Русэно́рск, русано́рск (па-нарвэску: russenorsk, russonorsk), саманазва «мая па твая» (moja på tvoja) — мяшаная мова на аснове расейскай ды нарвэскай (піджын).
Выкарыстоўвалася пры кантактах расейскіх ды нарвэскіх гандляроў на паўночным узьбярэжжы Нарвэгіі.
Русэнорск | |
moja på tvoja | |
Ужываецца ў | Расея, Нарвэгія |
---|---|
Клясыфікацыя | піджын |
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы |
Русэнорск існаваў у XVII—XX стагодзьдзях, г. зн. у тыя часы, калі гандаль зернем ды рыбаю на поўначы Нарвэгіі ды на Шпіцбэргене быў актыўны.
У пісьмовым выглядзе зафіксавана каля 400 словаў. 45% лексыкі паходзіць з нарвэскай мовы, яшчэ столькі ж — з расейскай, рэшта словаў агульная для дзьвюх моваў-асноваў (напр. прыназоўнік på) альбо паходзіць зь іншых моваў (ангельская, нідэрляндзкая, саамская). Граматыка ды фанэтыка значна прасьцейшыя, ніж у мовах-асновах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Русэнорск, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.