Чырвоная Русь

Чырво́ная Русь — традыцыйная назва некаторых усходнеславянскіх тэрыторыяў (пераважна Галічыны і Валыні), а таксама сучаснай Беларусі, у заходнеэўрапейскіх крыніцах XVI—XIX стагодзьдзяў.

Чырвоная Русь
Чырвоная Русь у часы кіраваньня Ягайлы
Чырвоная Русь
Чырвоная Русь
Чырвоная Русь

Тэрмін Чырвоная Русь пачаў ужывацца на Захадзе прыкладна тады ж, калі і Чорная Русь, і працяглы час канкураваў зь ім за «права» абазначаць адныя і тыя ж тэрыторыі. В. Насевіч мяркуе, што, магчыма, «калісьці было адно супрацьпастаўленне (белы — чорны ці белы — чырвоны), якое затым расшчапілася на два». Магчыма, упершыню назва Чырвоная Русь зьявілася ў «Хроніцы Канстанцкага сабору» Ульрыха фон Рыхенталя (1420-я гады). Прычым мяркуючы па тым, што да яе быў аднесены Смаленск, менавіта Чырвонай называлі тады тую частку Русі, якая ўваходзіла ў склад ВКЛ, — задоўга да таго, як яе пачалі трывала называць Белай. На карце Фра Маўра (1459) побач зь Літвой знаходзілася не Белая, а менавіта Чырвоная Русь. У яе ўваходзілі нібыта і Кіеў, і высунутая далёка на захад, у параўнаньні з рэальнасьцю, Разань. Паводле Яна Ласкага (1514), чырвоныя русіны «знаходзяцца ў складзе Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага». На глёбусе 1535 году землі на поўдзень ад Жамойці названыя Plescovia Rubea, гэта значыць «Чырвоная Пскоўшчына» (чытай: Чырвоная Русь). На карце Вопеля 1566 году паўночны край Rote Reussen дасягае Слуцка і Капыля. Такім чынам, менавіта Чырвоная Русь была першай з «каляровых» назваў, якую на Захадзе сьвядома ўжывалі для абазначэньня ў тым ліку тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аднак ужо на Айхштэцкай карце 1491 году Rubea Russia паказаная ў традыцыйным пазьней значэньні «Галіцка–Валынская Русь». Як і ў выпадку зь Белай і Чорнай Русьсю, гэты стэрэатып з часам настолькі глыбока пранік у сьвядомасьць гісторыкаў, што яны часта прыпісваюць ужываньне гэтай назвы такім крыніцам, у якіх ён на самай справе не сустракаецца.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

XIX стагодзьдзеXVI стагодзьдзеБеларусьВалыньГалічынаЗаходняя Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

EBayБлогЗавіша ГудзігердавічЛіцьвіныГенадзь Валер’евіч ШутаўПётар МантыгердавічПэнсіяІван ШамякінТэхналёгіяСувязь (тэхніка)КампутарЯн МінімонтКрасавікІмёны ліцьвінаўMelbetПольская Народная РэспублікаБусел белыГісторыя ад заснаваньня горадуКраіны Злучанага КаралеўстваКрэдытДрама (аповесьць)Юры ГетаўтавічНізкізШлях з варагаў у грэкіШпакДэмакратыяДругая сусьветная вайнаВалер ПрыёмкаМаксім ГарэцкіЯкуб КоласКонрад ГудзігердавічРусіфікацыя БеларусіГорадняКітайВершаваны памерСельская гаспадаркаЭўрапейскі ЗьвязВугорская Народная РэспублікаГраматычнае значэньнеДаўгерд (імя)Павал КалечыцПытальнікЛязьбійская парнаграфіяШчыльнасьць насельніцтваМаксім ТанкКойданаў.neЭльбасанМаксім БагдановічБаруныЗШАНэпалВольга КараткевічЯн Таўцівіл МонтаўтавічКлюб 27Дэйвід ЎудардАдвакатМантыгайлаСяржук Сокалаў-ВоюшВасіль Саковіч (літоўскі баярын)ПарталПтушкі і гнёздыЭрык СьвірскіЯн ДаўгердУзброеныя сілы РасеіВетразьУсходні ТыморСалідарнасьць (прафсаюз)Сукупны ўнутраны прадуктАлесь РазанаўВаяводы віленскіяЦягнік🡆 More