Паўночны Райн — Вэстфалія

Паўночны Райн — Вэстфа́лія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэральных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны.

Гэта чацьвертая паводле плошчы (34 112,52 км²) і найбуйнейшая паводле колькасьці жыхароў (17 932 651; на 31 сьнежня 2018 году) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне — Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва на 2014 год): Кёльн (1 046 680 жыхароў; чацьвертае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэну), Дусэльдорф (604 527), Дортмунд (580 511), Эсэн (573 784), Дуйсбург (485 465), Бохум (361 876), Вупэрталь (345 425), Білефэльд (329 782) і Бон (313 958). Зямля выбітная сваёй колькасьцю ўнівэрсытэтаў: тут сканцэнтраваная найбольшая колькасьць вышэйшых навучальных устаноў ва ўсім сьвеце. У зямлі найбольшая ў Эўропе сетка навукова-дасьледчыцкіх устаноў. ЮНЭСКО адносіць зямлю Паўночны Райн — Вэстфалія разам з Нью-Ёркам і Парыжам да найважнейшых культурных рэгіёнаў плянэты.

Паўночны Райн — Вэстфалія
ням. Nordrhein-Westfalen
Паўночны Райн — Вэстфалія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус фэдэральная зямля Нямеччыны
Адміністрацыйны цэнтар Дусэльдорф
Найбуйнейшыя гарады Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш.
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1946
Прэм’ер-міністар Hendrik Wüst[d]
Афіцыйныя мовы нямецкая
Мовы ва ўжытку нямецкая, ніжненямецкая
Насельніцтва
 (1-е месца)
Шчыльнасьць 524 чал./км²
Плошча
  • 34 112,52 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 45 м
Месцазнаходжаньне
Паўночны Райн — Вэстфалія
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 DE-NW
Інтэрнэт-дамэн .nrw
Афіцыйны сайт
Паўночны Райн — Вэстфалія   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Зямля Паўночны Райн — Вэстфалія была ўтворана з былых правінцыяў Вэстфалія й паўночнай часткі Райнскай правінцыі Прусіі 23 жніўня 1946 брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая пасьля Другой сусьветнай вайны займала гэтыя тэрыторыі. У 1947 годзе да яе была далучана былая зямля Ліпэ. У Паўночным Райне — Вэстфаліі традыцыйна папулярнай была СДПН, якая мела большасьць у ляндтагу ад 1966 да 2005 году.

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным пляне Паўночны Райн — Вэстфалія падзяляецца на 5 акругаў: Арнсбэрг, Дэтмальд, Дусэльдорф, Кёльн і Мюнстэр, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны і самастойныя гарады.

Геаграфія

Знаходзіцца ў межах Паўночна-Нямецкай нізіны (на поўначы і захадзе) і Райнскіх Сланцавых гор (на поўдні і на ўсходзе). Клімат умераны, Сярэдняя тэмпэратура ў ліпені 17 °C, у студзені каля 1 °C, ападкаў 600—700 мм за год. З карысных выкапняў найбольшае значэньне маюць каменны (Рурскі і Ахенскі басэйны) і буры (Ніжнярэйнскі басэйн) вуглі. Рурскі вугальны басэн — найбуйнешы ў Заходняй Эўропе. Большасьць тэрыторыі зямлі знаходзіцца ў басэйне ракі Райн і яе найбуйнейшага прытоку Рур.

Паводле плошчы Паўночны Райн — Вэстфалія большая за Бэльгію і Люксэмбург, узятыя разам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паўночны Райн — Вэстфалія  Паўночны Райн — Вэстфаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Паўночны Райн — Вэстфалія ГісторыяПаўночны Райн — Вэстфалія Адміністрацыйны падзелПаўночны Райн — Вэстфалія ГеаграфіяПаўночны Райн — Вэстфалія КрыніцыПаўночны Райн — Вэстфалія Вонкавыя спасылкіПаўночны Райн — ВэстфаліяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел НямеччыныБон (Нямеччына)БохумБэльгіяБэрлінБілефэльдВупэртальГамбургГэсэнДортмундДуйсбургДусэльдорфКёльнМюнхэнНямецкая моваНямеччынаНідэрляндыНіжняя СаксоніяРайнлянд-ПфальцЭсэнЮНЭСКО

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.tjЖнівеньскі путч.krПошукавая аптымізацыя.uyЯвіл.hr1304.cc.ec.ukДругая Ўстаўная граматаНатальля Арсеньнева.il.tgПалкоўнік.cv4Зянон ПазьнякJavaScriptРужанецАрхангельск.anАкупацыя.as1947.kh1990Лошыцкі сядзібна-паркавы комплексПлоцевы актНямеччына.stB1911Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)1972ВугоршчынаПагоня (песьня)1950ЛанкашырЗлучаныя Штаты АмэрыкіОрдэн Зялезнага РыцараДэмакратычная партыяЛюцыян Жалігоўскі.seЛіцьвіны.mzУладзімер ЗяленскіСяржук Цімохаў.cn.bnМіхал Вітушка.bs192992Вэб-сайт.aeКастусь Каліноўскі.kwСэкунда1995Сьпіс гарадоў Беларусі.suГерманішкі (неадназначнасьць)Соф’я Слуцкая195419792023.mv7ГораждзеХэрсонБутывілАнілінгус.ck🡆 More