Супрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай Дамовы

Сыстэма супрацьракетнай абароны НАТО — супрацьракетная абарона, якую Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО) разбудоўвае ў Эўропе з 2010 году.

Складнікі

На 2017 г. Супрацьпаветраная абарона НАТО ўлучала:

  • Камандны асяродак на ваенна-паветранай базе Рамштайн (зямля Райнлянд-Пфальц, Нямеччына);
  • супрацьракетныя комплексы комплексы «Патрыёт» (ЗША) і «Самп-Т» (Францыя);
  • карабельныя і наземныя радары;
  • спадарожнік папярэджаньня;
  • адсочвальны радар у Кэпэзы (правінцыя Малат’я, Турэччына);
  • 4 амэрыканскія караблі з СРА «Эгіда» ў порце Рота (аўт.суп. Андалюзія, Гішпанія);
  • СРА «Эгіда на беразе» ў Дэвеселу (Румынія).

Разьвіцьцё

21 лістапада 2002 г. на саміце НАТО ў Празе (Чэхія) кіраўнікі ўрадаў ухвалілі Дэклярацыю, у 4-м артыкуле якой заявілі: «Сёньня мы распачалі новае дасьледаваньне ажыцьцявімасьці Супрацьракетнай абароны НАТО, каб вывучыць варыянты абароны земляў, войскаў і буйных паселішчаў Зьвязу ад цэлага шэрагу ракетных пагрозаў». 11 сакавіка 2005 г. Паўночнаатлянтычная рада зацьвердзіла Статут Арганізацыі кіраваньня праграмай Дзейнай шматузроўневай супрацьракетнай абароны тэатру ваенных дзеяньняў (ДШСРАТВД). Праграма прадугледжвала абарону разгорнутых войскаў ад балістычных ракетаў ТВД кшталту савецкай «Р-17». Сетка кіраваньня мела злучыць супрацьракетныя комплексы «Патрыёт» (ЗША) і «Самп-Т» (Францыя) з Сыстэмай сярэдняй пашыранай паветранай абароны (ССППА). У лютым 2008 году ў Гаазе (Нідэрлянды) адчынілі выпрабавальную пляцоўку для СРА. 3 красавіка 2008 г. на саміце НАТО ў Бухарэсьце (Румынія) кіраўнікі ўрадаў зацьвердзілі Дэклярацыю, у 37-м артыкуле якой заявілі: «Мы даручаем (Паўночнаатлянтычнай) Радзе на пастаянным пасяджэньні распрацаваць для разгляду на нашым саміце ў 2009 годзе варыянты ўсеабдымнай архітэктуры супрацьракетнай абароны, каб пашырыць пакрыцьцё ёй на ўсе землі і насельніцтва Зьвязу, не пакрытыя інакш сыстэмай ЗША».

19 лістапада 2010 году на саміце НАТО ў Лісабоне (Партугалія) кіраўнікі ўрадаў зацьвердзілі Стратэгічнае паняцьце абароны і бясьпекі сябраў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы «Дзейнае ўцягненьне, сучасная абарона». Паводле 19-га артыкула Стратэгічнага паняцьця, дзяржавы НАТО вырашылі «разьвіваць здольнасьць бараніць нашае насельніцтва і землі ад удару балістычных ракетаў у якасьці ключавога складніка нашай супольнай абароны, які спрыяе непадзельнай бясьпецы Зьвязу». 20 лістапада 2010 г. тамсама на пасяджэньні Паўночнаатлянтычнай рады кіраўнікі ўрадаў-удзельнікаў НАТО ўхвалілі Дэклярацыю Лісабонскага саміту, згодна з 2-м артыкулам якой «вырашылі распрацаваць магчымасьці супрацьракетнай абароны ўсяго насельніцтва, земляў і войскаў НАТО ў Эўропе». Паводле 37-га артыкула Дэклярацыі, дзяржавы НАТО «вырашылі пашырыць ахоп сучаснай праграмы кіраваньня, нагляду і сродкаў сувязі Дзейнай шматузроўневай супрацьракетнай абароны тэатру ваенных дзеяньняў (ДШСРАТВД) па-за разгорнутыя войскі НАТО, каб таксама абараніць насельніцтва, землі і войскі НАТО ў Эўропе». Тамсама згадвалася: «Мы даручылі (Паўночнаатлянтычнай) Радзе распрацаваць захады ўзгадненьня, кіраваньня і нагляду за супрацьракетнай абаронай да сустрэчы нашых міністраў абароны ў сакавіку 2011 году. Мы таксама даручылі Радзе скласьці парадак дзеяньняў для ўвасабленьня супрацьракетнай абароны ў жыцьцё да сустрэчы міністраў абароны ў чэрвені 2011 году».

