыялыЗямля пад белымі крыламіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Паўднёвая КарэяСпадчына (часопіс)Апостальскі сымбаль верыКузьма ЧорныСьвятлана ЦіханоўскаяТэхналёгіяАляксандар СувораўСьпіс гарадоў БеларусіЛяхавічыУльтрафіялетавае выпраменьваньнеЛідаБеларуская грэка-каталіцкая царкваНавум ГальпяровічКраязнаўчая газетаЭйгердІенг СарыСяржук Сокалаў-Воюш18311943Янка СіпакоўМігель СэрвантэсНародны АльбомБаранавічы.nuКатэхізіс Сымона БуднагаПорнасайтСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАпавядальны сказСэкс па тэлефонеСуботнікіМукачаваТоні БлэрМарына ВасілеўскаяGoogleКурыцаБлог16 красавікаЭўрапейскі Зьвяз🡆 More