Панцеляймон Панамарэнка

Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902, Беларэчанскі раён, Краснадарскі край, Расейская імпэрыя — 18 студзеня 1984) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, генэрал-лейтэнант (1943).

Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху (1942—1944).

Панцеляймон Панамарэнка
Панцеляймон Панамарэнка
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР
7 лютага 1944 — 17 сакавіка 1948
Папярэднік: Іван Былінскі
Наступнік: Аляксей Кляшчоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 жніўня 1902(1902-08-09)
Беларэчанскі раён, Краснадарскі край
Памёр: 18 студзеня 1984(1984-01-18) (81 год)
Партыя:
Дзеці: Valery Ponomarenko[d] і Svetlana Ponomarenko[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Суворава ордэн Суворава I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн «Знак Пашаны» мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Крыжа Грунвальду

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасьля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 інжынэр Усесаюзнага электратэхнічнага інстытуту. З 1937 у апараце ЦК ВКП(б).

У 1938—1947 гадох першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэньне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР. З 15 верасьня па 15 лістапада 1938 году ў якасьці ўдзельніка «тройкі» НКУС вынес 4650 расстрэльных выракаў.

21 лістапада 1938 падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладаў дзяржсакратару ЦК аб тым, што азнаёміўшыся зь беларускімі пісьменьнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам. Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расейскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў сьмяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіраваных заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалам і Якубам Коласам)…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае:

«…Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей».

Затым піша, якія крокі ўжо былі праведзеныя ў бок Саюзу пісьменьнікаў, і дадае:

«По двум вопросам:

  • а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка — грамматики и литературы;
  • б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, — я прошу Вас дать мне совет».

Але ўжо літаральна празь месяц Панамарэнка просіць узнагародзіць разам зь іншымі пісьменьнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»

З пачатку 1939 удзельнічаў у выкрыцьці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэньнях рэвалюцыйнай законнасьці і злоўжываньнях уладай. З 1939 таксама сябра Ваеннага савету Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Ёсіфа Сталіна ў тым, што Палесьсе зь Берасьцем і Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сябрам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 1942—1944 гг. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандаваньня. Непасрэдна пасьля вызваленьня БССР Сталін прад’явіў прапанову зьмяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расейскай Фэдэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласьці. Дзякуючы настойлівым стараньням І сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргумэнтамі аб ахвярнасьці насельніцтва Беларусі ў барацьбе зь нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі.

У 1944—1948 гг. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 1948—1953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950—1953 гг. міністар нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 сябра Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. міністар культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстану.

З 1955 амбасадар у Польшчы. З 1957 у Індыі і Нэпале, з 1959 у Нідэрляндах.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Узнагароды

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».

Папярэднік
Аляксей Волкаў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
1938—1947
Наступнік
Мікалай Гусараў

Кнігазбор

Меў у асабістай бібліятэцы кнігазбор генэрала БНР Кастуся Езавітава.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Панцеляймон Панамарэнка БіяграфіяПанцеляймон Панамарэнка КнігазборПанцеляймон Панамарэнка КрыніцыПанцеляймон Панамарэнка ЛітаратураПанцеляймон ПанамарэнкаГенэрал-лейтэнантКраснадарскі крайРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прэшаўскі саборТроп (літаратуразнаўства)Пітсбургскае пагадненьнеЧайка (арганізацыя)Вячаслаў АдамчыкМінэтАлесь БадакЗабойства15 красавікаЯнка БрыльКантрабандаСамойлавічыКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)ТураўКастусь КаліноўскіАркадзь КуляшоўМіраслаў ЛазоўскіВэб-сайтГенадзь ПашкоўВойцех Манівід (сын Івана)Вялікабрытанія1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаРатушаГердаГарацыё НэльсанАнтынарманізмДаўгаСьпіс гарадоў БеларусіРыгор БарадулінВадзім БолбасІзраільМаршы недармаедаўАльбэрт АйнштайнЛетувіская моваСаша ГрэйУзбэкістанЧорная дзіркаЖывёлыГомельская ратушаКрамянёвая тваньДзейнікІсьляндзкі коньФранцішак БагушэвічНаваполацакБеларуская ВікіпэдыяАльтэрнатыўная парнаграфіяБеларуская граматыка для школ (1918)ДзеяслоўАнальны сэксКліматУладзімер Аляксеевіч АрлоўЯнка СіпакоўФіліпіныСавілаСыдарКалі-югаІгнат КанчэўскіСямейныя традыцыі славян (манэты)Рэлігія ў БеларусіВільняГанна ЧапманМіхась ДаніленкаpascalМікола ГусоўскіЛёнданЛеанід СініцынСьпіс сысуноў МалдовыСьцяг БеларусіДзірманМарыя АнтуанэтаАндрэй КурэйчыкДзьвінскЯўген Васілёнак🡆 More