Сэр Сыдні Пуат’е (па-ангельску: Sidney Poitier; нарадзіўся 20 лютага 1927 году, Маямі, ЗША) — першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).
Нарадзіўся ў Маямі ў сям’і багамскіх эмігрантаў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў ў 15-гадовым узросьце. Нягледзячы на моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуат’е здабыў славу найлепшага чарнаскурага актора Амэрыкі, граючы ў такіх пастаноўках, як «Поргі й Бэс». За гэтым рушылі ўсьлед фільмы, у якіх ён граў нароўні зь белымі акторамі (напрыклад, «Скаваныя адным ланцугом» з Тоні Кэртысам, 1959).
Падчас барацьбы нэграў за свае правы Пуат’е стаў першым чарнаскурым акторам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку зь любоўю», 1967). У канцы 1960-х гадоў Пуат’е браў удзел у некалькіх фільмах на тэмы расавай нянавісьці й забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»). У 1970-я гады пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 годзе ў яго нарадзілася дачка Сыдні Тамія Пуат’е, вядомая дзякуючы ролі ў фільме Тарантына «Доказ сьмерці».
У 1976 годзе ажаніўся з канадзкай акторкай зь летувіска-габрэйскімі каранямі Джаане Шымкус, вядомай дзякуючы ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабэра Энрыка. Пасьля абраньня шлюбам акторка пакінула кінэматограф.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сыдні Пуат’е, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.