Трохвымерны Друк

Трохвымерны друк — выраб цьвёрдых прадметаў пры дапамозе пасьлядоўнага друку тонкіх слаёў матэрыялу адзін паверх другога пры дапамозе папярэдняга трохвымернага мадэляваньня.

трохвымерны друк
Трохвымерны Друк
вытворчы працэс, list of manufacturing processes
Падкляса адтэхналягічны працэс, інжынэрыя вытворчасьці, дадавальная вытворчасьць Рэдагаваць
Вырабляезагатоўка, трохвымерны аб’ект Рэдагаваць
Выкарыстоўвае3D-прынтар, полімалочная кісьля, смала Рэдагаваць
Процілегламашынная апрацоўка Рэдагаваць

На пачатку 1980-х гадоў вынаходнік Чак Хал прапанаваў вытворчасьць шляхам трохвымернага друку. У 1984 годзе ўзьнік тэрмін стэрэалітаграфія для яе абазначэньня. У 1986 годзе выпусьцілі першы трохвымерны прынтэр. Большасьць такіх прыладаў сталі выкарыстоўваць для друку плястыкавых фігурак і прыладаў. Пазьней іх задзейнічалі для працы са стальлю і такімі мэталамі, як срэбра і золата. Галіна прымяненьня 3-вымернага друку пашырылася на вытворчасьць вопраткі, ровараў, зброі і чалавечых органаў на аснове ствалавых вузаў. На аснове гідрафільных палімэраў здолелі ствараць такія харчовыя вырабы, як шакаляд, печыва, сыр, зэфір і хлеб. Адпаведныя прынтэры дазваляюць шматкроць скараціць выдаткі і час на вытворчасьць і будаўніцтва. Прыкладам, тэрмін узьвядзеньня сьценаў для дома скарачаўся да адных содняў.

Беларусь

У 2012 годзе Фундамэнтальная бібліятэка БДУ адчыніла Цэнтар навуковай творчасьці студэнцкай моладзі «ФабЛаб», які абсталявалі трохвымерным прынтэрам «КубІкс Трыё». Дасьледнікам надалі бясплатны доступ да апраграмаваньня прылады, мэтадычнай літаратуры і прафэсійных парадаў наконт засваеньня лічбавай вытворчасьці. 3-вымерны прынтэр мог вырабляць вузлы памерам з баскетбольны мяч і меў 3 экструдары для друку 3-ма адценьнямі са звычайнага і экалягічнага плястыку. Друк ажыцьцяўлялі плястыкавым дротам, які плавіцца і слаямі стварае прадмет паводле зададзенай праграмы. Вытворчасьць аднаго прадмета займала ад 40 хвілінаў да 40 гадзінаў у залежнасьці ад складанасьці. За 1,5 гады працы да траўня 2014 году на 3-вымерным прынтэры стварылі 3000 прадметаў. Кошт такога прынтэра складаў 20 000 даляраў.

Крыніцы

Tags:

Друк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

43.ly.hm.joІван ШамякінХрыстос прызямліўся ў Гародні.msВыдатак вады.vg1904.pgЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Мікалай ЧаргінецБабёр194529 красавікаРасейска-ўкраінская вайна6Падзелы Рэчы ПаспалітайТралейбус.ttГБеларускі арабскі альфабэт.caЧарнобыльская катастрофаПагоня (песьня)2009.jpЛетувісыMicrosoft Windows79Amaroka.stГішпанская мова931897Індыра ГандзіТраецкі манастыр базылянак.egРымскія лічбыMicrosoftМіжнародны стандартны кніжны нумар.chАркадзь КуляшоўІгнат ДамейкаEU Med251976.ai.mp7Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі.slТаварыства беларускай школыАральны сэкс.pe.kn19391940СядзібаТатарстанДыялект20201992Вольныя матэрыялы1907.neРасейская мова ў Беларусі.mwБраслаўскі раён.tc.ma.fi🡆 More