У сьнежні 2010 г. чуйнікі і ракетныя комплексы супрацьракетнай абароны пасьпяхова выпрабавалі разам, пасьля чаго перадалі Аб’яднанаму асяродку паветраных апэрацыяў у Юдэме (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына). У верасьні 2011 году ўрады адразу 4 краінаў-удзельніцаў НАТО абвясьцілі пра ўдзел у Супрацьпаветранай абароне НАТО. Урад Турэччыны дазволіў разьмясьціць амэрыканскі радар. Урады ЗША і Румыніі падпісалі пагадненьне пра разьмяшчэньне ў Румыніі амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны «Эгіда на беразе». Набыло моц амэрыканска-польскае пагадненьне пра разьмяшчэньне ў Польшчы СРА «Эгіда на беразе». Урад Нідэрляндаў абвясьціў пра намер абсталяваць 4 фрыгаты паветранай абароны далёкасяжнымі радарамі. У кастрычніку 2011 году ўрад Гішпаніі пагадзіўся разьмясьціць амэрыканскія караблі з СРА «Эгіда» ў порце гораду Рота (правінцыя Кадыс, аўт.суп. Андалюзія). У лютым 2012 году ўрад Нямеччыны прапанаваў свае супрацьракетныя комплексы «Патрыёт». У красавіку 2012 г. сыстэмы кіраваньня пасьпяхова выпрабавалі на паветранай базе Рамштайн (зямля Райнлянд-Пфальц, Нямеччына)

21 траўня 2012 году ў Чыкага (ЗША) саміт НАТО пастанавіў запусьціць першую фазу сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе. У выніку амэрыканскі вайсковы карабель з радарамі і супрацьракетамі, які базаваўся ў Турэччыне, перадалі пад загад базы НАТО ў Нямеччыне (Рамштайн). Далейшае разгортваньне прадугледжвала 4 ступені з разьмяшчэньнем у 6 краінах: Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Турэччыне, Нідэрляндах і Гішпаніі. У лютым 2014 г. першы амэрыканскі эсьмінец з СРА «Эгіда» разьмясьцілі ў порце Рота (Гішпанія). У жніўні 2014 году ўрад Даніі абвясьціў пра рашэньне набыць радар для фрыгата. У лістападзе 2015 г. брытанскі ўрад абвясьціў пра будучае ўкладаньне ў наземны радар СРА. 12 траўня 2016 г. пачала працу СРА на базе ВПС у Дэвеселу (Румынія).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Супрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай Дамовы СкладнікіСупрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай Дамовы РазьвіцьцёСупрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай Дамовы КрыніцыСупрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай Дамовы Вонкавыя спасылкіСупрацьракетная Абарона Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай ДамовыАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейская мова ва ЎкраінеРамэн2010Уладзімер ПуцінVerbumМастацтваСэксуальныя цацкіБДСМІнфлянтыЧас UnixВіківэрсытэтІнтэрнэтВерашчакаГотыГорадняПрыназоўнікСамасейГроўлінгРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуПартыя рэгіёнаў (неадназначнасьць)ВікікнігіПарнафільмАнальны ланцужокБольдГуда (імя)ВікіманіяВікізьвесткіДыялекты беларускай мовыФранцуская моваБеларускія народныя казкі1200ЯнотавыяРод (біялёгія)Клаўдзі Дуж-ДушэўскіАляксандар ЛукашэнкаАгурокПарнаграфія ў ІталііСыстэмы зьлічэньняАлегДзень ВоліGoogle MapsГалоўная старонкаКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)Ячмень звычайныДрукЯнка КупалаДоўгая дарога дадому120-я зэнітна-ракетная брыгадаЖамойцьГедаГлеб ЛабадзенкаТравеньТрытон (спадарожнік Нэптуна)ФізыкаСавецкі партызанскі рух у БеларусіФутурызмШпакМы выйдзем шчыльнымі радаміМосРАУСКаўкаскі ЭміратТутэйшыя (п’еса)Міхаліна ЛэнскаяГаўдГенэалёгія9 кастрычнікаУ капцюрох ГПУІсламКарлес ПудждэмонПастава на каленяхСлоікВікінавіныТрапічны год🡆 More