Сябры: катэгорыя насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага

Сябры́ (таксама дольшчыкі, патужнікі, саўдзельнікі, таварышы) — катэгорыя людзей, якія супольна валодалі і карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгодзьдзямі, сродкамі вытворчасьці, ці супольна працавалі ў іншых гаспадарчых галінах (напрыклад, бортніцтве, рыбнай лоўлі, саляным промысьле ды інш.).

Сябрыннае валоданьне й гаспадарка было разьвітае ў Кіеўскай Русі, значна пашырылася ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стагодзьдзях. Згадваецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 року. Сябрамі маглі быць сяляне з уласнай гаспадаркай і безь яе, купцы, сьвецкія і духоўныя фэўдалы. З умацаваньнем фэўдальна-прыгоньніцкай сыстэмы і разьвіцьцём грашовых адносін сябрыннае (сяброўскае) землекарыстаньне паступова ператваралася ў падворна-спадчыннае.

На тэрыторыі сучасных Беларусі і Ўкраіны рэшткі супольнага землекарыстаньня (у прыватнасьці, грамадзкае карыстаньне пашамі, лугамі ды інш.) захаваліся да пачатку XX стагодзьдзя.

Народны звычай сумеснага карыстаньня пашай, сенажацьцю, пчоламі, адоранай жывёлай і г. д. меў назву сябрына. Характэрнымі рысамі ўзаемаадносін у сябрыне ёсьць дружба і ўзаемадапамога.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

БортніцтваРыбалоўства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПАрцём АрашонакЮрась ШамецькаСьпіс гарадоў БеларусіБеларусы ў ПольшчыІталіяЮры ГагарынДрысьвяты (вёска)КунілінгусФранцішак БагушэвічІсьляндзкі коньПасталыЧасьціна мовыПорнасайтЛетувісыКрумкачСтатусбанкМаркёрБібліяСонцаАлесь РазанаўСабакаМарфэмная будова словаЧэлесАлесь ПетрашкевічНайвышэйшая Літоўская РадаЭнэргіяЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіКастусь КаліноўскіМікола МятліцкіГенадзь КарпенкаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіКірыл КоктышКампутарПалесьсеДжынсавая рэвалюцыяГейтартМікола ГусоўскіЮры СабалеўскіБеларуская літаратураСэрыя АБацькаўшчынаАндрусь ГорватДаўгерд (імя)ЖывапісЗьмітрок БядуляСафі ЭвансРожаваНямецка-савецкая вайнаКарбоўцы24 красавікаСябарСамасейРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Шыізм28 красавікаМіндоўгСтаражытны РымРука (імя)23 красавікаРусіны (этнічная група)Швэдзкая моваМікола МаляўкаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўТравеньНаша думкаКанюшынаМараторый🡆 More