Ціхан Баран: беларускі падпольнік

Ці́хан Максі́мавіч Бара́н (4 красавіка 1932, в.

Байкі Косаўскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 22 студзеня 1944, Трэці Райх) — беларускі падпольнік, партызан, які паўтарыў подзьвіг братоў Цубаў й Івана Сусаніна.

Ціхан Баран
4 сакавіка 1932(1932-03-04)22 студзеня 1944(1944-01-22) (11 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся і жыў у вёсцы Байкі (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці). Бацька — Максім Іванавіч, маці — Дар’я Іванаўна; акрамя Ціхана, мелі яшчэ трох сыноў і дзьвюх дачок.

У 1940 року Ціхан Баран пад уплывам свайго дзядзькі Лявона, за польскім часам чальца КПЗБ, уступіў у піянэры, а ягоныя старэйшыя браты сталі камсамольцамі. Усе разам яны займаліся арганізацыяй антыфашысцкага падпольля на Ружаншчыне. Узімку 1942 у выкапанай ля іхняга дому зямлянцы пачала дзейнічаць партызанская друкарня. Неўзабаве гэтае месца стала штабам па кіраўніцтве партызанскім рухам; амаль рок тут жылі Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч, кіраўнікі антыфашысцкага камітэту барацьбы з акупантамі.

Сьмерць

Паводле афіцыйнае савецкае вэрсіі, у чэрвені 1943 року нацысты даведаліся пра існаваньне друкарні, аднак дакладнага месцазнаходжаньня яе высьветліць ня здолелі. Пасьля хвалі арыштаў падпольшчыкаў сям’я Баранаў вырашыла сыходзіць у лес. Ціхан Баран стаў сувязным у партызанскім атрадзе імя С. М. Кірава. 22 студзеня 1944, знаходзячыся на заданьні ў роднай вёсцы Байкі, быў схоплены гітлераўцамі. Даведаўшыся, што ён партызан, нацысты загадалі Ціхану адвесьці іх у атрад. Аднак хлапец доўга вадзіў іх па лесе, урэшце рэшт завёўшы ў балота. Ціхан Баран быў застрэлены, аднак і зь нямецкага атраду нібыта здолеў уратавацца толькі адзін чалавек.

Памяць

На доме, дзе жыла сям’я Баранаў, усталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Ціхана Барана. Ягонае імя носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Сям’я патрыётаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 192—194.

Tags:

Ціхан Баран ЖыцьцяпісЦіхан Баран СьмерцьЦіхан Баран ПамяцьЦіхан Баран ЗаўвагіЦіхан Баран КрыніцыЦіхан Баран ЛітаратураЦіхан БаранІван СусанінБайкі (Берасьцейская вобласьць)БеларусДругая Рэч ПаспалітаяПалескае ваяводзтваТрэці Райх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Піт ПаўлаўНатхненьнеМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Рэкі БеларусіМікола КупрэеўСьвятлана АлексіевічНемежМіхаіл (арханёл)ВіцебскЖанчына з жанчынайАляксандар СувораўВіктар МарціновічСтральба з лукаЛіцьвіныГераГамэрСтаніслаў ЯроцкіJava.itРак скурыЎэст Гэм ЮнайтэдМы выйдзем шчыльнымі радаміАфарызм19431831.vcБудзьма беларусамі!Ільля ДубінецОй у лузі червона калинаМаксім ГарэцкіПружаныБел-чырвона-белы сьцягПошта@Mail.ruПацукМаксім БагдановічВікіманіяMozilla FirefoxНапалеон ОрдаЛязьбійская парнаграфіяНіл ГілевічЗіновій ПрыгодзічМажэйка (імя)2008ВербутIBMАдам МіцкевічБагоўкаБайкі (Берасьцейская вобласьць)mrwlqСлуцак (футбольны клюб)Беларуская АЭСГалоўная старонкаСтаніслаў ШушкевічАляксей ПысінУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСэкс па тэлефонеКітайГімн Беларускай ССРПадлетакТрокіАкторы парнафільмаўЛеў ТалстойТрыбадызмДзяніс Садоўскі (футбаліст)Ігар СідарукПаўднёвыя славянеВікіпэдыя🡆 More