Язэп Урбановіч

Язэ́п Па́ўлавіч Урбано́віч (3 красавіка 1907, в.

Шэйпічы, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 10 ліпеня 1944, в. Варанілавічы, Пружанскі раён) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне. Стрыечны брат Міхася Забэйды-Суміцкага.

Язэп Урбановіч
3 красавіка 190710 ліпеня 1944
Язэп Урбановіч
Мянушка Юзік, Максім
Месца нараджэньня в. Шэйпічы
Месца сьмерці в. Варанілавічы
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў партызанка
Камандаваў партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Урбановіч.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 3 красавіка 1907 ў в. Шэйпічы (цяпер у Пружанскім раёне). Пачатковую адукацыю Юзік (як яго ўсё жыцьцё называлі родныя і сябры) атрымаў у Зельзінскай аднакляснай школе. Бацькі настойвалі, каб ён працаваў на гаспадарцы, але Юзік хацеў вучыцца. Паводле сьведчаньня стрыечнага брата Міхася Забэйды-Суміцкага, які трымаў зь ім перапіску, жывучы яшчэ ў Харбіне, ён заўважыў, што ў падлетка ёсьць усе дадзеныя на тое, каб працягваць адукацыю, і ён падтрымаў жаданьне Юзіка Ўрбановіча вучыцца.

Паступіў вучыцца ў Віленскую беларускую гімназію, быў там адным зь лідэраў камсамольскай групы. Выключаны зь Віленскай беларускай гімназіі на пятым годзе навучаньня.

Сябра КПЗБ з 1928 р. З 1930 сакратар Баранавіцкага, Берасьцейскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У 1931 зьняволены за рэвалюцыйную дзейнасьць. Вызвалены ў 1934.

У канцы 1930-х гг. жыў у Варшаве, браў актыўны ўдзел у арганізацыі.

У пачатку нямецкай акупацыі Польшчы разам са сваім таварышам прабраўся праз акружэньне ў Варшаву, якую абстрэльвалі і бамбілі нацысты, каб выратаваць з гэтага пекла свайго стрыечнага брата — вядомага беларускага опэрнага сьпевака Міхася Забэйду-Суміцкага. Але той быў настолькі хворы, што ня здолеў ісьці зь імі. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 — старшыня Ружанскага пасялковага савету.

Са жніўня 1941 — на акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі, адзін з арганізатараў раённых антыфашысцкіх арганізацыяў (падпольны псэўданім Максім), сакратар Ружанскага раённага антыфашысцкага камітэту. У 1942 року прапанаваў сваім знаёмым з часу Віленскай беларускай гімназіі атаманам Беларускай народнай грамады ўтварэньне Антыфашыстоўскага камітэту і каардынацыю дзейнасьці. «Камітэт барацьбы зь нямецкімі акупантамі» быў створаны ў жніўні таго ж року ў Берасьці (у 1943 перайменаваны на Берасьцейскі абласны антыфашыстоўскі камітэт), узначаліў яго Язэп Урбановіч. Арганізаваў разгром нямецкага гарнізону ў Косаве 2 жніўня 1942. У чэрвені-ліпені 1943 — камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

Сьмерць

Язэп Урбановіч загінуў 10 ліпеня 1944, перад самым прыходам савецкіх войскаў. Акалічнасьці гібелі ўвесь гэты час былі невядомыя, афіцыйна было пазначана толькі, што загінуў «пры выкананьні службовых абавязкаў». Аднак нядаўна брат Васіля Сёмухі Яўген, які быў сьведкам гібелі Ўрбановіча, распавёў пра абставіны, пры якіх гэта адбылося.

Пасьля адыходу немцаў у вёску Варанілавічы 10 ліпеня прыйшлі бандыты (паводле некаторых зьвестак, гэта былі партызаны), якія заняліся рабаўніцтвам: забіралі хатнюю скаціну, дамашні скарб, рабавалі царкву. Празь некалькі гадзінаў у вёсцы зьявіўся Ўрбановіч зь невялікай групай суправаджэньня, які запатрабаваў спыніць гвалт. За гэта ён і быў застрэлены памочнікам камандзіра аддзелу рабаўнікоў. Пазьней абодва былі пакараныя: Л. (мясцовыя жыхары дагэтуль называюць кіраўніка бандытаў толькі так) павешаны, а ягоны памочнік расстраляны.

Язэп Урбановіч пахаваны ва ўрочышчы Гута-Міхалін Івацэвіцкага раёну.

Памяць

Імем Язэпа Ўрбановіча названыя вуліцы ў Косаве, Пружанах, Ружанах, Варанілавічах. У Ружанах таксама ягонае імя носіць сквэр, стаіць помнік, адкрытая мэмарыяльная дошка.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Ёсіф Паўлавіч Урбановіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 162—163.

Tags:

Язэп Урбановіч ЖыцьцяпісЯзэп Урбановіч СьмерцьЯзэп Урбановіч ПамяцьЯзэп Урбановіч Крыніцы і заўвагіЯзэп Урбановіч ЛітаратураЯзэп УрбановічБерасьцейская вобласьцьБерасьцейшчынаВаранілавічыМіхась Забэйда-СуміцкіПружанскі раёнШэйпічы (Пружанскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка МаразовічЭстонская чыгункаПінскі паветСьпіс краінаў паводле іх найвышэйшых пунктаўШлях з варагаў у грэкіМарыя ДзямковічВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.npАляксандар Лукашэнка.id.ca.mz394Янка КупалаРасейская мова ў БеларусіМарозіваГорадняЯўгенія ЯнішчыцАміляпэктынВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.btМіхаіл Орда.gwАгаё94ФранцыяНародны Альбом.et.ni.boГенацыд украінцаў.liНазоўнік.cl.sh.tm.sgNetflixСяргей Міхалок.no.lvРусіфікацыя БеларусіМікалай ЧаргінецКарлаў унівэрсытэтАркадзь КуляшоўБраніслаў Тарашкевіч2007АбортВашынгтон (акруга Калюмбія)Зямля пад белымі крыламіПраваслаўная царква Чэскіх земляў і Славаччыны.su.mk1975Полацкае княства.kgНацыянальная моваПольшча1939.pkМэтафара5Хрыстос прызямліўся ў ГародніПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўВінцук ВячоркаАрхітэктураАўтамагістраль КолаВершаваны памерПавал СкарападзкіУсяслаў Чарадзей43🡆 More