Пракуратура Бераставіцкага Раёну

Пракуратура Бераставіцкага раёну — раённая ўправа ў Гарадзенскае вобласьці.

Акруга дзейнасьці — Бераставіцкі раён, Гарадзенская вобласьць. Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Гарадзенскае вобласьці.

Пракуратура Бераставіцкага раёну
Агульная інфармацыя
ПапярэднікПр-ра Бераставіцкага раёну БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (32 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба231778 Беларусь,
г. п. Бераставіца,
вул. Заслонава, 11
Дзейнічае ў месцахБераставіцкі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратКузьма Ала Аляксандраўна
УправаПр-ра Гарадзенскае в-сьці
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 231778 г.п. Бераставіца, вул. Заслонава, 11.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Кузьма Ала Аляксандраўна і мае званьне раднік юстыцыі.

Назва

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Пракуратура Бераставіцкага Раёну  Тарашкевіца Пракуратура Бераставіцкага раёну
Пракуратура Бераставіцкага Раёну  Наркамаўка Пракуратура Бераставіцкага раёна

Дзейнасьць

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Заўвагі

Tags:

Пракуратура Бераставіцкага Раёну НазваПракуратура Бераставіцкага Раёну ДзейнасьцьПракуратура Бераставіцкага Раёну Глядзіце таксамаПракуратура Бераставіцкага Раёну Вонкавыя спасылкіПракуратура Бераставіцкага Раёну КрыніцыПракуратура Бераставіцкага Раёну ЗаўвагіПракуратура Бераставіцкага РаёнуБераставіцкі раёнГарадзенская вобласьцьПракуратура Гарадзенскае вобласьці

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка МаразовічПарнаграфія ў Францыі.lk1903.lyЖыды ў БеларусіЛяндварова47Жалейка (зборнік).mdВільняМарат МаркаўНікалё Мак’явэльлі1967.mp.gnЛацінская моваКарл III (кароль Вялікабрытаніі).is.twПавал Скарападзкі.peДжозэф Джон Томсан.ws.ltСавушкін прадукт6Мокша (народ)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГорадняГерб СССР95Мікола Папека1927.cr.pa.nuТатарстан23ЧапялаКанадаMicrosoftПаўстаньне 1830—1831 гадоўЛюблінскае ваяводзтва.cxЎ.vu1939YouTubeМансаро.neШвайцарыя.pmПанна (знак задыяку)Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Руднае (Гомельская вобласьць)Тэлебачаньне ў Летуве1935Народны АльбомТраецкі манастыр базылянакАпалёнЛюблінская уніяТравеньБеларусазнаўстваF-16 Fighting Falcon.lcПВіктар Жыбуль44ФранцыяРасеяУрад Эстоніі ў эміграцыі.cfЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)🡆 More