Залатая Горка: гістарычная мясцовасьць Менску

Залатая Горка ці Залатагорскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на ўсход ад Мескага саду і Захараўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак.

Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці быў касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, які захаваўся да нашага часу.

Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — сымбаль прадмесьця
Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя
Інтэр’ер касьцёла, 1868 р.

На захад ад Залатой Горкі пачынаецца цэнтральнае Новае Места, на паўночны захад — Траецкае прадмесьце, на паўночны ўсход — Камароўка, на ўсход — Сьляпянка, на паўднёвы ўсход — Доўгі Брод, на поўдзень — Стромкі Бераг.

Гісторыя

Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя 
Залатая Горка з боку Валокаў Полацкіх. Ч. Манюшка, 1840 р.

У пачатку XIX ст. непадалёк ад вёскі Камароўкі знаходзіўся найвышэйшы ўзгорак ў акрузе — Залатая Горка. Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня гэтай назвы. Паводле адной зь іх, такую назву горка атрымала ад залацістага восеньскага лісьця мясцовага кляновага гаю. Другая вэрсія тлумачыць паходжаньне назвы тым, што нібы ў гэтай мясцовасьці знаходзілі шмат залатых скарбаў. Паводле іншай легенды, назва мае зьвязак з паданьнем пра вялікую горку залатых манэтаў, што сабраў мясцовы ксёндз у час лютаваньня эпідэміі халеры. Грошы, згодна з паданьнем, пайшлі на будаваньне касьцёла ў гонар сьвятога Роха — абаронцы людзей і жывёлін ад эпідэмічных захвораньняў.

У 1790 року ў гэтай частцы Менску адкрыліся каталіцкія могілкі, на якіх збудавалі драўляную капліцу. У 1864 року на месцы капліцы збудавалі мураваны касьцёл сьвятога Роха.

Паводле падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Залатая Горка (або «Злота Горка») была адметная «ягаднымі палямі і гуляньнямі на іх у пэўную пару року».

Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя 
Залатая Горка з боку Валокаў Полацкіх, 1870-я рр.

У пачатку XX ст. Залатая Горка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Захараўская (цяпер частка праспэкта Незалежнасьці), Даўгабродзкая (Казлова), Белацаркоўная, Красная і Правіянцкая (Захарава), Маляўшчынская, Сьляпянская (абедзьве не захаваліся), Могілкавая (Смалячкова), Залатагорская (Чырвоназоркавая), Шпітальная (Фрунзэ) вуліцы, Залатагорскі і Лагойскі завулкі.

У 1916 року ў раёне Залатой Горкі адкрылася трэцяе ў Менску паштовае аддзяленьне.

У наш час тапонім Залатая Горка застаўся ў Менску. У 1987 року такую назву атрымала вуліца, пракладзеная па Другой сусьветнай вайне тэрыторыяй колішняга прадмесьця, захаваўся і Залатагоркі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха).

Старыя адрасы

Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя 
Плян прадмесьця
  • Другі Шпітальны завулак, 2, дом Мэрыканці. Дзённы прытулак «Ясьлі». Існаваў з 1 студзеня 1905 року. Цяпер на гэтым месцы стаіць Дом літаратара Саюза пісьменьнікаў Беларусі (рог вуліцаў Фрунзэ й Румянцава, 5/2).
  • Горны завулак. Завод мазаічных вырабаў Судніка, нацыянальна сьвядомага беларускага прамыслоўцы. Прадпрыемства знаходзілася ля Вайсковых могілак.
  • Залатая Горка. Траецкі Залатагорскі касьцёл Сьвятога Роха, збудаваны ў пачатку 1860-х рокаў на месцы драўлянай капліцы. У чэрвені 1941 року гарэў. У 1984 року скончылася рэстаўрацыя сьвятыні. Цяпер будынак зноў у валоданьні Касьцёла.
  • Захараўская 133, дом Ржэцкай. Тут, у кватэры П. Румянцава 1—3 сакавіка 1898 року адбыўся 1-ы зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі. У гэтым будынку 14 сакавіка 1923 року адкрыўся Дом-музэй I зьезду РСДРП (праспэкт Незалежнасьці, 31а). У пэрыяд Другой Сусьветнай вайны спалены. У 1948 року адноўлены, перанесены бліжэй да ракі Сьвіслачы.
  • Першы Шпітальны завулак, дом Параф’яновіча. У 1977—1878 роках тут зьбраўся народніцкі гурток Зямля і Воля. Гэта першая менская рэвалюцыйная штаб-кватэра месьцілася ў раёне сучаснага кінатэатра «Мір».
  • Правіянцкая, 11, дом Бохана. Дарафей Бохан — вядомы ў месьце пісьменьнік і журналіст, дасьледнік фальклёру і тутэйшай мінуўшчыны. За выступленьне ў друку супраць земскіх начальнікаў у 1908 року сядзеў у менскай вязьніцы. Ягоны дом стаяў у раёне цяперашняга інстытуту замежных моваў.
  • Сьляпянская, 6, дом Кастравіцкай. Домаўладальніцай была Дар’я Кастравіцкая, жонка Каруся Каганца, самабытнага беларускага пісьменьніка, грамадзкага дзеяча і мастака. Цяпер Сьляпянскай вуліцы не існуе.
  • Шпітальная, дом Насовічаў. У 1879 року тут знаходзілася бібліятэка чорнаперадзельцаў. Будынак месьціўся ў раёне цяперашняй плошчы Перамогі, каля кавярні «Бярозка».

Галерэя

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Іншае

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века [1](недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Вонкавыя спасылкі

Залатая Горка: Гісторыя, Старыя адрасы, Галерэя  Залатая Горкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Залатая Горка ГісторыяЗалатая Горка Старыя адрасыЗалатая Горка ГалерэяЗалатая Горка КрыніцыЗалатая Горка ЛітаратураЗалатая Горка Вонкавыя спасылкіЗалатая ГоркаЗахараўскі мостКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)МенскМестаПрадмесьцеЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Менск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АмсьціслаўБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)АгінскіяДэмакратычная Рэспубліка КонгаБеларуская краёвая абаронаЛюблінБеларуская ПалічкаАрцём АрашонакВіленскі вакзал (Менск)Ірына Ханунік-РамбальскаяСавілаЯўген ВасілёнакСэрбіяІслач Менскі раёнПтушкіСяржук Сокалаў-ВоюшСамасейДыяніз ІлкавічЗьміцер БартосікБерасьцеКвэбэкГарбатаЭўрапейскі ЗьвязПіюс ТышкевічПарнаграфія ў ІталііУправа КДБ па Гомельскай вобласьціMP3.neГердвойнаУзбэкістанМаладэчнаАўкштотаДотык пісі рукоюБеларусыВячаслаў АдамчыкПМікола Мятліцкі22 красавікаПершая віленская клясычная гімназіяЛеў XСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіБеларуская літаратураНафтан НаваполацакУладзіслаў ГарбацкіГальштукЛексычнае значэньнеГорная справаШыізмВэб-дызайнMozilla FirefoxРыгор БарадулінСямейныя традыцыі славян (манэты)КунілінгусІнфармацыяІксвідэа1874АльгімонтСкаламонт (імя)Францішак БагушэвічЭтнічная тэрыторыя беларусаўСусьветная служба Бі-Бі-СіЛеанід СініцынПаўлюк ТрусМікола ЛупсякоўСьпіс сысуноў Малдовы2004Яўгенія ПфляўмбаўмМарыя МартысевічРадаслаў АстроўскіВэб-сайтПарнаграфія ў ЧэхііРасейская моваПастава на каленяхІльля🡆 More