Старажоўскія Могілкі

могілкі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг.
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг.
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′58″ пн. ш. 27°33′10.4″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.552889° у. д. / 53.91611; 27.552889 27°33′10.4″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.552889° у. д. / 53.91611; 27.552889
Дата скасаваньня 1950-я
Статус зьнішчаныя
Старажоўскія могілкі на мапе Беларусі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія Могілкі Старажоўскія могілкі на Вікісховішчы

Старажо́ўскія мо́гілкі (таксама Пярэ́сьпінскія) — нэкропаль, што існаваў у XVIIIXX стагодзьдзях у горадзе Менску.

Гісторыя

У канцы XVIII стагодзьдзя, пасьля таго як Менск увайшоў у склад Расейскай імпэрыі, для яго стаў дзейнічаць указ Кацярыны II аб могілках. Цяпер хаваць памерлых у цэнтры гораду і каля храмаў можна было толькі ў асаблівых выпадках. Для могілак былі адведзеныя спэцыяльныя тэрыторыі: для праваслаўных — на Пярэсьпе (пазьней гэтая мясцовасьць пачала называцца Старажоўкай), уніятаў — на Залатой Горцы, каталікоў — на Кальварыі. Першыя магілы датуюцца 1795 годам.

Могілкі закрылі ў 1937 годзе, але ў часе Другой сусьветнай вайны пахаваньні грамадзянскіх асобаў працягваліся. У 1943 годзе тут было праведзенае пышнае пахаваньне паліцыянта. Пахаваньні адбываліся кароткі час і па вызваленьні Менску.

Пасьля вайны было прынятае рашэньне аб ліквідацыі могілак. Тады ж адсюль, са Старажоўкі, перанесьлі на Вайсковыя могілкі прах Івана Пуліхава. Улады аб’явілі, што рэшткі з могілак можна выпакваць для перазахаваньня. Былі сваякі памерлых, якія мелі жаданьне гэта зрабіць. Адабраныя труны складваліся ў сутарэньнях Царквы Сьвятой Марыі Магдаліны, адкуль іх пазьней вывозілі, часам у іншыя гарады. Пахаваньні сьвятароў, якія месьціліся перад царквой, былі раскапаныя рабочымі і ўскрытыя ў часе рэканструкцыі храма. Магілы, якія не былі перанесеныя, былі выраўненыя бульдозэрам. Сярод іншых, былі выраўненая магілы беларускіх дзяячоў Алеся Бурбіса і палітычнага дзяяча Сьцяпана Булата.

У 1950-я гады на месцы могілак паклалі асфальт (аўтамабільная дарога вуліцы Старажоўскай), пабудавалі кінатэатр «Спартак» (цяпер Моладзевы тэатар).

Нашыя дні

Старажоўскія Могілкі 
Брама і Царква Сьвятой Марыі Магдаліны

Цяперака пра колішнія могілкі нагадваюць Старажоўская брама і надмагільлі, перанесеныя сюды з тэрыторыі могілак. У 1993 годзе, да 200-годзьдзя Менскае япархіі, побач з царквой быў усталяваны помнік подле бласлаўленьня мітрапаліта Менскага й Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філярэта. На пліце помніка па-расейску напісана: «Супакой, Госпадзе, душы памерлых рабоў тваіх усіх на месцы гэтым пахаваных». У часе рэканструкцыі Моладзевага тэатру неаднаразова выкапваліся чалавечыя астанкі, 14 сьнежня 2015 году была адкапаная труна з рэшткамі вайскоўца.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Старажоўскія Могілкі ГісторыяСтаражоўскія Могілкі КрыніцыСтаражоўскія Могілкі Вонкавыя спасылкіСтаражоўскія Могілкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхаіл Мураўёў.reПратакол перадачы гіпэртэксту.pn1911Беларускі клясычны правапісБаранавіцкі раёнСоніБеларускі афіцыйны правапісАМАП53Ліцэнзіі Creative CommonsЛетувісы.pyРуднае (Гомельская вобласьць)Зора КіпельWAthenaeum1953Варонча51936.plАвэрэйсэль.bd.bzПалац Чапскіх1901СядзібаГ54ЖамойцьІндыра ГандзіВалеры Антоні Ўрублеўскі.sgБеларуская Вікіпэдыя.rwНямецкая хваляНароўля.htДудзіцкі сельсавет (Каленкавіцкі раён)Злучаныя Штаты АмэрыкіЖанчына з жанчынайGoogle Translate47Крывічы.lkQR-код.bj.lyЧэрвеньТуваАмонімПрызба2005Андрусь ГорватПавал СкарападзкіКунілінгус.jo19661940Люблінскае ваяводзтва.bm.vn.cgСэксКанадаАбрэвіяцыяBlack SabbathТатарстан.ugАндрэй Хадановіч.ec1814.lb🡆 More