Ру́скае ваяво́дзтва (па-ўкраінску: Руське воєводство, па-расейску: Русское воеводство, па-польску: Województwo ruskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польскага каралеўства ў складзе Малой Польшчы, якая ўвайшла ў ягоны склад як спадчына каралеўскага дамэну.
Ваяводзтва ўтворанае каля 1434 году з тых земляў Галіцка-Валынскага княства, якія былі захоплены ў апошняй чвэрці XIV ст. Адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводзтва быў горад Львоў.
Да заняцьця гэтых земляў Казімерам Вялікім (1340) тут знаходзіліся тры асобныя старажытнарускія княствы (Львоў, Галіч, Перамысьль), пасьля аб’яднаныя пад назваю Каралеўства Русь ці Руская зямля. У 1254 годзе князь Данііл Галіцкі прыняў у Дарагічыне тытул «караля Русі» ад папы рымскага Інакенцыюса IV, заснаваўшы Галіцкі каралеўскі дом. Нашчадкі Данііла Раманавіча Галіцкага мелі тытул «Rex Russiae» (часьцей «Regis Rusie») і «duces totius terrae Russiae, Galicie et Ladimirie» («кароль Русі» і «князь усяе зямлі рускай, галіцкай і ўладзімерскай»).
Блізу 1434 году кароль Уладыслаў III Варненчык выдаў прывілей, які зраўнаваў у правах галіцка-рускіх баяраў з польскаю шляхтай, з гэтага часу ўсе шляхцічы і магнаты не плацілі падаткі, а абавязаны былі несьці толькі вайсковую службу. Назва «баяры» замянялася на тытул «пан». На чале адміністрацыі стаяў ваявода рускі (па-польску: Wojewoda ruski, па-ўкраінску: воєвода руський), якога прызначаў кароль зь ліку буйных землеўладальнікаў.
Рускае ваяводзтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рускае ваяводзтва, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.